“СУ-ТВА­РЭН­НЕ” ча­кае гас­цей…

№ 37 (1528) 11.09.2021 - 17.09.2021 г

12 ве­рас­ня а 17-й га­дзі­не Рэ­спуб­лі­кан­скі тэ­атр бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі раз­ам з Цэн­трам бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі за­пра­ша­юць на старт дзі­ця­ча­га пра­екта “Су-Тва­рэн­не”.

Пра­ект “Су-Тва­рэн­не” — гэ­та твор­чая тэ­атра­ль­ная пля­цоў­ка для дзя­цей ад 4 да 10 га­доў, на якой удзе­ль­ні­кі змо­гуць па­гля­дзець на каз­ку як на твор­чы ма­тэ­ры­ял для ства­рэн­ня свай­го тэатра­ль­на­га све­ту. Дзі­ця­чае мыс­лен­не: асаб­лі­вае і не­паў­тор­нае ад­чу­ван­не рэ­аль­нас­ці, ве­ра ў пра­па­на­ва­ныя аб­ста­ві­ны і не­пас­рэд­насць у по­гля­дзе на звык­лыя і не­ці­ка­выя для да­рос­лых рэ­чы — га­лоў­ная каш­тоў­насць для ства­ра­ль­ні­каў пра­екта. “Су-Тва­рэн­не” — гэ­та пра­цэс, у якім ніх­то ні­ко­га не ву­чыць, не вы­праў­ляе, а ўза­ема­за­хап­ля­ецца, дзе­ліц­ца во­пы­там, слу­хае адно ад­на­го і спра­буе ду­маць во­ль­на і бяз­меж­на.

Пер­шым эта­пам пра­екта ста­не шэ­раг сус­трэч, якія пра­вя­дуць актры­са РТБД Анас­та­сія Баб­ро­ва, рэ­жы­сёр Яўге­нія Да­ві­дзен­ка і мас­так Але­на Ігру­ша, дзе праз гу­ль­ні, раз­мо­вы і імпра­ві­за­цыю дзе­ці па­зна­ёмяц­ца са све­там тэ­атра знут­ры. Апы­нуў­шы­ся ў ро­лях пра­кты­каў тэ­атра: мас­та­коў, акцё­раў, рэ­жы­сё­раў, — удзе­ль­ні­кі на пра­ця­гу во­се­ні ўва­со­бяць фраг­мен­ты каз­кі і ство­раць свае воб­ра­зы да бу­ду­чай сцэ­наг­ра­фіі спек­так­ля.

Аўтар ідэі — мас­так Але­на Ігру­ша: “Сі­ла дзі­ця­ча­га ма­люн­ка ідзе ад не­пас­рэд­нас­ці ўспры­ман­ня све­ту дзі­цем, та­му лю­бы та­кі ма­лю­нак без­да­кор­ны і пра­ві­ль­ны. Бо­ль­шасць лю­дзей раз­гля­дае ма­люн­кі дзя­цей па­блаж­лі­ва і ня­дбай­на. Мы ж пер­ша­па­чат­ко­ва ста­вім­ся да ма­ле­нь­ка­га ча­ла­ве­ка як да аўта­ра. Гэ­та азна­чае не­маг­чы­масць “вы­пра­віць”, “зра­біць кры­ху лепш” або за­мя­ніць хоць які-не­будзь эле­мент афар­млен­ня. На­ша ка­ман­да жа­дае зра­зу­мець дзі­ця і па­бу­да­ваць мас­ток па­між да­рос­лай і дзі­ця­чай ку­ль­ту­рай.

12 ве­рас­ня ад­бу­дзец­ца пер­шая сус­трэ­ча, на якой ма­ле­нь­кія твор­цы змо­гуць аку­нуц­ца ў не­ве­ра­год­ныя пры­го­ды па та­емна­му за­ку­ліс­сю тэ­атра, дзе кож­ны па­спра­буе ся­бе ў ро­лях тых, хто ства­рае спек­такль. Хут­кі­мі кро­ка­мі ўдзе­ль­ні­кі прой­дуць па ўсіх эта­пах пра­цы над сва­ім ма­ле­нь­кім прад­стаў­лен­нем: пры­ду­ма­юць уні­ка­ль­ную гіс­то­рыю і яе ге­ро­яў, са­ма­стой­на над­адуць імё­ны і ха­рак­та­ры пер­са­на­жам, на­ву­чац­ца ў іх пе­ра­ўва­саб­ляц­ца. Ство­раць улас­ныя кас­цю­мы, му­зы­ку да спек­так­ля і на­ват дэ­ка­ра­цыі. Ужо ў кан­цы ўвод­най сус­трэ­чы ба­ць­кам бу­дзе пра­па­на­ва­на па­гля­дзець мі­ні-спек­такль, пры­ду­ма­ны іх дзе­ць­мі.

На пра­ця­гу ве­рас­ня і кас­трыч­ні­ка ўдзе­ль­ні­кі пра­екта бу­дуць сус­тра­кац­ца ў Рэ­спуб­лі­кан­скім тэ­атры бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі, каб у атмас­фе­ры да­ве­ру і твор­ча­га по­шу­ку да­ве­дац­ца пра дэ­та­лі тэ­атра­ль­на­га пра­цэ­су, атры­маць во­пыт пра­цы з мас­тац­кі­мі ма­тэ­ры­яла­мі і падзя­ліц­ца з да­рос­лы­мі сва­ім не­паў­тор­ным ад­чу­ван­нем све­ту. Па­сля гэ­та­га эта­пу на асно­ве дзі­ця­чых ма­люн­каў Але­на Ігру­ша рас­пра­цуе сцэ­наг­ра­фію да спек­так­ля, які па­ста­віць рэ­жы­сер Яўге­нія Да­ві­дзен­ка з акцё­ра­мі тэ­атра. У Між­на­род­ны дзень ахо­вы дзя­цей — 1 чэр­ве­ня 2022 го­да — удзе­ль­ні­кі пра­екта сус­трэ­нуц­ца на прэм’еры па­ста­ноў­кі, сап­раў­дны­мі ства­ра­ль­ні­ка­мі якой яны ста­нуць.

Да ўдзе­лу ў пра­екце за­пра­ша­юцца дзе­ці ад 4 да 10 га­доў. Дос­вед і ўмен­ні не ма­юць зна­чэн­ня. Удзел у пра­екце бяс­плат­ны.