Ма­гія не­абсяж­ных ве­даў

№ 38 (1529) 17.09.2021 - 24.09.2021 г

З Днём біб­лі­ятэк, па­ва­жа­ныя пра­фе­сі­яна­лы. Вы за­слу­жы­лі гэ­тае свя­та!
“Чы­тан­не ўся­кіх кні­жак без раз­бо­ру — а чы­таў я іх ве­ль­мі мно­га — раз­бу­дзі­ла маю фан­та­зію; у ду­шы ма­ёй за­ўсё­ды быў не­йкі пя­ке­ль­ны раз­лад. Ні­як не мог я па­гад­ніць акру­жа­ючае рэ­аль­нае жыц­цё са све­там ду­мак, фан­та­зій, якія па­чэр­пнуў з кніг”. Цы­та­та Янкі Ку­па­лы з аўта­бі­ягра­фіі. Пра “пя­ке­ль­ны раз­лад” — ве­ль­мі трап­на. Для та­го, каб усё пра­чы­та­нае рас­клас­ці ў га­ла­ве “па па­лі­цах”, іншым раз­ам і жыц­ця не стае. Каб не за­ймець “ру­жо­вых аку­ля­раў” не па­шко­дзіць пад­трым­ка да­свед­ча­на­га ча­ла­ве­ка, які да­па­мо­жа па­гад­ніць кніж­нае жыц­цё з рэ­аль­ным. Урэш­це, ча­су ў нас не так шмат, каб да­зво­ліць са­бе рас­ко­шу чы­таць кеп­скія кніж­кі. У ад­ва­рот­ным вы­пад­ку чы­тан­не мо­жа стаць на­рка­тыч­най таб­лет­кай, якая ні­бы­та ра­туе ад пра­блем. А кні­га ў пер­шую чар­гу — сро­дак спас­ці­жэн­ня і ся­бе, і сэн­су жыц­ця. А ра­бот­ні­кі біб­лі­ятэк іншым раз­ам (ад вя­лі­кай сціп­лас­ці, ві­даць) за­ні­жа­юць сваю ро­лю ў гэ­тым пра­цэ­се. Бо­гам, як за­зна­чы­лі кла­сі­кі, сап­раў­ды быць цяж­ка.

/i/content/pi/cult/869/18419/10.jpgМіж тым не вар­та за­бы­вац­ца, што біб­лі­ятэч­най пра­фе­сіі — амаль пяць ты­сяч га­доў. А фон­ды збі­ра­лі і ста­на­ві­лі­ся біб­лі­ятэ­ка­ра­мі фі­ло­са­фы, пі­сь­мен­ні­кі і дзяр­жаў­ныя дзея­чы. Вы­ключ­насць біб­лі­ятэк па­цвяр­джае і аме­ры­кан­скі пі­сь­мен­нік Рэй Брэд­бе­ры, які вы­рас у бед­най ся­м’і: “У 27 га­доў за­мест уні­вер­сі­тэ­та я скон­чыў біб­лі­ятэ­ку”. Ці здо­ль­ныя на та­кі подзвіг сён­няш­нія пры­хі­ль­ні­кі ве­даў? Пы­тан­не надзвы­чай скла­да­нае. І спра­ва не сто­ль­кі ў на­поў­не­нас­ці фон­даў, ко­ль­кі ў асо­бе іх гас­па­да­ра. У яго ня­прос­тая до­ля — па­ста­янныя чы­тан­не і пад­выш­ка ўлас­най ква­лі­фі­ка­цыі. Га­рад­скія ўста­но­вы мо­гуць па­хва­ліц­ца та­кі­мі спе­цы­яліс­та­мі: не раз пі­саў пра мэ­та­на­кі­ра­ва­ных мін­скіх ка­бет, якія за свой кошт на­вед­ва­юць мас­коў­скіх ка­лег, каб і во­пыт пе­ра­няць, і з мод­ны­мі лі­та­ра­та­ра­мі сус­трэц­ца. Вяс­ко­вых пры­кла­даў за 16 га­доў пра­цы ў “Ку­ль­ту­ры” не сус­тра­каў. Сі­ту­ацыю псуе кад­ра­вае пы­тан­не. Але гэ­та тэ­ма для іншай гу­тар­кі.

Са свя­там, ша­ноў­ныя пра­фе­сі­яна­лы.

