Капліца Арэшкаў у Заказеллі, або Пра бе­ла­рус­кі Нотр-Дам

№ 37 (1528) 11.09.2021 - 17.09.2021 г

Не так да­ўно мы рас­па­вя­лі чы­та­чам пра лёс кап­ліц Слі­зе­няў у Бар­тні­ках, Ма­нюш­каў у Рад­коў­шчы­не. У мі­ну­лым ну­ма­ры мой ка­ле­га Па­вал Са­лаў­ёў рас­крыў на­шым чы­та­чам та­ямні­цы кап­лі­цы ў Ба­гу­шэ­ві­чах, гіс­то­рыя якой шчы­ль­на звя­за­на з ро­дам Свя­та­рэц­кіх, ад­на­го з прад­стаў­ні­коў яко­га Ула­дзі­мір Ка­рат­ке­віч зра­біў у “Ка­ла­сах пад сяр­пом тва­ім” пра­та­ты­пам Раў­бі­ча. Сён­ня нас ча­кае апа­вя­дан­не пра кап­лі­цу ро­ду Арэш­каў у За­ка­зел­лі. Яна так­са­ма мае сваю гіс­то­рыю, а да та­го ж імклі­ва ад­на­ўля­ецца.

/i/content/pi/cult/867/18411/pages-14-2.jpgКло­пат аб про­дках і на­шчад­ках

У свой час кап­лі­цы-па­ха­ва­ль­ні бы­лі не­ад’емным атры­бу­там шля­хец­кіх ма­ёнткаў. Пе­ра­важ­на тых, чые гас­па­да­ры ва­ло­да­лі гэ­ты­мі ма­ёнтка­мі не адзін дзя­ся­так год, ад про­дкаў. Або пла­на­ва­лі жыць тут веч­на. Свед­кі гэ­та­га кло­па­ту — кап­лі­цы-па­ха­ва­ль­ні ў Гру­шаў­цы і Уса­ве, якія на­ле­жа­лі Рэ­йта­нам, За­вуш­шы Ма­раў­скіх, Сар’і Ла­па­цін­скіх, Вер­хнім Чэр­ні­ха­ве Рдул­тоў­скіх і мно­гія іншыя. Бо­ль­шая час­тка гэ­тых по­мні­каў-свед­каў у роз­ны час бы­ла раз­ра­ба­ва­ная і апа­га­не­ная ван­да­ла­мі, а сён­ня за­кі­ну­тая і руй­ну­ецца. Але не­ка­то­рым па­шан­ца­ва­ла атры­маць дру­гі ша­нец. Тая ж кап­лі­ца Свя­та­рэц­кіх або Рэ­йта­наў у Гру­шаў­цы, на якой год та­му па­ча­лі­ся ад­на­ўлен­чыя пра­цы (пра яе лёс мы пла­ну­ем рас­па­вес­ці ў блі­жэй­шых ну­ма­рах). Па­шан­ца­ва­ла і кап­лі­цы ро­ду Арэш­каў, якая лі­чыц­ца ад­ным з пер­шых по­мні­каў архі­тэк­ту­ры не­ага­тыч­на­га сты­лю на бе­ла­рус­кіх зем­лях.

Арэш­кі гер­ба “Ко­раб”

Род Арэш­каў з’яўля­ецца ад­ным з са­мых ста­ра­жыт­ных бе­ла­рус­кіх шля­хец­кіх ро­даў. Згад­кі аб іх ся­га­юць у са­мы па­ча­так XVI ста­год­дзя. У 1528 го­дзе ме­ль­ніц­кі зя­мя­нін Пад­ляш­ска­га ва­явод­ства ВКЛ Ян Арэш­ка вы­ста­віў на по­пі­се вя­лі­ка­лі­тоў­ска­га вой­ска 8 ко­ней, што ў тыя ча­сы свед­чы­ла аб не­ма­лым да­стат­ку. На­шчад­кі Яна фі­гу­ру­юць і ў па­зней­шых по­пі­сах вой­ска ВКЛ 1565 і 1567 га­доў. Па­зней род раз­рос­ся і раз­га­лі­на­ваў­ся. Час­тка Арэш­каў ата­ба­ры­ла­ся ў Бе­рас­цей­скім, Троц­кім і На­ваг­рад­скім ва­явод­ствах ВКЛ. Да­рэ­чы, з той га­лі­ны, якая па­хо­дзі­ла ад ме­ль­ніц­ка­га вой­ска­га Ме­ль­хі­ёра, па­хо­дзіць і ба­бу­ля Ад­ама Міц­ке­ві­ча, якая бы­ла за­му­жам за Ма­це­ем Ма­еўскім, чом­браў­скім эка­но­мам.

На Дра­гіч­чы­не Арэш­кі, акра­мя За­ка­зел­ля, ва­ло­да­лі яшчэ і Люд­ві­на­вым, якое на­ле­жа­ла Пят­ру Арэш­ку. Ён у 1858 го­дзе ажа­ніў­ся з шас­нац­ца­ці­га­до­вай Альж­бе­тай Па­ўлоў­скай. Увай­шла яна ў на­шу гіс­то­рыю як пі­сь­мен­ні­ца Элі­за Ажэш­ка.

