Уша­на­ван­не па­мя­ці пра­цяг­нец­ца

№ 38 (1529) 17.09.2021 - 24.09.2021 г


14 ве­рас­ня ад­бы­ла­ся чар­го­вая апа­рат­ная на­ра­да мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ана­то­лія Мар­ке­ві­ча з на­ча­ль­ні­ка­мі ўпраў­лен­няў і ад­дзе­лаў мі­ніс­тэр­ства. З да­па­мо­гай срод­каў ві­дэ­асу­вя­зі ўдзел у на­ра­дзе пры­ня­лі так­са­ма на­ча­ль­ні­кі ўпраў­лен­няў ку­ль­ту­ры аб­лас­ных вы­ка­наў­чых ка­мі­тэ­таў.

Асноў­ная ўва­га бы­ла над­адзе­ная арга­ні­за­цыі ме­рап­ры­емстваў у рэ­гі­ёнах, звя­за­ных з адзна­чэн­нем 17 ве­рас­ня Дня на­род­на­га адзін­ства. У Бя­ро­зе Брэс­цкай воб­лас­ці ў гэ­ты дзень ад­бы­ло­ся ўра­чыс­тае ад­крыц­цё аб­ноў­ле­на­га ме­ма­ры­яла на мес­цы кан­цэн­тра­цый­на­га ла­ге­ра, які дзей­ні­чаў у 1934–1939 га­дах, а так­са­ма пры­све­ча­най гіс­то­рыі гэ­та­га мес­ца му­зей­най экс­па­зі­цыі ў ад­ным з ко­ліш­ніх ла­гер­ных бу­дын­каў. У Грод­не на Кур­га­не Сла­вы пра­йшоў мі­тынг з за­клад­кай па­мят­най кап­су­лы са зва­ро­там да на­шчад­каў. У Ма­гі­лё­ве ў цэн­тры го­ра­да ад­бы­ло­ся ўра­чыс­тае ад­крыц­цё плош­чы На­род­на­га адзін­ства. Так­са­ма свя­точ­ныя ме­рап­ры­емствы пра­йшлі і ў іншых аб­лас­цях ды ра­ёнах кра­іны.

Так­са­ма ста­ла вя­до­ма, што на­цы­яна­ль­ная кі­нас­ту­дыя “Бе­ла­русь­фільм” рых­ту­ецца да ства­рэн­ня мас­тац­ка­га фі­ль­ма пад пра­цоў­най на­звай “Мы адзі­ныя”, пры­све­ча­на­га падзе­ям уз’яднан­ня За­ход­няй і Усход­няй Бе­ла­ру­сі. Пер­шая вер­сія сцэ­на­рыя стуж­кі му­сіць быць пад­рых­та­ва­ная да кан­ца ве­рас­ня. Аўтар­скай гру­пе аказ­ва­юць да­па­мо­гу гіс­та­рыч­ны­мі кан­су­ль­та­цы­ямі су­пра­цоў­ні­кі Інсты­ту­та гіс­то­рыі На­цы­яна­ль­най ака­дэ­міі на­вук, а так­са­ма Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та. Мяр­ку­ецца, што здым­кі фі­ль­ма ад­бу­дуц­ца ўлет­ку 2022 го­да.