Ты­дзень народнага адзін­ства ў бібліятэках кра­іны

№ 37 (1528) 11.09.2021 - 17.09.2021 г

У Рэ­спуб­лі­цы Бе­ла­русь 17 ве­рас­ня бу­дзе шы­ро­ка адзна­чац­ца Дзень на­род­на­га адзін­ства. У су­вя­зі з гэ­тай знач­най падзе­яй ва ўсіх біб­лі­ятэ­ках сет­кі Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, у тым лі­ку і ў На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­цы Бе­ла­ру­сі, на пра­ця­гу тыд­ня про­йдзе агу­ль­на­рэс­пуб­лі­кан­ская акцыя пад на­звай “Бе­ла­русь — кра­іна адзін­ства”. Акцыя ўклю­чае ка­ля 150 ку­ль­тур­на-асвет­ніц­кіх ме­рап­ры­емстваў ва ўсіх ку­точ­ках на­шай кра­іны пад ка­арды­на­цы­яй На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кі Бе­ла­ру­сі.

Най­важ­ней­шай час­ткай акцыі ста­не ком­плек­сны цэн­тра­лі­за­ва­ны вы­ста­вач­ны пра­ект “У сям’і адзі­най”, у рам­ках яко­га бу­дуць арга­ні­за­ва­ны кніж­ныя вы­ста­вы, а так­са­ма фо­та­выс­та­вы ва ўсіх біб­лі­ятэ­ках рэ­спуб­лі­кі. Пра­ект бу­дзе зна­ёміць ка­рыс­та­ль­ні­каў біб­лі­ятэк з ба­га­тай і раз­на­стай­най гіс­то­ры­яй і ку­ль­ту­рай род­най зям­лі.

Пад­час свят­ка­ван­ня тыд­ня на­род­на­га адзін­ства рэ­алі­зу­юцца ку­ль­тур­на-асвет­ніц­кія ме­рап­ры­емствы, аб’ядна­ныя дэ­ві­зам “З лю­боў­ю да Бе­ла­ру­сі”. Яны па­спры­яюць бо­льш глы­бо­ка­му вы­ву­чэн­ню на­шай дзяр­жа­вы, ума­ца­ван­ню ідэі на­цы­яна­ль­на­га адзін­ства і кан­са­лі­да­цыі бе­ла­рус­ка­га гра­мад­ства, па­пу­ля­ры­за­цыі бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры, па­тры­ятыч­на­му вы­ха­ван­ню на­се­ль­ніц­тва рэ­спуб­лі­кі.

Сё­ле­та на тыд­ні на­род­на­га адзін­ства Бе­ла­ру­сі 15 ве­рас­ня бу­дзе свят­ка­вац­ца рэ­спуб­лі­кан­скае пра­фе­сій­нае свя­та Дзень біб­лі­ятэк, якое па­яднае біб­лі­ятэ­ка­раў з роз­ных кут­коў кра­іны ў На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­цы Бе­ла­ру­сі. Пад­час ме­рап­ры­емства ад­бу­дзец­ца ўзна­га­ро­джан­не пе­ра­мож­цаў рэ­спуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су “Біб­лі­ятэ­ка — ася­ро­дак на­цы­яна­ль­най ку­ль­ту­ры”, ура­чыс­тая пе­рад­ача На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­цы Бе­ла­ру­сі ра­ры­тэт­на­га вы­дан­ня Сі­мя­она По­ла­цка­га “По­сах кі­ра­ван­ня”, а так­са­ма іншыя свя­точ­ныя акцыі.

Але­на БЕ­РА­ЗОЎ­СКАЯ,

га­лоў­ны спе­цы­яліст упраў­лен­ня
ку­ль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці
Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры
Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь.