Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
З пашанай да веры і павагай да помнікаў
14-15 ве­рас­ня ад­быў­ся пер­шы Фо­рум рэ­стаў­ра­та­раў ку­ль­тур­най спад­чы­ны “1.0 Пра­бу­джэн­не”, іні­цы­ята­рам яко­га вы­сту­пі­ла Рэ­спуб­лі­кан­скае гра­мад­скае аб’яднан­не рэ­стаў­ра­та­раў. Фо­рум па­клі­ка­ны па­спры­яць спра­ве кан­са­лі­да­цыі пра­фе­сій­най су­по­ль­нас­ці дзе­ля за­ха­ван­ня і ра­цы­яна­ль­на­га фун­кцы­яна­ван­ня гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най спад­чы­ны Бе­ла­ру­сі, і аб’ядноў­вае вы­сіл­кі экс­пер­таў, ме­не­джэ­раў і гра­мад­скіх іні­цы­ятыў, якія дзей­ні­ча­юць у Бе­ла­ру­сі ў га­лі­не рэ­стаў­ра­цыі.
Віншаванне Прэ­зі­дэн­та
Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка па­він­ша­ваў ка­лек­тыў ме­ма­ры­яль­на­га ком­плек­су “Брэс­цкая крэ­пасць-ге­рой” з 50-год­дзем з дня за­сна­ван­ня, па­ве­да­мі­лі ў прэс-служ­бе бе­ла­рус­ка­га лі­да­ра.
Праз на­ву­ку да мас­тац­тва
Дня­мі ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў пра­йшоў уні­вер­сі­тэц­кі фес­ты­валь “На­ву­ка ў све­це мас­тац­тва”. Ме­рап­ры­емства бы­ло зла­джа­на ў рам­ках агу­ль­на­рэс­пуб­лі­кан­ска­га Фес­ты­ва­лю на­ву­кі, арга­ні­за­ва­на­га На­цы­яна­ль­най ака­дэ­мі­яй на­вук Бе­ла­ру­сі.
Ба­ра­на­ві­чы. Вы­ра­ша­ль­ная пра­цоў­ная на­ра­да
Мі­ністр Ана­то­лій Мар­ке­віч, кі­раў­ні­кі струк­тур­ных пад­раз­дзя­лен­няў мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры, на­ча­ль­ні­кі ад­дзе­лаў ідэ­ала­гіч­най ра­бо­ты, ку­ль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі рай­вы­кан­ка­маў саб­ра­лі­ся, каб аб­мер­ка­ваць су­р’ёз­ныя і важ­ныя пра­бле­мы.
Край талентаў
Зям­ля На­ваг­руд­ская по­ўная цу­даў і пры­га­жос­цяў, тай­наў і пад­анняў, што сва­імі ка­ра­ня­мі ся­га­юць у глыб вя­коў. Там, дзе на бе­ра­зе хут­кап­лын­на­га Нё­ма­на на зол­ку сце­лец­ца ту­ман, вось ужо 780 га­доў ста­іць пры­га­жу­ня Люб­ча — не­вя­ліч­кае мяс­тэч­ка з ба­га­тай гіс­то­ры­яй і са­ма­быт­най ку­ль­ту­рай. Усё тут шчы­ль­на звя­за­на з ма­гут­ным Мін­доў­гам, вы­са­ка­род­ны­мі ро­да­мі Кі­шак, Храп­то­ві­чаў і вя­лі­кіх Ра­дзі­ві­лаў, з бе­ла­рус­ка-аме­ры­кан­скім кам­па­зі­та­рам Ні­ка­ла­сам На­бо­ка­вым і ле­ген­дар­ным па­рфю­ме­рам Са­фі­яй Грой­сман.
