Час грыб­но­га шчас­ця

№ 39 (1530) 25.09.2021 - 01.10.2021 г

Ве­ра­сень, да­жджы — час грыб­но­га пан­аван­ня. Год на год не пры­па­дае, але на­ват у не­спры­яль­ны се­зон знаў­ца аб­авяз­ко­ва зной­дзе ў ле­се свой грыб. То­ль­кі ве­даць трэ­ба, як з тым ле­сам аб­ара­чац­ца. Лепш за па­ле­шу­ка ў та­кім пы­тан­ні ніх­то не раз­бі­ра­ецца. Я — па­ля­шук. Але спа­чат­ку пра іншых па­плеч­ні­каў па грыб­ным вы­шу­ку. Пі­сь­мен­нік Андрэй Фе­да­рэн­ка — з Ма­зыр­шчы­ны. Цэнтр Па­лес­ся, мож­на ска­заць, дзе па­том­ных грыб­ні­коў — кож­ны дру­гі, не лі­ча­чы кож­на­га пер­ша­га. Андрэй — аўтар тво­ра “З ко­шы­кам”. Раю пра­чы­таць тым, хто не над­та зна­ёмы з ле­сам і яго да­ра­мі. Ба­рыс Пят­ро­віч — з Хой­ніц­ка­га ра­ёна. На­ра­дзіц­ца ў вёс­цы Вя­лі­кі Бор і не раз­бі­рац­ца ў ба­ра­ві­ках не­маг­чы­ма. Але пра­за­ік па­йшоў да­лей: па­ля­шуц­кія вяс­ко­выя но­ра­вы ве­ль­мі на­ту­ра­ль­на ўка­ра­ніў ся­род ста­ліч­ных гма­хаў. Вя­лі­кі ама­тар дру­ка­ва­на­га сло­ва, ён да­сле­дуе га­рад­скія кні­гар­ні, як ляс­ныя грыб­ныя мясц­іны. Ко­шык і ў яго за­ўжды по­ўны. Лес — храм. Го­рад — скар­бон­ка гра­хоў. Ма­ліц­ца трэ­ба час­цей. Ме­та­фі­зі­ка? Ма­быць. І не­здар­ма па­эт Ана­толь Сыс (з рэ­чыц­ка­га Па­лес­ся) адзін са збор­ні­каў на­зваў “Пан Лес”. Я — так­са­ма па­ля­шук. Ба­ць­кі па­ча­лі мя­не браць у гры­бы га­доў з пя­ці. Та­та ву­чыў: “Пе­рад ува­хо­дам у Лес па­ві­тай­ся з ім аб­авяз­ко­ва. Ска­жы, што шко­ды не на­ро­біш, пад­трым­кі ў Гас­па­да­ра па­пра­сі”.

/i/content/pi/cult/870/18445/17.jpgЯ так і раб­лю ўсё жыц­цё. Без гры­боў не за­ста­юся. Як і мае сы­ны. А ляс­ны дос­вед і ў го­ра­дзе па­трэб­ны. Не­як спя­ша­лі­ся, пры­пар­ка­ва­лі лег­ка­вік не­вя­до­ма дзе, по­тым шу­ка­лі доў­га. Пры­йшло­ся ўклю­чыць па­ле­шу­ка. Інстынкт ху­це­нь­ка вы­веў да аўто. Ме­та­фі­зі­ка?.. Мо і так. Урэш­це, ка­лі су­ты­ка­емся з не­ча­ка­нас­цю, ча­сам ка­жам: “Не­шта ў ле­се зда­ры­ла­ся”. І гэ­та не про­ста сло­вы.

Што­сь­ці я пра грыб­ное шчас­це не пі­саў. Вы­праў­ляю сі­ту­ацыю. Мы ў гры­бы з ко­шы­ка­мі, а вяс­ко­вы дзя­дзь­ка Ілля — за­ўжды на ка­лё­сах. Маў­ляў, бу­ду я вам на дро­бя­зі раз­ме­нь­вац­ца. Пад­аец­ца, конь Ва­сь­ка сам ужо цу­доў­на ве­даў, дзе жы­вуць ба­ра­ві­кі. Вось ад­ной­чы і пры­вез­лі грыб, шляп­ка бы­ла па­ме­рам з са­ла­мя­ны брыль. “Цар-грыб, — ска­заў дзя­дзь­ка. — Усім нам на шчас­це!” Ён свай­го не да­ча­каў­ся. Ча­каю за яго я.