Цэн­тра­ль­ная га­рад­ская біб­лі­ятэ­ка імя Аляк­сан­дра Гер­ца­на з Го­ме­ля аб­вес­ці­ла сён­ня акцыю “Ма­гія кні­гі” ў рам­ках “Біб­лі­яно­чы-2021”. У пра­гра­ме — пад­вя­дзен­не вы­ні­каў фо­та­кон­кур­су “Бук­лук”, дзе га­лоў­ны­мі ге­ро­ямі ста­лі кні­га і чы­тач; лі­та­ра­тур­ныя дэ­ба­ты; кніж­ная вы­ста­ва “Ру­ка­пі­сы не га­раць”; ван­дроў­ка па сля­дах бе­ла­рус­кай мі­фа­ло­гіі; прэ­зен­та­цыі Му­зея аўтог­ра­фа. Да­рэ­чы, апош­ні дня­мі свят­куе дзе­ся­ці­год­дзе з мо­ман­ту ўтва­рэн­ня і ўтрым­лі­вае ў сва­ёй экс­па­зі­цыі без­ліч аўтог­ра­фаў і да­рчых над­пі­саў зна­ка­мі­тых пі­сь­мен­ні­каў. Пэў­ную час­тку та­кіх кніг пад­ара­ва­лі ўста­но­ве чы­та­чы. Да пры­кла­ду, аўтог­ра­фы Іва­на Ша­мя­кі­на пе­ра­даў біб­лі­ятэ­цы пля­мен­нік пра­за­іка Мі­ха­іл Ка­лі­нін. А яшчэ ў му­зеі ўтрым­лі­ва­юцца аўтог­ра­фы Ва­сі­ля Бы­ка­ва, Янкі Бры­ля, Ге­на­дзя Бу­раў­кі­на, Ры­го­ра Ба­ра­ду­лі­на, Ні­ла Гі­ле­ві­ча, Пет­ру­ся Броў­кі, Ана­то­ля Сы­са, Агніі Бар­то, Яўге­на Еўту­шэн­кі… Спіс, па­га­дзі­це­ся, бо­льш чым па­ша­нот­ны. Су­пра­цоў­ні­кі біб­лі­ятэ­кі па­абя­ца­лі на­пі­саць пра дзей­насць Му­зея аўтог­ра­фа бо­льш пад­ра­бяз­на.

На­мес­нік ды­рэк­та­ра Зэ­ль­вен­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі Во­ль­га Ка­мя­ке­віч рас­па­вя­дае: “На­ла­дзі­лі ў ра­ёне шэ­раг па­зна­ва­ль­ных ме­рап­ры­емстваў, пры­мер­ка­ва­ных да Тыд­ня бе­ла­рус­ка­га пі­сь­мен­ства. “Мод­ны пры­суд” кні­гам бе­ла­рус­кіх пі­сь­мен­ні­каў вы­нес­лі юныя чы­та­чы Елкаў­скай сель­скай біб­лі­ятэ­кі. А ў Ка­ра­лін­скай інтэг­ра­ва­най біб­лі­ятэ­цы чы­та­чы па­бы­ва­лі ў га­ле­рэі сла­ву­тых лю­дзей Ба­ць­каў­шчы­ны “Бе­ла­ру­сі сла­ву зда­бы­лі”. Га­вор­ка ішла пра Фран­цыс­ка Ска­ры­ну, Кі­ры­лу Ту­раў­ска­га, Ефра­сін­ню По­ла­цкую, Сы­мо­на Буд­на­га, Пят­ра Мсціс­лаў­ца і пра мно­гіх іншых. У Ба­ро­дзіц­кай СБ ад­бы­ла­ся гу­тар­ка “Як да нас пры­йшла кні­га”. Ку­фэ­рак муд­рас­ці “Бе­ла­рус­кая мо­ва як за­гад­ка” рас­кры­ва­лі ў Кры­віц­кай СБ. Мі­жэ­рыц­кая інтэг­ра­ва­ная біб­лі­ятэ­ка пад­рых­та­ва­ла пра­гра­му “Свят­ло дру­ка­ва­на­га сло­ва”. Ра­ённая ж біб­лі­ятэ­ка рас­па­вя­ла сва­ім чы­та­чам пра бе­ла­рус­кіх асвет­ні­каў”.

