Му­зей на­род­на­га адзін­ства ў Баранавічах

№ 38 (1529) 17.09.2021 - 24.09.2021 г

Пер­шы ў Бе­ла­ру­сі Му­зей на­род­на­га адзін­ства ад­крыў­ся 17 ве­рас­ня ў ба­ра­на­віц­кай шко­ле №1 у мік­ра­ра­ёне Ба­раў­кі. Ідэя ства­рыць му­зей па­яві­ла­ся сё­ле­та, ка­лі гэ­та шко­ла ад­чы­ні­ла дзве­ры для на­ву­чэн­цаў.

/i/content/pi/cult/869/18421/14.jpg“У рэ­алі­за­цыі ідэі да­па­ма­га­лі 61-я аві­яба­за, якая дыс­ла­цы­ру­ецца ў Ба­ра­на­ві­чах, Мі­ніс­тэр­ства аб­аро­ны, га­лоў­нае ўпраў­лен­не па ад­ука­цыі Брэс­цка­га аб­лвы­кан­ка­ма, га­рад­скі му­зей. Фі­нан­са­ва да­па­ма­га­лі гар­вы­кан­кам і мясц­овы біз­нес”, — адзна­чы­ла на­ча­ль­нік упраў­лен­ня па ад­ука­цыі гар­вы­кан­ка­ма Тац­ця­на Шас­так.

Гэ­ты шко­ль­ны му­зей су­час­на афор­мле­ны, інфар­ма­цыя тут пад­аец­ца з ужы­ван­нем інтэ­рак­тыў­ных эле­мен­таў, якія да­зва­ля­юць быць не то­ль­кі слу­ха­чом экс­кур­сіі, але і стаць вір­ту­аль­ным пад­арож­ным па аб­лас­цях рэ­спуб­лі­кі.

“На­ша шко­ла но­сіць імя двой­чы ге­роя Са­вец­ка­га Са­юза лёт­чы­ка Сяр­гея Іва­на­ві­ча Гры­цаў­ца, та­му мы ха­це­лі па­глы­біц­ца ў лёт­ную тэ­ма­ты­ку. А ў су­вя­зі з тым, што гэ­ты год аб­веш­ча­ны Го­дам на­род­на­га адзін­ства, з’яві­ла­ся ідэя аб’­яднаць гэ­тыя дзве тэ­мы”, — па­ве­да­мі­ла Тац­ця­на Іва­наў­на.

Экс­па­зі­цыя скла­да­ецца з не­ка­ль­кіх раз­дзе­лаў. Пер­шы, пад на­звай “У адзін­стве на­ша сі­ла!”, рас­па­вя­дае пра раз­віц­цё бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы ад ча­соў По­ла­цка­га княс­тва да су­час­нас­ці. Па­ра­ле­ль­на хра­на­ла­гіч­на рас­кры­ва­ецца гіс­то­рыя Ба­ра­на­ві­чаў. Цэн­тра­ль­ная час­тка му­зея пры­све­ча­на ця­пе­раш­няй Бе­ла­ру­сі: на аб’­ёмных стэн­дах прад­стаў­ле­ны да­сяг­нен­ні кра­іны, тра­ды­цыі на­ша­га на­ро­да. Раз­дзел “Бес­смя­рот­ны подзвіг “кры­ла­тых” ге­ро­яў” пры­све­ча­ны ге­ра­ізму су­час­ных лёт­чы­каў ба­ра­на­віц­ка­га рэ­гі­ёна і Бе­ла­ру­сі. Тут раз­меш­ча­ны і аві­яцый­ны сі­му­ля­тар, зна­хо­дзя­чы­ся ў якім мож­на ад­чуць ся­бе ў ка­бі­не са­ма­лё­та і “па­ля­таць” над род­ны­мі мясц­іна­мі.

“Тэ­ма­ты­ка гэ­та­га му­зея ве­ль­мі змяс­тоў­ная і па­зна­ва­ль­ная. Я ўпэў­не­на, што ён бу­дзе вы­хоў­ваць дух па­тры­ятыз­му ў на­ву­чэн­цаў, лю­боў да Ра­дзі­мы, да род­на­га краю, па­ва­гу да лю­дзей, здо­ль­ных ахвя­ра­ваць са­бой дзе­ля жыц­ця іншых”, — пад­вя­ла вы­нік раз­мо­вы кі­раў­нік упраў­лен­ня па ад­ука­цыі гар­вы­кан­ка­ма.