Мы шмат пі­са­лі пра грыб­ныя акцыі. І ў клу­бах, і ў біб­лі­ятэ­ках. Чар­го­вая — з ад­дзе­ла ме­та­дыч­най ра­бо­ты Свіс­лац­ка­га ра­ёна. 12 ве­рас­ня ў агра­га­рад­ку Но­вы Двор пра­йшло свя­та гры­боў. Вы час­та­ва­лі­ся грыб­ным су­пам, пры­га­та­ва­ным на вог­ніш­чы? Май­це на ўва­зе, што на Свіс­лач­чы­не та­кім па­ста­янна час­ту­юць, і ніх­то ад па­ху­чай сма­ка­ты не ад­маў­ля­ецца. Ад­нак на мі­ну­лым свя­це не то­ль­кі елі, але і фо­та­выс­та­ву раз­гля­да­лі, кан­цэрт гля­дзе­лі ды слу­ха­лі. Вы­сту­піў ва­ка­ль­ны гурт “Спад­чы­на” Грын­каў­ска­га сек­та­ра клуб­най і біб­лі­ятэч­най ра­бо­ты, а так­са­ма артыс­ты ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры. “А ў На­вад­вор­скім сель­скім клу­бе, — на­пі­са­ла за­гад­чык ад­дзе­ла ме­та­дыч­най ра­бо­ты Тац­ця­на Вяр­біц­кая, — у рам­ках свя­та ад­крыў­ся му­зей­ны па­кой “Ра­мёс­твы і на­род­ная твор­часць”. Ад­на з яго экс­па­зі­цый пры­све­ча­на на­род­на­му май­стру Бе­ла­ру­сі Ні­не Боц­віч”. Тац­ця­на Вяр­біц­кая, да сло­ва, так­са­ма ад­кры­ла сё­ле­та свой ба­ра­ві­ко­вы ра­ху­нак: пры­нес­ла з ле­су амаль два дзя­сят­кі бе­лых. І гэ­та не лі­ча­чы лі­сі­чак, ку­ра­чак ды сі­ня­коў з аб­абка­мі. Пра гры­бы я га­то­вы бяс­кон­ца. Але ёсць і іншыя не­адклад­ныя тэ­мы.

Асоб­ная га­вор­ка — пра біб­лі­яно­чы. У гры­боў храм — лес, у кніг — біб­лі­ятэ­ка. Гэ­та сло­вы Во­ль­гі За­янчкоў­скай — біб­лі­ятэ­ка­ра па су­вя­зях з гра­мад­скас­цю ад­дзе­ла біб­лі­ятэч­на­га мар­ке­тын­гу Астра­вец­кай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі. Спа­да­ры­ня Во­ль­га па­ве­да­мі­ла пра акцыю “Біб­лі­ятэ­ка — тэ­ры­то­рыя без меж­аў: “На­ват пра дзі­ця­чых чы­та­чоў пад­ума­лі. Для чы­та­чак бы­ла пад­рых­та­ва­на не­звы­чай­ная фо­та­зо­на. Кож­ная на­вед­ва­ль­ні­ца біб­лі­ятэ­кі маг­ла пе­ра­нес­ці­ся ў ся­рэд­нія вя­кі, ад­чуць ся­бе ге­ра­іняй іншай эпо­хі. Дэ­ка­ра­цыі зра­біў біб­лі­ятэч­ны мас­так.”

Ге­ле­на Гар­дзей, за­гад­чык ад­дзе­ла па аб­слу­гоў­ван­ні дзі­ця­ча­га чы­та­ча Ашмян­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі, рас­па­вя­дае: “На­ша біб­лі­яноч на­зы­ва­ла­ся “Ма­гія кніг”. Для дзя­цей пад­рых­та­ва­лі тэ­атра­лі­за­ва­ную пра­гра­му “Ча­роў­ная фе­ерыя”. Дзею афор­мі­лі ў сты­лі фэн­тэ­зі. Для са­мых ма­ле­нь­кіх пра­ца­ваў “Му­льт­са­лон”.

Надзвы­чай крэ­атыў­нае ме­рап­ры­емства пра­йшло ў Сто­лін­скай цэн­тра­ль­най ра­ённай біб­лі­ятэ­цы. Тут пад­вя­лі вы­ні­кі ра­ённа­га кон­кур­су “Біб­лі­ятэ­ку сваю на­ма­люю”. Са­пер­ні­ча­лі 83 чы­та­чы (ад 6 да 15 га­доў) з 16 уста­ноў. У са­цы­яль­ных сет­ках пра­вя­лі га­ла­са­ван­не. Леп­шы­мі ў трох уз­рос­та­вых гру­пах пры­зна­ны чы­та­чы: са Сто­лін­скай ра­ённай дзі­ця­чай біб­лі­ятэ­кі — Жэ­ня Ляш­ке­віч, з Аль­шан­скай сель­скай — Але­на Ка­жа­ноў­ская, з Га­рад­нян­скай СБ — Лі­за Ла­сіц­кая. Пра гэ­та на­пі­са­ла ме­та­дыст Сто­лін­скай рай­біб­лі­ятэ­кі Іры­на Грэч­ка.

