Цягам лета калектывы і выканаўцы РЦК і ягоных філіялаў у аграгарадках, а таксама вучні і педагогі дзіцячай школы мастацтваў дарылі людзям сваю творчасць. За гады ажыццяўлення праекта летняя праца амфітэатра стала надзвычай запатрабаванай.
Адкрылі праграму гала-канцэрта выступленні народнага жаночага вакальнага ансамбля “Канцона” і ўзорнага эстрадна-інструментальнага ансамбля “Tutti” Бераставіцкай ДШМ, а таксама народнага ансамбля народнай песні “Бераставіцкія музыкі”.
Яшчэ былі шчырыя выступленні банкаўскага работніка Наталлі Траццяковай, супрацоўніка раённага аддзела надзвычайных сітуацый Яўгена Шапавалава, а жыхар райцэнтра, актыўны ўдзельнік аматарскай творчасці інвалідаў Артур Васько выступіў у дуэце з Аляксандрам Лапскім — кіраўніком гуртка сольнага спеву “Голас” раённага цэнтра культуры.
Аддзел арганізацыйна- метадычнай работы Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці