Пла­ка­ты на “...Ве­жы”

№ 37 (1528) 11.09.2021 - 17.09.2021 г

Учо­ра ў Брэс­це ў рам­ках юбі­лей­на­га ХХV Між­на­род­на­га тэ­атра­ль­на­га фес­ты­ва­лю “Бе­лая Ве­жа” па­чаў­ся фі­на­ль­ны тур ІV Між­на­род­на­га кон­кур­су тэ­атра­ль­на­га пла­ка­та. Пе­ра­мож­цы бу­дуць вы­зна­ча­ны на ўра­чыс­тым за­крыц­ці фес­ты­ва­лю — 18 ве­рас­ня.

/i/content/pi/cult/867/18404/pages-9.jpg— Упер­шы­ню та­кі кон­курс пла­ката мы зла­дзі­лі ў 2013 го­дзе, — рас­па­вя­ла ды­рэк­тар гу­ма­ні­тар­на­га пра­екта “Ад­эскі брыз”, ку­ра­тар кон­кур­су Аляк­сан­дра Ла­ба­на­ва. — Ён прай­шоў та­ды ў Ад­эсе. На­ступ­ныя спа­бор­ніц­твы пра­во­дзі­лі­ся ў Іркуц­ку, Кі­шы­нё­ве, бо што­раз мы да­лу­ча­емся да яко­га-не­будзь тэ­атра­ль­на­га фо­ру­му, і гэ­та, спа­дзя­юся, ідзе ўсім на ка­рысць: наш кон­курс па­пу­ля­ры­зу­ецца ў но­вай кра­іне, ся­род ка­лек­ты­ваў — удзе­ль­ні­каў буй­но­га фо­ру­му, а са­мі тэ­атры, да ўся­го, па­чы­на­юць бо­льш кла­па­ціц­ца пра сваю рэ­клам­ную прад­укцыю. Пер­шы тур кон­кур­су ла­дзіц­ца анлайн, да­сла­ныя пла­ка­ты мы змяш­ча­ем на сва­ім сай­це. Сё­ле­та, да пры­кла­ду, бы­ло атры­ма­на ажно 650 твор­чых прац з 53-х кра­ін све­ту. На дру­гі тур, які прой­дзе ў Брэс­це, бы­лі ад­абра­ны 72 пла­ка­ты.

Мы шу­ка­лі най­бо­льш пры­дат­ную фор­му пра­вя­дзен­ня спа­бор­ніц­тва і вы­зна­чэн­ня пе­ра­мож­цаў і з ця­гам ча­су пры­йшлі да не­абход­нас­ці мець не­ка­ль­кі роз­ных скла­даў жу­ры. У ад­но з іх, зра­зу­ме­ла, ува­хо­дзяць зна­ныя мас­та­кі і ды­зай­не­ры. А ў дру­гое, што ўпер­шы­ню ўзнік­ла на трэ­цім та­кім кон­кур­се, — тэ­атра­ль­ныя кры­ты­кі, тэ­атраз­наў­цы, чле­ны экс­пер­тна­га са­ве­та та­го фес­ты­ва­лю, да яко­га мы да­лу­ча­емся. Аб­одва жу­ры пра­цу­юць цал­кам ад­асоб­ле­на, не пад­гля­да­юць вы­ні­кі адзін ад­на­го. І, што са­мае ці­ка­вае, вы­зна­ча­юць роз­ных пе­ра­мож­цаў! Бо, акра­мя да­сяг­нен­няў у жы­ва­пі­се і гра­фі­цы, якім над­аюць ува­гу мас­та­кі і ды­зай­не­ры, тэ­атра­ль­ныя дзея­чы бо­льш глы­бо­ка ўні­ка­юць у тое, на­ко­ль­кі той ці іншы пла­кат ад­люс­троў­вае сэнс і са­мо­га спек­так­ля. Так, на­прык­лад, на дру­гім кон­кур­се мас­та­кі пра­ктыч­на пра­кі­ну­лі пла­кат з Япо­ніі — “Стар­шы сын” па­вод­ле Аляк­сан­дра Вам­пі­ла­ва: аца­ні­лі шмат­слой­насць вы­явы, і не бо­льш. А вось тэ­атраз­наў­цы ад­ра­зу вы­лу­чы­лі яго за ба­га­тую інтэр­тэк­сту­аль­насць, на­мё­кі на воб­раз­ны змест і шмат­лі­кія ра­ней­шыя ўва­саб­лен­ні — ажно да са­вец­кай тэ­ле­стуж­кі з Яўге­нам Ля­во­на­вым. І пры­су­дзі­лі Спе­цы­яль­ны прыз тэ­атра­ль­ных кры­ты­каў. Та­ды і ўзнік­ла дум­ка склас­ці асоб­нае тэ­атра­ль­нае жу­ры.

Гля­дац­кіх жу­ры на кон­кур­се так­са­ма два. Ад­но пра­цуе анлайн ця­гам усіх фес­ты­ва­ль­ных дзён: усе жа­да­ючыя, па­чы­на­ючы з дня ад­крыц­ця “Бе­лай Ве­жы”, змо­гуць пра­га­ла­са­ваць за най­бо­льш ці­ка­выя, на іх по­гляд, пла­ка­ты. Яшчэ ад­на­го пе­ра­мож­цу вы­зна­чаць не­пас­рэд­ныя гле­да­чы фес­ты­ва­ль­ных спек­так­ляў: вы­стаў­ка пла­ка­таў, што пра­йшлі ў фі­на­ль­ны тур, змес­ціц­ца ў фае Брэс­цка­га ака­дэ­міч­на­га тэ­атра дра­мы, і на­вед­ва­ль­ні­кі змо­гуць ад­даць свой го­лас, уба­чыў­шы гэ­тыя твор­чыя пра­цы жыў­цом.

На жаль, гас­па­да­ры фес­ты­ва­лю з Брэс­та ў кон­кур­се не ўдзе­ль­ні­ча­юць: пры­ём за­явак скон­чыў­ся яшчэ ў ле­таш­нім сту­дзе­ні, але з-за пан­дэ­міі фі­на­ль­ны тур та­ды не ад­быў­ся і быў пе­ра­не­се­ны на ця­пе­раш­ні тэ­атра­ль­ны фо­рум. За­тое, спа­дзя­юся, бе­ла­рус­кіх удзе­ль­ні­каў па­бо­лее на на­ступ­ным кон­кур­се тэ­атра­ль­на­га пла­ка­та, бо ў ця­пе­раш­нім твор­чым спа­бор­ніц­тве бя­рэ ўдзел мас­так Юрый Та­рэ­еў з Мін­ска — і ад­ра­зу дзве яго пра­цы пра­йшлі ў дру­гі тур: пла­ка­ты да “Фя­до­ры” Са­фок­ла і “Ка­ра­ля Лі­ра” Шэк­спі­ра.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"