Хачу жаніцца?..

№ 43 (861) 25.10.2008 - 31.10.2008 г

31 кастрычніка на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага чакаецца прэм’ера спектакля “Жаніхі”. Менавіта такі акцэнт у вырашэнні класічнай гогалеўскай “Жаніцьбы” паставіла рэжысёр Валянціна Еранькова, звярнуўшыся да першапачатковай назвы п’есы.

 /i/content/pi/cult/181/1843/Hachu-zhanicca.jpg

Як абяцае пастановачная група спектакля, перад гледачамі паўстане іранічна-сатырычная, але адначасова і драматычная гісторыя таго, як людзі імкнуцца вырашыць свае ўласныя праблемы і пазбавіцца комплексаў за кошт... заключэння выгоднага шлюбу.
Пра тое, хто якую “спажыву” шукае ад названага “мерапрыемства”, распавядзе цэлая галерэя мужчынскіх вобразаў, якая прадставіць насамрэч “зорны” мужчынскі касцяк тэатра: Сяргей Чэкерэс, Аляксандр Суцкавер, Аляксандр Ждановіч, Андрэй Захарэвіч, Васіль Грачухін, Аляксей Сянчыла, Руслан Чарнецкі.
Далікатна і паважліва ставячыся да аўтарскага тэксту, рэжысёр, аднак, паабяцала пашырыць і паглыбіць прапісаную ў п’есе ролю слугі Сцяпана, дадаўшы да яго пяць дзяўчын-“муз” — акурат яны і прадэманструюць нам, гледачам, што ж уяўляе сабою сапраўднае каханне.
ўны выступіць маладая актрыса тэатра Іна Савянкова, у ролі Арыны Панцеляймонаўны — Таццяна Гаркуша, Фёклы Іванаўны — Алена Дуброўская.
Аўтар музыкі да спектакля — Аляксей Еранькоў, сцэнаграфія — Аляксандра Касцючэнкі, касцюмы — Таццяны Лісавенка, харэаграфія — Яўгена Карняга.