За­ка­зель жа ў той час на­ле­жаў Ка­лік­сту Арэш­ку, мар­шал­ку шлях­ты га­ра­дзен­ска­га па­ве­та, ка­мер-юнке­ру пе­цяр­бур­гска­га два­ра і сяб­ру га­лоў­най ка­мі­сіі па спра­вах ся­лян. Раз­ам з жон­кай Эмі­лі­яй Скір­мунт стаў ба­ць­кам ча­ты­рох сы­ноў і дзвюх да­чок. Сын Ні­ка­дзім, на­зва­ны ў го­нар дзе­да, быў удзе­ль­ні­кам па­ўстан­ня 1863 го­да і ў ад­ным з ба­ёў з рас­ійскім вой­скам быў за­бі­ты. У го­нар за­гі­ну­ла­га сы­на і яго па­плеч­ні­каў у За­ка­зел­лі бы­ла па­стаў­ле­на не­вя­ліч­кая кап­ліч­ка-по­мнік (за­ха­ва­ла­ся да­ва­еннае фо­та). Бра­лі ўдзел у па­ўстан­ні, во­ляй або ня­во­ляй, і гас­па­да­ры Люд­ві­на­ва — бра­ты Фла­ры­ян і Пётр Арэш­кі, а так­са­ма і са­ма Элі­за.

У 1893 го­дзе, ужо па­сля смер­ці Ка­лік­ста Арэш­кі, яго на­шчад­кі прад­алі За­ка­зель гра­фі­ні Надзеі Боб­рын­скай. Ад Боб­рын­скіх ма­ёнтак пе­ра­йшоў да Зыг­мун­та Ве­ся­лоў­ска­га (1922). А з 1923 па 1944 год гас­па­да­ром быў Ка­раль Та­лоч­ка.

З інспі­ра­цыі жон­кі

Лі­чыц­ца, што па­бу­да­ваць кап­лі­цу-па­ха­ва­ль­ню ў За­ка­зел­лі на­тхні­ла свай­го му­жа Ні­ка­дзі­ма Арэш­ку Фер­ды­нан­да Кры­жа­ноў­ская. Аўта­рам пра­екта стаў поль­скі і бе­ла­рус­кі архі­тэк­тар Фран­ці­шак Яшчалд, аўта­ра пра­ектаў не­ка­то­рых па­ла­цаў у Бе­ла­ру­сі — у Кар­ча­ва, Ка­вяр­дзя­ках, Віс­ты­чах — і раз­ам з Ула­дыс­ла­вам Мар­ко­ні ў Ко­са­ве, а так­са­ма ў Поль­шчы.

Бу­да­ва­ла­ся кап­лі­ца ў 1830-х га­дах з да­зво­лу ві­лен­ска­га біс­ку­па Андрэя Клан­ге­ві­ча і за­вер­ша­на бы­ла, ве­ра­год­на, у 1839 го­дзе. У 1843 го­дзе там спа­чыў яе бу­даў­нік — Ні­ка­дзім Арэш­ка. Па­зней у крып­тах кап­лі­цы бы­лі па­ха­ва­ны іншыя прад­стаў­ні­кі ро­ду. Са­ма ж кап­лі­ца пэў­ны час вы­кон­ва­ла фун­кцыю кас­цё­ла. Ці­ка­ва, што пад­час па­ўстан­ня 1863 го­да пад стра­хой кап­лі­цы ні­бы­та ха­ваў­ся цяж­ка па­ра­не­ны Ра­му­альд Траў­гут, апош­ні кі­раў­нік па­ўстан­ня. Апек­ва­ла­ся ім Элі­за Арэш­ка.

Па­сля та­го як За­ка­зель па­кі­ну­лі Арэш­кі, кап­лі­ца спак­ва­ля пры­йшла ў за­ня­пад. І, ка­лі б не Ка­раль Та­лоч­ка, які на­крыў ава­рый­ны дах ацын­ка­ва­най бля­хай, маг­чы­ма, сён­ня не бы­ло б ча­го і ад­на­ўляць. Да Дру­гой сус­вет­най вай­ны тру­ны з па­рэш­тка­мі Арэш­каў за­хоў­ва­лі ў не­да­ты­ка­ль­нас­ці. Але па­зней усё пры­йшло ў рух.

З не­быц­ця

Ка­лі ў 2008 го­дзе ў ава­рый­най і раз­ра­ба­ва­най кап­лі­цы па­ча­лі пра­ца­ваць архе­ола­гі, ім уда­ло­ся знай­сці то­ль­кі рас­ця­ру­ша­ныя па­рэш­ткі ча­ты­рох асоб, рэ­шткі трун, гіп­са­выя і драў­ля­ныя ску­льп­ту­ры, воп­рат­кі, гу­зі­кі і ка­ва­лак слуц­ка­га по­яса (!). Дзя­ку­ючы іх пра­цы на­ра­дзі­ла­ся дум­ка ад­на­віць кап­лі­цу. Бы­ла пад­рых­та­ва­на пра­ектная да­ку­мен­та­цыя, але з-за ад­сут­нас­ці срод­каў ра­бо­ты па­чаць не ўда­ло­ся.

