Стар­та­ваў па­рад тэ­атраў

№ 39 (1530) 25.09.2021 - 01.10.2021 г

Дня­мі стар­та­ваў фі­на­ль­ны этап VI Рэ­спуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су тэ­атра­ль­на­га мас­тац­тва “На­цы­яна­ль­еная тэ­атра­ль­ная прэ­мія”. У ста­лі­цы бу­дуць па­ка­за­ны 32 спек­так­лі 20-ці тэ­атраў на­шай кра­іны. Пе­ра­мож­цы бу­дуць аб’яўле­ны 28 кас­трыч­ні­ка на ўра­чыс­тай цы­ры­мо­ніі ўзна­га­ро­джван­ня, што про­йдзе, па­вод­ле тра­ды­цыі, у за­ле На­цы­яна­ль­на­га ака­дэ­міч­на­га тэ­атра імя Янкі Ку­па­лы.

Пер­шы­мі ад­бы­лі­ся па­ка­зы трох спек­так­ляў Вя­лі­ка­га тэ­атра: гле­да­чы і жу­ры ўба­чы­лі опе­ру “Фа­уст”, ба­ле­ты “Ган­на Ка­рэ­ні­на”, “Пер Гюнт”. Сён­ня да­лу­ча­ецца Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ака­дэ­міч­ны му­зыч­ны тэ­атр — з муз­ка­ме­ды­яй “Тру­фа­ль­дзі­на з Бер­га­ма”. За­ўтра мож­на бу­дзе ўба­чыць два спек­так­лі для дзя­цей: зран­ку — ба­лет-каз­ку “Пе­ця і воўк” у тым жа Му­зыч­ным тэ­атры, а ўдзень — гі­то­рыю сап­раў­дна­га сяб­роў­ства “Ту­та Кар­лсан. Пер­шая і адзі­ная” ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным тэ­атры ля­лек.

У кас­трыч­ні­ку на роз­ных ста­ліч­ных сцэ­нах за­пла­на­ва­ны па­ка­зы спек­так­ляў з Баб­руй­ска, Брэс­та, Ві­цеб­ска, Го­ме­ля, Грод­на, Ма­гі­лё­ва, Ма­зы­ра, Ма­ла­дзеч­на, Пін­ска. У вы­ні­ку бу­дзе прад­стаў­ле­на ўся тэ­атра­ль­ная ге­агра­фія кра­іны — ха­ця, на жаль, і не ўсе тэ­атры, што маг­лі быць уклю­ча­ны ў кон­кур­сную афі­шу.

Для ўдзе­лу ў На­цы­яна­ль­най тэ­атра­ль­най прэ­міі бы­ло пад­адзе­на 70 за­явак, пры­ём якіх скон­чыў­ся 31 са­ка­ві­ка. Спе­цы­яль­ныя ка­мі­сіі, ство­ра­ныя Мі­ніс­тэр­ствам ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі, раз­гле­дзе­лі іх і ад­абра­лі ў кон­кур­сны шорт-ліст кры­ху менш за па­ло­ву. Та­му ця­гам кас­трыч­ні­ка ў мін­чу­коў і гас­цей ста­лі­цы ўзнік­не цу­доў­ная маг­чы­масць па­гля­дзець леп­шыя пра­цы мно­гіх аб­лас­ных і рэ­гі­яна­ль­ных ка­лек­ты­ваў, не па­кі­да­ючы межы МКАД. Ска­рыс­тай­це яе! І змо­жа­це па­ра­ўнаць свае вы­ні­кі з ты­мі, што бу­дуць пад­ве­дзе­ны жу­ры. Гэ­та ж так ці­ка­ва — уба­чыць па­рад ледзь не ўсіх бе­ла­рус­кіх пра­фе­сій­ных тэ­атраў.

Леп­шыя спек­так­лі бу­дуць вы­лу­ча­ны ў роз­ных ві­дах тэ­атра­ль­на­га мас­тац­тва: у тэ­атры дра­мы (пры­чым ся­род спек­так­ляў як для вя­лі­кай сцэ­ны, так і для ма­лой), тэ­атры ля­лек, му­зыч­ным тэ­атры (асоб­на ў жан­рах опе­ры, ба­ле­та — і апе­рэ­ты, муз­ка­ме­дыі, мю­зік­ла). Бу­дзе аб­ра­ны і леп­шы спек­такль для дзя­цей і юнац­тва. Акра­мя та­го, у сцэ­ніч­ных пра­цах азна­ча­ных сек­цый бу­дуць зной­дзе­ны леп­шыя па­ста­ноў­шчы­кі (гэ­та мо­гуць быць не то­ль­кі рэ­жы­сё­ры, але і, у ад­па­вед­ных жан­рах му­зыч­на­га тэ­атра, ды­ры­жор, ба­лет­май­стар), мас­та­кі, вы­ка­наў­цы жа­но­чых і муж­чын­скіх ро­ляў.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"