Падчас юбілею, які адзначылі 28 жніўня, адбыўся конкурс талентаў. Пагадзіцеся, каб выкарыстаць гэты рэсурс для далейшай праектнай дзейнасці, варта скласці банк дадзеных пра тое, хто самы гаспадарлівы, хто ў чым таленавіты. якімі рамёствамі валодае…
У тым, што праекты нашы могуць быць маляўнічымі, відовішчнымі і канкурэнтаздольнымі, пераканала другая частка свята. Маю на ўвазе тэатралізацыю на цэнтральнай плошчы, дзе да народаў выйшлі Міндоўг з каханай Мартай, Ян Кішка, Кшыштаф Радзівіл, першадрукар Бластутс Кміта, апошняя ўладарніца Любчанскага замка Лідзія фон Пекер з маленькім сынам — будучым кампазітарам Мікалаем Набокавым, герой партызанскага супраціўлення часін Вялікай Айчыннай вайны Люба Сечка.
Працяг святкавання адбыўся ў ГДК. Тут выступілі госці з Мінска, Гродна, мясцовыя самадзейныя артысты.