Газета — рэгіёны — чытач

№ 38 (1529) 17.09.2021 - 24.09.2021 г


— У аўто­рак, 14 ве­рас­ня, у Па­ла­цы Не­за­леж­нас­ці Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь за­пра­ца­ва­ла вы­ста­ва “По­яс адзін­ства”. Хто па­ехаў на гэ­тую экс­па­зі­цыю ад Ві­цеб­скай воб­лас­ці і што ад­бы­ва­ла­ся на ме­рап­ры­емстве?

Га­лі­на Бар­ке­віч, на­мес­нік на­ча­ль­ні­ка ўпраў­лен­ня ку­ль­ту­ры Ві­цеб­ска­га аб­лвы­кан­ка­ма:

— Ад Ві­цеб­шчы­ны на вы­ста­ву “По­яс адзін­ства” па­еха­лі май­стры з Га­ра­доц­ка­га і Глы­боц­ка­га Да­моў ра­мёс­тваў. Яны пра­вя­лі май­стар-кла­сы па ткац­тве і ган­чар­ным ра­мяс­тве. На­прык­лад, Ма­ры­на Гуш­ча прад­стаў­ля­ла ажур­нае ткац­тва, якое з’яўля­ецца не­ма­тэ­ры­яль­най гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най спад­чы­най Бе­ла­ру­сі. Свят­ла­на Ска­выр­ка пра­дэман­стра­ва­ла рос­піс па тка­ні­не, а Ва­сіль Сі­ман­ко­віч — май­стэр­ства са­ло­мап­ля­цен­ня. На­ша дэ­ле­га­цыя так­са­ма па­гля­дзе­ла на ра­бо­ты іншых аб­лас­ных Да­моў ра­мёс­тваў, на­за­па­сі­ла ўра­жан­няў. І гэ­та, без­умоў­на, ве­ль­мі доб­рая маг­чы­масць для аб­ме­ну во­пы­там і дум­ка­мі, бо кра­іна ў нас ве­ль­мі ба­га­тая на та­лен­ты і май­строў.

— На­ле­та Орша ста­не ку­ль­тур­най ста­лі­цай Бе­ла­ру­сі. Як рых­ту­ецца го­рад да свя­та?

Сяр­гей Гар­ба­чоў, на­ча­ль­нік ад­дзе­ла ку­ль­ту­ры Аршан­ска­га рай­вы­кан­ка­ма:

— Ка­неш­не, яшчэ, мо­жа, трош­кі і за­ра­на пла­на­ваць ку­ль­тур­ную пра­гра­му, але Орша ад­на­знач­на бу­дзе га­то­ва стаць ку­ль­тур­най ста­лі­цай. Па Ука­зе Прэ­зі­дэн­та № 506 “Па раз­віц­ці Аршан­ска­га ра­ёна” ў на­шых ку­ль­тур­ных уста­но­вах атры­ма­ла­ся даць бо­льш імпрэз леп­шай якас­ці. Звя­за­на гэ­та ў тым лі­ку і з пра­вя­дзен­нем ка­пі­та­ль­на­га ра­мон­ту ў га­рад­скім Па­ла­цы ку­ль­ту­ры, а так­са­ма ў Ка­пы­льс­кім До­ме ку­ль­ту­ры, Бал­ба­саў­скім До­ме ку­ль­ту­ры ды ў іншых ку­ль­тур­ных уста­но­вах ра­ёна. За­куп­ле­на і ад­мыс­ло­вае аб­ста­ля­ван­не. Так што Аршан­шчы­на рых­ту­ецца, каб год­на сус­трэць на­ступ­ны, 2022 год у якас­ці ку­ль­тур­най ста­лі­цы.

—Ад­ным з цэн­тра­ль­ных мес­цаў свят­ка­ван­ня Дня на­род­на­га адзін­ства ў Брэс­цкай воб­лас­ці ста­не Бя­ро­за, і не­вы­пад­ко­ва. У між­ва­енны час ме­на­ві­та тут існа­ваў поль­скі кан­цэн­тра­цый­ны ла­гер Бя­ро­за-Кар­туз­ская. Што ад­бу­дзец­ца 17 ве­рас­ня ў Бя­ро­зе?

Дзміт­рый Ка­пі­тан­чык, на­ча­ль­нік ад­дзе­ла ідэ­ала­гіч­най ра­бо­ты і па спра­вах мо­ла­дзі Бя­ро­заў­ска­га рай­вы­кан­ка­ма:

— Ад­крыц­цё аб­ноў­ле­на­га па­мят­на­га зна­ка вяз­ням кан­цла­ге­ра і ча­со­вай му­зей­най экс­па­зі­цыі ста­не ад­ным з цэн­тра­ль­ных ме­рап­ры­емстваў свя­та. За час пад­рых­тоў­кі да Дня на­род­на­га адзін­ства ад­бы­ло­ся ўста­ля­ван­не дзвюх па­мят­ных гра­ніт­ных пліт, якія да­поў­ні­лі існу­ючы аб­еліск. Мас­тац­кі пра­ект рэ­алі­за­ва­лі ску­льп­та­ры Аляк­сей Са­ро­кін і Алесь Ша­ці­ла. Пры пра­вя­дзен­ні рэ­кан­струк­цыі аб­на­ві­лі ме­ма­ры­яль­ную плі­ту, а пе­рад по­мні­кам па­кла­лі пліт­ку шас­ціг­ран­най фор­мы — тры­лін­ку, ме­на­ві­та тую, што вы­раб­ля­лі вяз­ні кан­цла­ге­ра. У цэн­тры го­ра­да так­са­ма бу­дуць пра­ца­ваць ган­длё­выя і вы­ста­вач­ныя пля­цоў­кі, “Го­рад май­строў”, атрак­цы­ёны для дзя­цей. На ста­ды­ёне ДЮСШ го­ра­да Бя­ро­зы ад­бу­дзец­ца ра­ённы этап рэ­спуб­лі­кан­скіх спа­бор­ніц­тваў “Шка­лі­яда”, про­йдуць спар­тыў­на-ма­са­выя ме­рап­ры­емствы. Па­сля жы­ха­роў і гас­цей Бя­ро­зы ча­кае кан­цэрт на Цэн­тра­ль­най плош­чы го­ра­да. За­вер­шыц­ца дзень свя­точ­ным са­лю­там. А 18 ве­рас­ня Бя­ро­зу і Брэст звя­жа аб­лас­ной аўтап­ра­бег “У адзін­стве — на­ша сі­ла!”.