Па­пра­ду­ха лё­су по­спех га­ран­туе
“К” пі­са­ла ў свой час, што ку­ль­ту­ра Ка­рэ­ліц­ка­га ра­ённа ве­ль­мі шмат­гран­ная. Ці не ў кож­ным па­се­ліш­чы ця­гам го­ду ла­дзяц­ца свя­ты, гіс­та­рыч­на ўлас­ці­выя ме­на­ві­та гэ­та­му рэ­гі­ёну. Мясц­овая са­ма­быт­насці у тым і за­клю­ча­ецца, што кож­ны су­час­ны пра­ект тут кар­та­ня­мі сва­імі аб­а­вяз­ко­ва аб­апі­ра­ецца на спрад­веч­ную тра­ды­цыю. Усё гэ­та ты­чыц­ца і пра­екта “Мі­ко­ша за­пра­шае”. На­га­даю, Мі­ко­ша — ба­гі­ня, па­пра­ду­ха лё­су, апя­куе жа­но­чае ру­ка­дзел­ле. Так што за­пра­шае яна ме­на­ві­та май­стрых. А чар­го­вае свя­та ад­бы­ло­ся 11 ве­рас­ня ў агра­га­рад­ку Рай­ца. Ча­му ме­на­ві­та ў гэ­тым па­се­ліш­чы? Та­му што шмат тут та­ле­на­ві­тых ка­бет. А рэй вя­дзе ад­мет­ная са­ло­мап­ля­це­льш­чы­ца Ве­ра Сал­да­та­ва, так­са­ма доб­ра вя­до­мая чы­та­чам “К”. Да­дам то­ль­кі, што ра­бо­ты яе не то­ль­кі ў Бе­ла­ру­сі вя­до­мы, але і за­хоў­ва­юцца ў пры­ват­ных за­меж­ных ка­лек­цы­ях. А ця­пер — пра змест “Мі­ко­шы…”, праз асо­бу кож­най з май­стрых.
Душа і цела на адной PlastForm’е
Вядома, у кожнай — нават добрай — традыцыі ёсць нешта ад завядзёнкі. Але не бачу ў гэтым вялікай заганы. Куды горай, калі тая завядзёнка перарываецца — што мы спрэс назіраем у фестывальнай справе праз пандэмію. Як ні як, фэсты для многіх аўтараў — ці не адзіная рэальная магчымасць кантакту з аўдыторыяй. Гэта можна сказаць і пра пластычныя тэатры ды групы сучаснай харэаграфіі. Іх “профільны” форум PlastForma ужо мае сваю гісторыю — распачаўся ён у 2013-ым. Для незалежнага праекта, які ладзіцца на энтузіязме, тэрмін вялікі. Летась фэст атрымаў грант Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь — але, вядома ж, быў адменены, як і амаль усе іншыя культурныя падзеі. Але падтрымка стала добрай матывацыяй арганізаваць яго сёлета.
Ма­ну­мен­та­ль­ны ле­та­піс: ад па­чат­ку гіс­то­рыі да на­шых дзён
У той час, ка­лі ў Мін­ску адзна­чаў­ся Дзень го­ра­да, у на­шай ста­лі­цы гас­ця­ваў вя­до­мы ску­льп­тар, на­род­ны мас­так Рас­іі Са­ла­ват Шчар­ба­коў. Ён аўтар шэ­ра­гу ма­ну­мен­таў, па якіх мож­на вы­ву­чаць гіс­то­рыю кра­іны ад ста­ра­жыт­нас­ці да на­шых дзён — ле­та­піс­ная Русь, Мас­коў­ская дзяр­жа­ва, Рас­ійская імпе­рыя, Са­вец­кі Са­юз, Рас­ійская Фе­дэ­ра­цыя. Свя­та­ры і дзяр­жаў­ныя дзея­чы, лю­дзі ку­ль­ту­ры і на­ву­кі, сал­да­ты 1812 го­да, Пер­шай сус­вет­най і Вя­лі­кай Айчын­най. Твор­цу 66 га­доў. Ка­лі браць за эта­лон уз­рост Мі­ке­лан­жэ­ла, дык спа­дар Са­ла­ват ча­ла­век ад­нос­на ма­ла­ды — а зна­чыць, шмат што яшчэ здо­лее зра­біць дзе­ля сла­вы сва­ёй ра­дзі­мы, па­пу­ля­ры­за­цыі на­цы­яна­ль­най гіс­то­рыі, прэс­ты­жу рус­кай мас­тац­кай шко­лы. Акра­мя чыс­та мас­тац­кіх вар­тас­цяў, яго­ныя тво­ры ці­ка­выя тым, што ў іх ві­зу­аль­на ўва­соб­ле­ны не­ка­то­рыя чын­ні­кі ду­хоў­най ку­ль­ту­ры і дзяр­жаў­най ідэ­ало­гіі сён­няш­няй, по­стка­му­ніс­тыч­най, Рас­іі. Наш ка­рэс­пан­дэнт меў га­вор­ку са ску­льп­та­рам. Пра­па­ну­ем ува­зе яе фраг­мен­ты.