У пер­шыя дні ве­рас­ня Астра­вец­кая ра­ённая біб­лі­ятэ­ка пра­вя­ла акцыю “Пер­шы ўрок з біб­лі­ятэ­кай го­ра­да”. Гім­на­зіс­ты на­ве­да­лі но­вы бу­ды­нак біб­лі­ятэ­кі, уз­ве­дзе­ны, па сло­вах біб­лі­ятэ­ка­ра па су­вя­зях з гра­мад­скас­цю ад­дзе­ла біб­лі­ятэч­на­га мар­ке­тын­гу Во­ль­гі За­янчкоў­скай, два ме­ся­цы та­му. Вуч­ні па­зна­ёмі­лі­ся з ві­дэ­ама­тэ­ры­яла­мі пра на­шу ку­ль­ту­ры і лі­та­ра­ту­ру.

Су­пра­цоў­ні­кі Лід­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі імя Янкі Ку­па­лы і Дзіт­вян­скай СБ пры­ду­ма­лі ван­дроў­ку “Не­вя­до­мы Ска­ры­на”. Біб­лі­ятэ­кар ад­дзе­ла біб­лі­ятэч­на­га мар­ке­тын­гу Ка­ця­ры­на Сан­да­ко­ва па­ве­да­мі­ла, што на­ву­чэн­цы шко­лы па­зна­ёмі­лі­ся з жыц­цём і твор­час­цю пер­шад­ру­ка­ра Фран­цыс­ка Ска­ры­ны, ад­ка­за­лі на пы­тан­ні вік­та­ры­ны, па­ўдзе­ль­ні­ча­лі ў кон­кур­сах ды гу­ль­нях.

Наш па­ста­янны аўтар Аляк­сей Зу­еў, на­мес­нік ды­рэк­та­ра По­ла­цка­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры, пі­ша пра твор­чую сус­трэ­чу “На хва­лях лі­та­ра­ту­ры і тэ­атра”. Пра­йшла яна на сцэ­не За­во­зер­ска­га СДК. Арга­ні­за­ва­ла і вя­ла ме­рап­ры­емства ме­та­дыст По­ла­цка­га РЦК Тац­ця­на Ху­тар­ная. Вы­ста­ву з фон­даў сва­ёй уста­но­вы пад­рых­та­ва­лі на­ву­ко­выя су­пра­цоў­ні­кі Му­зея бе­ла­рус­ка­га кні­гад­ру­ка­ван­ня Дзі­яна Каш­пур і Іры­на Скі­жа­нок. Пра­гу­ча­лі тво­ры са­ма­дзей­ных лі­та­ра­та­раў По­ла­ччы­ны. Вы­сту­пі­лі артыс­ты з Бліз­ні­цы — на­род­ны тэ­атр мі­ні­яцюр “Ба­ла­ган­чык” (кі­раў­нік Во­ль­га Чо­бат).

Ра­ённыя “Да­жын­кі” ў Ваў­ка­выс­ку зга­да­ла ме­та­дыст ад­дзе­ла біб­лі­ятэч­на­га мар­ке­тын­гу ра­ённай біб­лі­ятэ­кі Во­ль­га Ша­ляс­то­віч. Су­пра­цоў­ні­кі ўста­но­вы прэ­зен­та­ва­лі кніж­ны пад­во­рак з вы­ста­вай “Хлеб — ду­ша на­ро­да”. Тут дзей­ні­ча­ла і арт-кам­па­зі­цыя “Яблык адзін­ства”, дзе мож­на бы­ло па­час­та­вац­ца во­се­ньс­кі­мі да­ра­мі мясц­овых са­доў.

“У Сло­нім­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­цы, — рас­па­вя­дае біб­лі­ятэ­кар ад­дзе­ла біб­лі­ятэч­на­га мар­ке­тын­гу На­тал­ля Стру­ка­ва, — ад­бы­ло­ся чар­го­вае па­ся­джэн­не ама­тар­ска­га аб’­яднан­ня “За­ла­ты ўзрост”. Па­ся­джэн­не ме­ла надзвы­чай пры­го­жую на­зву — “Квет­ка­вая па­ля­на”. Так, раз­ам саб­ра­лі­ся ка­бе­ты, якія вы­рош­чва­юць хат­нія квет­кі, пад­ыма­юць гэ­тым на­строй са­бе і гас­цям. А біб­лі­ятэ­ка­ры пад­рых­та­ва­лі да ме­рап­ры­емства вы­ста­ву “Лю­бі­мых кніг квіт­нее па­ля­на”.

