ГРАНД у Ня­сві­жы

№ 37 (1528) 11.09.2021 - 17.09.2021 г

Сён­ня і за­ўтра ў Ня­свіж­скім за­мку ад­бу­дуц­ца “Му­зыч­ныя ГРАНД ве­ча­ры”. У Тэ­атра­ль­най за­лі пра­гу­чаць вы­біт­ныя тво­ры сус­вет­най фар­тэ­пі­яннай і ва­ка­ль­най кла­сі­кі — ад ба­ро­ка да ра­ман­тыз­му. Ме­на­ві­та та­кая му­зы­ка маг­ла тут гу­чаць пры ко­ліш­ніх ула­да­рах па­ла­ца. А ва ўнут­ра­ным дво­ры­ку сён­ня про­йдзе яшчэ і тра­ды­цый­ны “Гранд кір­маш” у сты­лі 1920 — 1930-х га­доў.

Ня­свіж­скі за­мак да­во­лі рэ­гу­ляр­на за­пра­шае гас­цей на раз­на­стай­ныя му­зыч­ныя і тэ­атра­ль­ныя імпрэ­зы. Ся­род са­мых буй­ных та­кіх пра­ектаў — фес­ты­валь “Ве­ча­ры Вя­лі­ка­га тэ­атра ў за­мку Ра­дзі­ві­лаў”, што пра­хо­дзіць тут з 2010 го­да і за гэ­ты час утрым­лі­ваў у са­бе ажно 65 роз­ных спек­так­ляў і кан­цэр­таў. А вось ця­пе­раш­ні му­зыч­ны пра­ект ла­дзіц­ца ў Ня­сві­жы ўпер­шы­ню. Арга­ні­за­та­ра­мі вы­сту­пі­лі кан­цэр­тнае аген­цтва “АртГранд” і На­цы­яна­ль­ны гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ны му­зей-за­па­вед­нік “Ня­свіж”, іх пад­тры­маў Цэнтр ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў “Рэ­не­санс кла­сі­кі”.

Асаб­лі­васць “Му­зыч­ных ГРАНД ве­ча­роў” у тым, што яны не про­ста пра­па­ну­юць на­вед­ва­ль­ні­кам доб­рую му­зы­ку ў вы­дат­ным вы­ка­нан­ні, але і вяр­та­юць тра­ды­цыі са­лон­на­га му­зі­цы­ра­ван­ня, што ка­лі­сь­ці пан­ава­лі і тут, і ў іншых ся­дзі­бах Бе­ла­ру­сі. Та­му без інтэ­рак­ты­ву не аб­ыдзец­ца.

Яшчэ ад­на ад­мет­насць: гэ­та бу­дуць у по­ўным сэн­се сло­ва ся­мей­ныя ве­ча­ры­ны. За ка­ра­леў­скім бе­лым ра­ялем апы­нуц­ца муж і жон­ка — Арцём і Ма­ры­на Шап­лы­кі, якія бу­дуць граць і па­асоб­ку, і раз­ам — у ча­ты­ры ру­кі. Да іх да­лу­чыц­ца са­ліс­тка Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най фі­лар­мо­ніі, лаў­рэ­ат між­на­род­ных кон­кур­саў Во­ль­га Міц­ке­віч, у вы­ка­нан­ні якой пра­гу­чаць ва­ка­ль­ныя ну­ма­ры.

Да­рэ­чы, Арцё­ма мно­гія так­са­ма ве­да­юць як кан­цэр­ту­юча­га фі­лар­ма­ніч­на­га са­ліс­та, лаў­рэ­ата шмат­лі­кіх кон­кур­саў. Раз­ам з жон­кай ён за­сна­ваў пры­ват­ную му­зыч­ную шко­лу, дзе за­йма­юцца не то­ль­кі дзе­ці, але і да­рос­лыя. Тры тыд­ні та­му бы­ло ад­кры­та яшчэ і эстрад­нае ад­дзя­лен­не — аку­рат у тым бу­дын­ку, дзе мес­ціц­ца Бе­ла­рус­кі са­юз кам­па­зі­та­раў. Не­бла­гое су­сед­ства! Дый са­мо ад­крыц­цё з май­стар-кла­са­мі і вы­ступ­лен­ня­мі ака­за­ла­ся не то­ль­кі ўра­чыс­тым і ці­ка­вым, але і да­во­лі крэ­атыў­ным, з не­ча­ка­ны­мі пры­дум­ка­мі, інтэ­рак­ты­вам. Бо Гранд — га­рант шчы­рай, раз­ня­во­ле­най твор­час­ці, што пры­но­сіць ра­дасць і вы­ка­наў­цам, і слу­ха­чам.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"