Час грыб­но­га шчас­ця
Ве­ра­сень, да­жджы — час грыб­но­га пан­аван­ня. Год на год не пры­па­дае, але на­ват у не­спры­яль­ны се­зон знаў­ца аб­авяз­ко­ва зной­дзе ў ле­се свой грыб. То­ль­кі ве­даць трэ­ба, як з тым ле­сам аб­ара­чац­ца. Лепш за па­ле­шу­ка ў та­кім пы­тан­ні ніх­то не раз­бі­ра­ецца. Я — па­ля­шук. Але спа­чат­ку пра іншых па­плеч­ні­каў па грыб­ным вы­шу­ку. Пі­сь­мен­нік Андрэй Фе­да­рэн­ка — з Ма­зыр­шчы­ны. Цэнтр Па­лес­ся, мож­на ска­заць, дзе па­том­ных грыб­ні­коў — кож­ны дру­гі, не лі­ча­чы кож­на­га пер­ша­га. Андрэй — аўтар тво­ра “З ко­шы­кам”. Раю пра­чы­таць тым, хто не над­та зна­ёмы з ле­сам і яго да­ра­мі. Ба­рыс Пят­ро­віч — з Хой­ніц­ка­га ра­ёна. На­ра­дзіц­ца ў вёс­цы Вя­лі­кі Бор і не раз­бі­рац­ца ў ба­ра­ві­ках не­маг­чы­ма. Але пра­за­ік па­йшоў да­лей: па­ля­шуц­кія вяс­ко­выя но­ра­вы ве­ль­мі на­ту­ра­ль­на ўка­ра­ніў ся­род ста­ліч­ных гма­хаў. Вя­лі­кі ама­тар дру­ка­ва­на­га сло­ва, ён да­сле­дуе га­рад­скія кні­гар­ні, як ляс­ныя грыб­ныя мясц­іны. Ко­шык і ў яго за­ўжды по­ўны. Лес — храм. Го­рад — скар­бон­ка гра­хоў. Ма­ліц­ца трэ­ба час­цей. Ме­та­фі­зі­ка? Ма­быць. І не­здар­ма па­эт Ана­толь Сыс (з рэ­чыц­ка­га Па­лес­ся) адзін са збор­ні­каў на­зваў “Пан Лес”. Я — так­са­ма па­ля­шук. Ба­ць­кі па­ча­лі мя­не браць у гры­бы га­доў з пя­ці. Та­та ву­чыў: “Пе­рад ува­хо­дам у Лес па­ві­тай­ся з ім аб­авяз­ко­ва. Ска­жы, што шко­ды не на­ро­біш, пад­трым­кі ў Гас­па­да­ра па­пра­сі”.