А вось ліст за­гад­чы­ка сель­скай біб­лі­ятэ­кі агра­га­рад­ка Га­ль­ша­ны Ашмян­ска­га ра­ёна Тац­ця­ны Іва­но­вай. Яна па­ве­дам­ляе пра тое, што на­ву­чэн­цы і пед­аго­гі Мін­ска­га аб­лас­но­га лі­цэя су­пра­цоў­ні­ча­юць з біб­лі­ятэ­кай па збо­ры ма­тэ­ры­ялаў пра Ду­гу Стру­вэ, па іх вы­ву­чэн­ні і пра­па­ган­дзе. Да­след­чы­кі рас­па­вя­лі чы­та­чам пра свае ван­дроў­кі, пра ства­рэн­ні ві­дэ­афі­ль­маў. Пэў­ныя ма­тэ­ры­ялы біб­лі­ятэ­ка атры­ма­ла ў пад­ару­нак.

18 ве­рас­ня — дзень свят­ка­ван­ня 680-год­дзя Ашмян. У пра­гра­ме ме­рап­ры­емстваў — кан­цэр­тныя вы­ступ­лен­ні са­ма­дзей­ных і пра­фе­сій­ных артыс­таў, са­мыя раз­на­стай­ныя шоу, прэ­зен­та­цыі, про­даж су­ве­ні­раў і сель­ска­гас­па­дар­чай прад­укцыі.

За­гад­чык ад­дзе­ла мар­ке­тын­гу Бя­рэ­зін­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі Та­ма­ра Кру­та­ле­віч ве­ль­мі лю­біць кід­кія на­звы для ўлас­на пры­ду­ма­ных пра­ектаў. І пра­ві­ль­на ро­біць! Як на­за­веш ка­ра­бель, так ён і па­плы­ве. Дык вось, дня­мі ў Бе­ра­зі­но стар­та­ва­ла ста­тус-акцыя “У адзін­стве па­ка­лен­няў — на­ша сі­ла”. “Нас яднае не ге­агра­фія, а лю­боў да род­на­га краю і ці­ка­васць да яе гіс­то­рыі”, — за­пэў­ні­вае аўтар­ка. Га­вор­ка вя­дзец­ца пра тры па­ка­лен­ні ве­тэ­ра­наў пед­ага­гіч­най пра­цы, ма­ла­дых на­стаў­ні­каў і стар­шак­лас­ні­каў мясц­овай гім­на­зіі. Па ву­лі­цах ра­ённа­га цэн­тра бы­ла пра­ве­дзе­на экс­кур­сія “Бе­ра­зі­но ва­чы­ма трох па­ка­лен­няў”. Пад­час экс­кур­сіі лёг­ка бы­лі зной­дзе­ны агу­ль­ная мо­ва і тэ­мы для за­ці­каў­ле­най га­вор­кі.

За­вяр­ша­ецца агляд пад­бор­кай на­він пра дру­гі этап Адзі­на­га рэ­спуб­лі­кан­ска­га дня бяс­пе­кі. Пер­шая прый­шла з па­ла­ца мас­тац­тваў Баб­руй­ска. За­гад­чык арга­ні­за­цый­на­га ад­дзе­ла На­тал­ля Чор­ная пі­ша пра ад­пра­цоў­ку бяс­печ­най эва­ку­ацыі па сіг­на­ле “Ува­га! Усім!”. Пра­йшла так­са­ма інфар­ма­цый­ная га­дзі­на “Ме­ры па­жар­най бяс­пе­кі ва ўста­но­вах і дзея­нні ў вы­пад­ку па­жа­ру і іншых надзвы­чай­ных сі­ту­ацы­ях”.

Дру­гая на­ві­на — са Шчу­чын­ска­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці. За­гад­чык ад­дзе­ла арга­ні­за­цый­на-ме­та­дыч­най ра­бо­ты Га­лі­на Пе­ту­шок рас­па­вя­ла пра шэ­раг ме­рап­ры­емстваў, якія пра­ве­дзе­ны су­мес­на з су­пра­цоў­ні­ка­мі РАНС, РА­УС, служ­бы га­за­вай гас­па­дар­кі і га­за­за­бес­пя­чэн­ня.

Бе­ра­жы­це ся­бе, ша­ноў­ныя!

Сус­трэ­нем­ся праз ты­дзень.

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"