У Шчу­чын­скай дзі­ця­чай біб­лі­ятэ­цы не ноч бы­ла, а біб­лі­язмяр­кан­ні. Вось што на­пі­са­ла за­гад­чык ад­дзе­ла біб­лі­ятэч­на­га мар­ке­тын­гу Тац­ця­на Кра­сін­ская: “Ме­рап­ры­емства на­зы­ва­ла­ся “Кні­га — шлях да зо­рак”. Па­ста­ра­лі­ся зра­біць для дзя­цей каз­ку. Да сло­ва, чы­та­чы, што ме­лі за­па­зы­ча­насць па біб­лі­ятэч­ных кні­гах, ме­лі маг­чы­масць вяр­нуць за­тры­ма­ныя звыш тэр­мі­ну вы­дан­ні”.

А ў Шчу­чын­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­цы, па сло­вах біб­лі­ятэ­ка­ра ад­дзе­ла аб­слу­гоў­ван­ня і інфар­ма­цыі Іры­ны Гу­дач, пра­йшоў біб­лі­ядзень “Нам з кні­гай пры­зна­ча­на сус­трэ­ча”. Акцэнт быў зроб­ле­ны на пад­ра­бяз­ным ана­лі­зе сё­лет­ніх кніж­ных на­ві­нак.

Ана­ла­гіч­ныя інфар­ма­цыі пры­йшлі з Ваў­ка­выс­кайЖа­бін­каў­скайСло­нім­скай ра­ённых біб­лі­ятэк і Ма­ла­бе­рас­та­віц­кай інтэг­ра­ва­най сель­скай біб­лі­ятэ­кі. Дай Бог, каб не­шта пад­обнае на біб­лі­яноч ад­бы­ва­ла­ся ў біб­лі­ятэ­ках ха­ця б раз у ме­сяц. Та­ды, на­пэў­на, і з ко­ль­кас­цю чы­та­чоў асаб­лі­вых пра­блем не бу­дзе.

Фа­льк­лор­ны гурт з Граў­жы­шак (Ашмян­шчы­на) стаў пе­ра­мож­цам аб­лас­но­га фес­ты­ва­лю рэ­гі­яна­ль­на­га фа­льк­ло­ру “Пан­ямон­ня жы­ват­вор­ныя кры­ні­цы”. Вац­лаў Сі­да­ро­віч, Эдвард Бул­ке­віч, Аляк­сандр Паш­коў­скі, Іры­на Асмо­льс­кая і Кан­стан­цін Яраш вы­ка­на­лі дзве пес­ні: “У зя­лё­ным, у га­ёчку” і “Граў­жан­ская ве­ся­лу­ха”.

Пра­цяг­ва­ем га­вор­ку пра ку­ль­тур­нае жыц­цё Ашмян­шчы­ны. У агра­га­рад­ку Кра­коў­ка клуб­ні­кі, біб­лі­ятэ­ка­ры і су­пра­цоў­ні­кі му­зея імя Фран­ціш­ка Ба­гу­шэ­ві­ча арга­ні­за­ва­лі му­зыч­на-па­этыч­ны нон-стоп “Род­ны мой го­рад — зям­ля мая”.

Яшчэ ад­на на­ві­на з Ма­ла­бе­рас­та­віц­кай інтэг­ра­ва­най сель­скай біб­лі­ятэ­кі. У рам­ках што­га­до­вай акцыі “Дні еўра­пей­скай спад­чы­ны” тут ад­бы­ла­ся ван­дроў­ка ў гіс­то­рыю “Спад­чы­на ма­лой ра­дзі­мы”. Кра­язнаў­чая вы­ста­ва зна­ёмі­ла з гіс­то­ры­яй архі­тэк­тур­ных по­мні­каў: цар­квы імя Свя­то­га вя­лі­ка­му­ча­ні­ка Дзміт­рыя Са­лун­ска­га (1866), кас­цёл Свя­то­га Анто­нія Пад­уан­ска­га (1851 — 1863), ся­дзіб­на-па­рка­вы ансамбль Ваў­ка­віц­кіх (1795), ма­ёнтак Бе­рас­тві­ца Му­ра­ва­на (1750) і іншыя.

І на фі­ні­шы агля­ду — на­ві­на пра ці­ка­вую зна­ход­ку ў Га­ль­шан­скім за­мку. Як пі­ша Алі­на Са­нюк, пад­час кан­сер­ва­цый­ных і су­пра­ць­ава­рый­ных ра­бот на па­ўноч­на-ўсход­нім кор­пу­се за­мка зной­дзе­ны фраг­мен­ты ары­гі­на­ль­най пліт­кі XVII ста­год­дзя. Ме­на­ві­та на гэ­ты пе­ры­яд пры­па­дае бу­даў­ніц­тва на іншых зем­лях рэ­зі­дэн­цый ро­ду Са­пе­гаў. Раз­ам з фраг­мен­та­мі пліт­кі вы­ка­па­ны і эле­мен­ты цэг­лы-па­ль­чат­кі. Та­кім чы­нам, уні­ка­ль­ны за­мак па­кры­се вы­дае свае ўні­ка­ль­ныя сак­рэ­ты.

Як ка­за­лі ге­роі “Пін­скай шлях­ты”: бы­вай­це зда­ро­вы, як ры­жык ба­ро­вы!

Сус­трэ­нем­ся праз ты­дзень.

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"