“Шашачная культура”

№ 43 (861) 25.10.2008 - 31.10.2008 г

Падведзены вынікі конкурсу. Віншуем пераможцаў! На чарзе — новы бліцконкурс. Кампазіцыі для самастойнага рашэння вы таксама знойдзеце ў гэтым выпуску “Куфра”.

Падводзім вынікі конкурсу на лепшае рашэнне шашачных кампазіцый. Найлепшыя вынікі паказалі вопытныя Дзмітрый Камчыцкі (Магілёў) і Уладзімір Сапяжынскі (Рагачоў). Віншуем пераможцаў! Іншым чытачам мы ўдзячны за ўдзел і разам з Дзмітрыем Камчыцкім, лаўрэатам названага спаборніцтва, прапануем новы бліцконкурс на лепшае рашэнне кампазіцый. Жадаем поспехаў!

№127 — Дзмітрый Камчыцкі (Магілёў). Белыя: b2, b6, c1, c5, c7, d6, e7, f6, h4. (9);

чорныя: a5, c3, d4, e3, f2, f8, g5, h2. (8). Белыя пачынаюць і выйграюць.

№128 — Дзмітрый Камчыцкі (Магілёў). Белыя: a7, b2, b4, c1, c5, e3, g3, g5. (8);

чорныя: d2, e5, f4, g7, h2, h6, h8. (7). Белыя пачынаюць і выйграюць.

№131 — Дзмітрый Камчыцкі (Магілёў) і Віктар Шульга (Мінск).

Белыя: a1, a5, c3, d4, e1, e5, g1, g5. (8); чорныя: a3, b6, b8, c7, d8, e7, g3, h2. (8). Белыя пачынаюць і выйграюць.

№132 — Віктар Шульга (Мінск). Белыя: a3, a7, b6, c5, c7, d6, f2, g3. (8);

чорныя: b8, c3, e5, f4, g5, g7, h2, h4.(8). Белыя пачынаюць і выйграюць.

№133 — Віктар Шульга (Мінск). Белыя: a3, b2, b6, c1, c5, c7, d6, g1. (8);

чорныя: a5, b4, d4, d8, e3, f4, f6, g3, g5, g7. (10). Белыя пачынаюць і выйграюць.

№134 — Віктар Шульга (Мінск). Белыя: a5, a7, b6, e1, e5, f6, g3, g7, h4. (9);

чорныя: b8, c3, c7, d6, d8, f2, f4, f8, g5, h2. (10). Белыя пачынаюць і выйграюць.

Жадаем поспехаў! Свае адказы і новыя кампазіцыі накіроўвайце на адрас:

220013, Мінск, пр. Незалежнасці, 77, рэдакцыя газеты “Культура”, “Шашкі”. Адрас электроннай пошты:

kultura@tut.by

Прыводзім рашэнні кампазіцый мінулага выпуску:

№116 (17): ab6, c7, gf2, d8, c1, e7, e7(f6, f4), f2 x. Як паказалі Д.Камчыцкі, С.Фурманаў, У.Сапяжынскі і А.Перавознікаў, пазіцыя мае пабочнае рашэнне: h4, cb6, f2 і г. д.;

№117: f4(с3), g3, e3, e1(c3, c3), cb2, c3, b2 x;

№118 (18): h2(c5A), ed2, g5, a5, g3, e1 #;

A (g1), df2, g3, g3, f2 і г. д.;

№119 (19): h8 (c1A), h2, b2, hg3 # A (c7), b6, b6, b6, b6, d6, c3, c3, c1#;

№120 (20): g5, c7, e3, g5, f6, g1x;

№121: f2, g3, cd8, b6, g1x;

№122: g3, f2, e3, b2, f4, h8x;

№123: f2, f8, h6, g3, a7 (b6, f6), d2x;

№124: g7, de3, h8, e3, c1x;

№125: ab2, b6, a3, g3, f2 (g7), e3, e3x;

№126: b8, b6, f4, c5, b2, f8 і г. д.

Дакладныя адказы даслалі нашы чытачы Уладзімір Бандарык, Аляксандр Мікуліч і Максім Барысёнак з вёскі Лугавая Слабада Мінскага раёна, Уладзімір Сапяжынскі, Аляксандр Перавознікаў (Рагачоў), Канстанцін Козел (в.Ласосна Гродзенскага раёна), Анатоль Пярхальскі (Глыбокае), Дзмітрый Камчыцкі і Сяргей Фурманаў (Магілёў).

Тытулаваны юбіляр
60-годдзе адзначыў самы тытулаваны шашыст нашай краіны, міжнародны гросмайстар Анатоль Гантварг. Ён — чатырохразовы чэмпіён свету, чатырохразовы чэмпіён СССР. Дзевяць разоў займаў першае месца ў чэмпіянатах Беларусі. Акрамя таго, шашыст — уладальнік бронзавай узнагароды чэмпіянату свету па гэтым відзе спорту 2003 года. З далёкага Пекіна, дзе зараз праходзіць Алімпіяда па інтэлектуальных відах спорту, прыйшлі звесткі, што Анатоль Гантварг у асабістым заліку заняў чацвёртае месца.

Віктар Шульга, майстар спорту па шашачнай кампазіцыі Ад рэдакцыі:

 

Нядаўна першаму з нацыянальных праблемістаў Віктару Шульгу ўручаны дыплом аб прысваенні яму звання майстра ФМЖД за паспяховыя выступленні ў міжнародных спаборніцтвах.