У 2017 го­дзе бы­ла пра­ве­дзе­на ка­рэк­ці­роў­ка пра­ектнай да­ку­мен­та­цыі, а чар­го­вая — у 2019 го­дзе (па на­рма­ты­вах праз два га­ды да­ку­мен­та­цыя па­тра­буе ка­рэк­ці­роў­кі). На той час кошт пра­вя­дзен­ня пер­ша­чар­го­вых рэ­стаў­ра­цый­на-ад­на­ўлен­чых ра­бот скла­даў 816 580 руб­лёў (амаль 380 000 до­ла­раў). Але ў мясц­овым бю­джэ­це та­кіх гро­шай не бы­ло. А на да­бра­чын­ны ра­ху­нак, ад­мыс­ло­ва за­ве­дзе­ны для збо­ру срод­каў на ад­на­ўлен­не кап­лі­цы, ні­чо­га па па­сту­пі­ла. І та­ды мясц­овыя ўла­ды па­йшлі, што на­зы­ва­ецца, ва-банк. Бы­ла пад­адзе­на за­яўка на грант Прэ­зі­дэн­цка­га фон­ду. А па­куль за­яўка раз­гля­да­ла­ся, са срод­каў аб­лас­но­га суб­отні­ка бы­ло вы­дзе­ле­на 50 000 руб­лёў на пра­вя­дзен­не су­пра­ць­ава­рый­ных ра­бот. І ў кас­трыч­ні­ку 2019 го­да за кап­лі­цу ўзя­лі­ся спе­цы­яліс­ты “Брэс­трэс­таў­ра­цыі” (фі­лі­ял ААТ “Бел­рэс­таў­ра­цыя”). І пус­ка­вы ком­плекс (су­пра­ць­ава­рый­ныя ра­бо­ты) быў раз­лі­ча­ны на год і за­вяр­шыў­ся ў ліс­та­па­дзе 2020. За гэ­ты час на ад­на­ўлен­не кап­лі­цы па­сту­пі­ла 200 000 руб­лёў з ра­ённа­га бю­джэ­ту і 348 500 з Фон­ду Прэ­зі­дэн­та па пад­трым­цы ку­ль­ту­ры і мас­тац­тва. На гэ­тыя гро­шы быў ад­ноў­ле­ны дах, звод да­ху і ба­ка­выя ве­жы. А ў кас­трыч­ні­ку 2020 го­да на дах кап­лі­цы бы­ла ўста­ля­ва­на шас­ці­мет­ро­вая ве­жа-шпіль з аўтэн­тыч­ным кры­жам.

Каб да­ве­дац­ца, што бы­ло зроб­ле­на ў 2021 го­дзе, мы звяр­ну­лі­ся па ка­мен­тар да спа­да­ры­ні Іны Пра­не­віч, на­ча­ль­ні­ка адзе­ла ідэ­ала­гіч­най ра­бо­ты, ку­ль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі Дра­гі­чын­ска­га ра­ённа­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та.

“У 2021 го­дзе, — адзна­чы­ла яна, — на пра­вя­дзен­не ра­бот мы атры­ма­лі 300 000 руб­лёў з Фон­ду Прэ­зі­дэн­та па пад­трым­цы ку­ль­ту­ры і мас­тац­тва і 300 000 нам вы­дзе­ліў ра­ённы бю­джэт. Да кан­ца го­да мы пла­ну­ем атрэс­таў­ра­ваць цаг­ля­ную клад­ку, атын­ка­ваць фа­сад бу­дын­ка і ўста­віць у вок­ны ка­ля­ро­выя віт­ра­жы. Па­сля ча­го ў ліс­та­па­дзе бу­дуць зня­ты рыш­та­ван­ні і мож­на бу­дзе пры­ехаць і па­фа­таг­ра­фа­ваць кап­лі­цу. Кан­чат­ко­ва ж знеш­нія пра­цы бу­дуць за­вер­ша­ны праз два га­ды, ка­лі мож­на бу­дзе да­даць ляп­ні­ну”.

Па­сля за­вяр­шэн­ня ўнут­ра­ных ра­бот у кап­лі­цы бу­дзе ство­ра­на ха­лод­ная экс­па­зі­цыя, і кап­лі­цу змо­гуць на­ве­даць ту­рыс­ты. А па­куль ува­ход ту­ды надзей­на пе­ра­кры­ты кра­та­мі, а ўнут­ры ста­яць рыш­та­ван­ні.

Ха­це­ла­ся б, каб гэ­ты вы­дат­ны пры­клад стаў уз­орам для пе­ра­йман­ня і ў іншых ра­ёнах Бе­ла­ру­сі. Ха­це­ла­ся б, каб кап­лі­цы ў За­вуш­шы і Уса­ве так­са­ма знай­шлі сва­іх руп­лі­вых гас­па­да­роў. Бо, вя­до­ма ж, і яны ма­юць сваю гіс­то­рыю.

Аўтар: Зміцер ЮРКЕВІЧ
калумніст газеты "Культура", арт-куратар