Юзаф Су­рэ­віч. Жыц­цё, ад­да­дзе­нае тэ­атру
У ХІХ ста­год­дзі імя Юза­фа Су­рэ­ві­ча — акто­ра, рэ­жы­сё­ра і ды­рэк­та­ра ві­лен­ска­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра не сы­хо­дзі­ла з афіш і ста­ро­нак га­зет. Па­пу­ляр­насць Су­рэ­ві­ча, яко­га яшчэ на­зы­ва­лі “Не­ста­рам” і “Па­тры­ярхам” сцэ­ны, сап­раў­ды, бы­ла ве­ль­мі вя­лі­кая. Па­зней, ужо ў ХХ ста­год­дзі, кож­ны, хто пі­саў пра­цы па гіс­то­рыі тэ­атра “ў Літ­ве і Поль­шчы”, не мог аб­ысці маў­чан­нем гэ­ту асо­бу, якая ад­да­ла тэ­атру бо­льш за сем­дзе­сят год жыц­ця. У Бе­ла­ру­сі ж сён­ня аб ім ве­да­юць, маг­чы­ма, то­ль­кі ве­ль­мі вуз­кія спе­цы­яліс­ты-тэ­атраз­наў­цы. А вось пра тое, што пер­шыя кро­кі да вя­лі­кай сцэ­ны ён ра­біў тут, на бе­ла­рус­кіх зем­лях, пад­аец­ца, ве­да­лі то­ль­кі ві­да­воч­цы-фі­ла­ма­ты — Та­маш Зан, Ян Ча­чот, Ігнат Да­мей­ка і іншыя. Уклю­ча­ючы, вя­до­ма, гас­па­да­роў ма­ёнтка Бар­тні­кі — Слі­зе­няў, дзе ўсё і ад­бы­ва­ла­ся. Ска­рыс­таў­шы­ся гэ­тай на­го­дай, мы ха­це­лі б рас­па­вес­ці гіс­то­рыю жыц­ця Юза­фа Су­рэ­ві­ча. Упер­шы­ню на бе­ла­рус­кай мо­ве.
Ліс­ты да… “дзя­дзі” Азгура
Не сак­рэт, што сён­ня ў біб­лі­ятэ­ках, архі­вах, му­зе­ях ад­шук­ва­юцца но­выя свед­чан­ні і па­мят­кі з мі­ну­лых ста­год­дзяў, на­прык­лад, ста­рад­ру­кі Ска­ры­ны ці Ста­ту­ты ВКЛ. Што ўжо ка­заць пра зу­сім ня­даў­нія ча­сы, на­прык­лад, ся­рэ­дзі­ны мі­ну­ла­га ста­год­дзя, свед­чан­ні пра якія мож­на знай­сці на­ват у звы­чай­най бу­кі­ніс­тыч­най кра­ме?
Моманты, калі за­хоплівае дух
Ад­ра­зу дзве вы­ста­вы ад­на­го фа­тог­ра­фа — Ма­ры­ны БА­ЦЮ­КО­ВАЙ — гэ­тым ча­сам пра­хо­дзяць у прэс­тыж­ных вы­ста­вач­ных пра­сто­рах ста­лі­цы. Га­ле­рэя “Пан­ара­ма” На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кі Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь за­пра­шае на “Во­пыт пры­сут­нас­ці”, Па­лац мас­тац­тва — на вы­ста­ву “ТыЯ”. Як час­та зда­ра­ецца з пра­екта­мі ме­на­ві­та гэ­та­га фо­та­мас­та­ка, да іх пры­ку­тая ўва­га і пуб­лі­кі, і прэ­сы, і ку­ль­тур­най гра­мад­скас­ці. Бо Ма­ры­ну Ба­цю­ко­ву мож­на він­ша­ваць не то­ль­кі з но­вы­мі вы­стаў­ка­мі, але і з юбі­ле­ямі, бо аўта­ры­тэт і па­пя­рэд­ні во­пыт твор­ча­га по­спе­ху аб­яца­юць не­шта ад­мет­нае і на гэ­ты раз, бо са­ма асо­ба май­стра і яе ідэі здо­ль­ныя на­тхняць мно­гіх лю­дзей. Раз­ам з аўта­рам “за­зір­нём” на юбі­лей­ныя вы­стаў­кі.
“Бе­лая Ве­жа” як па­літ­ра тэ­атра­ль­ных фар­баў
Вот как там должно быть: Позна ўвечары 18 верасня былі падведзены вынікі ХХV Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая Вежа”. Але сэнс гэтага буйнога форуму насамрэч куды шырэйшы, чым вызначэнне лепшых спектакляў і акцёрскіх прац. Бо цяперашні юбілейны фестываль, узяўшы геаграфічны кірунак “на ўсход”, даў магчымасць убачыць суцэльны зрэз развіцця тэатральнага мастацтва краін СНД.
На хаў­ту­ры ма­ці ён па­тра­піць не змог…
17 ве­рас­ня на ка­на­ле “Бе­ла­русь-3” у руб­ры­цы “Ку­ль­тур­ны рэ­пар­таж” вы­йшаў у эфір тэ­ле­пра­ект га­зе­ты “Ку­ль­ту­ра”, пры­све­ча­ны Дню на­род­на­га адзін­ства. Гэ­ты тэкст — за­вяр­ша­ль­ная час­тка арты­ку­лаў “К”, якая час­тко­ва бы­ла вы­ка­рыс­та­на ў па­зна­ча­ным тэ­ле­пра­екце. Яна пры­све­ча­на ма­лой ра­дзі­ме на­ша­га на­цы­яна­ль­на­га пес­ня­ра Яку­ба Ко­ла­са, якая, як і шмат іншых мясц­ін Бе­ла­ру­сі, бы­ла падзе­ле­на ў Між­ва­енны час. За­раз яна цал­кам мо­жа быць уклю­ча­на ў кар­ту ту­рыс­тыч­ных мар­шру­таў Стаў­бцоў­шчы­ны з ад­па­вед­ны­мі імё­на­мі і фак­та­мі.
Аляк­сандр Па­шкоў­скі — ча­ла­век-аркестр
Му­зы­кан­та час­та мож­на сус­трэць з флей­тай, ду­дач­кай ці сак­са­фо­нам. А яшчэ ён вір­ту­озна грае на губ­ным гар­мо­ні­ку, фар­тэ­пі­яна, цым­ба­лах. Ці­ка­ва, а ці ёсць та­кі інстру­мент, які акам­па­ні­ятар на­род­на­га ансам­бля на­род­ных інстру­мен­таў “Жыт­ні­ца” Кра­коў­ска­га ад­дзе­ла ку­ль­ту­ры і во­ль­на­га ча­су Аляк­сандр Па­шкоў­скі па­куль не асі­ліў?!
За­ключ­ны лет­ні акорд
Дня­мі на сцэ­не лет­ня­га амфі­тэ­атра Вя­лі­кай Бе­рас­та­ві­цы ад­быў­ся за­ключ­ны га­ла-кан­цэрт, які за­вяр­шыў чар­го­вы се­зон вы­ступ­лен­няў на ад­кры­тай пля­цоў­цы ў рам­ках твор­ча­га пра­екта ад­дзе­ла ідэ­ала­гіч­най ра­бо­ты, ку­ль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі Бе­рас­та­віц­ка­га рай­вы­кан­ка­ма.
“Хто, ка­лі не мы? Не за­быць, не раз­гу­біць, ша­на­ваць”
Дзень на­род­на­га адзін­ства свят­ка­ва­лі ў кож­ным ра­ёне Бе­ла­ру­сі. Бы­ло зла­джа­на шмат ме­рап­ры­емстваў, ад­чы­не­на шмат аб’ектаў і рэ­спуб­лі­кан­ска­га, і рэ­гі­яна­ль­на­га ўзроў­ню. А як ста­ві­ла­ся мо­ладзь да гэ­та­га лё­са­выз­на­ча­ль­на­га для кра­іны дня, што ду­ма­ла на да­дзе­ную тэ­му, чым бы­ла ўзру­ша­на? У рэ­дак­цыю “К” па­тра­пі­лі са­чы­нен­ні сту­дэн­таў з на­ву­ча­ль­ных уста­ноў, якія рых­ту­юць бу­ду­чых су­пра­цоў­ні­каў га­лі­ны ку­ль­ту­ры. Бы­ло ве­ль­мі ці­ка­ва чы­таць са­чы­нен­ні ма­ла­дых лю­дзей, я ўба­чыў, што ўсе яны па­ста­ра­лі­ся і ўкла­лі ў іх свае здо­ль­нас­ці і та­лен­ты. Але — да­мо сло­ва мо­ла­дзі.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»