Не­абы­яка­выя на­тат­кі

№ 37 (1528) 11.09.2021 - 17.09.2021 г

З пошты "К"
Праходзілі вякі, адыходзілі ў нябыт пакаленні, знікалі магутныя дзяржавы, а кніга — вялікі цуд, створаны чалавечым розумам, — жыла, хвалявала сэрцы, абуджала думку. Сцяпан Александровіч

 

З вя­лі­кай ці­ка­вас­цю пра­чы­таў арты­кул Ма­ры­ны Пет­раш­ке­віч “Электронная рэ­альнасць ці рэальная віртуальнасць” (“Ку­ль­ту­ра”, №35, 28.08.2021). Вы­ра­шыў падзя­ліц­ца сва­імі мер­ка­ван­ня­мі па акрэс­ле­най пра­бле­ме. Пры­чым пра­бле­ма ба­чыц­ца знач­на шы­рэй: не так важ­на, у якім вы­гля­дзе ча­ла­век спа­жы­вае ду­хоў­ную ежу. Гор­ка, што су­час­ні­кі, асаб­лі­ва мо­ладзь, не чы­та­юць мно­гія леп­шыя ўзо­ры айчын­най і сус­вет­най лі­та­ра­ту­ры. Ёсць лю­дзі, якія аб­ыхо­дзяць кі­ёскі са све­жай прэ­сай, не на­вед­ва­юць біб­лі­ятэк, не за­хо­дзяць у кні­гар­ні… Фран­ці­шак Ска­ры­на ка­заў: “Лю­бі­це кні­гу, бо яна — кры­ні­ца муд­рас­ці, ве­даў і на­ву­кі, ле­кі для ду­шы”.

Ба­лю­ча, што шпар­кі­мі тэм­па­мі пад­ае інтэ­лек­ту­аль­ная на­поў­не­насць лю­дзей… Ча­ла­век жа з пус­ты­мі ва­чы­ма, глу­хім сэр­цам і ват­ны­мі маз­га­мі — усё ж не­йкая па­ро­дыя на Ча­ла­ве­ка.

Доб­ра, што па­пе­ра і элек­тро­ні­ка ў наш час не то­ль­кі па­сяб­ра­ва­лі, але і па­ча­лі актыў­на да­паў­няць ад­на ад­но. Ка­неш­не, у тран­спар­це ба­чым час­цей лю­дзей са смар­тфо­на­мі, ад­нак ёсць па­са­жы­ры і з тра­ды­цый­ны­мі кні­га­мі, га­зе­та­мі ў ру­ках. Мо­ла­дзі ж бо­льш зруч­на з элек­трон­най чы­тал­кай. Ад­нак, хто яго ве­дае, мо­жа, гэ­та стра­лял­кі, гу­ль­ні, а не інфар­ма­цый­ныя парт­алы з акту­аль­най па­лі­тыч­най, эка­на­міч­най, ду­хоў­най інфар­ма­цы­яй?

Ска­жу бо­льш: мы амаль што раз­ву­чы­лі­ся ха­дзіць у тэ­атры, опе­ру, фі­лар­мо­нію, на вы­ста­вы, у му­зеі, за­тое кро­чым з дзе­ць­мі ў камп’ютар­ныя са­ло­ны, каб на­быць не­шта бо­льш муд­ро­нае і кру­чо­нае — са­бе на ка­рысць і іншым на за­йздрасць. Ад­нак ні ў якім разе не трэ­ба за­бы­ваць, што яшчэ ва ўлон­ні ма­ці не­маў­ля­ты слу­ха­юць каз­кі, якія чы­та­юць ім та­ты ды ма­ту­лі, ба­бу­лі ды дзя­ду­лі, за­тым дзет­кі пра­гля­да­юць ма­люн­кі ка­зач­ных ге­ро­яў са­мі, па­зней дзе­ці ўжо са­мі чы­та­юць.

Мы ча­му­сь­ці за­бы­лі, што бе­ла­ру­сы атры­ма­лі кні­гу з рук Фран­ціш­ка Ска­ры­ны 6 жніў­ня 1517 го­да пер­шы­мі ся­род усход­ніх сла­вян. І для на­ша­га на­ро­да Кні­га — гэ­та сап­раў­ды не­шта асаб­лі­вае і свя­тое.

У мя­не ёсць лю­бі­мыя кні­гі: яны ста­яць асоб­на на кніж­ных па­лі­цах. На­ват сы­на на­зва­лі Мак­сі­мам у го­нар май­го лю­бі­ма­га Аўта­ра з вя­лі­кай лі­та­ры — Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча. Тра­ды­цый­ная кні­га ва­ло­дае і та­кім фе­но­ме­нам: яна здо­ль­ная звя­заць у ад­но не­па­рыў­нае цэ­лае аўта­ра, чы­та­ча і та­ле­на­ві­та ўпі­саць іх у свае ча­роў­ныя ста­рон­кі. Гэ­та не­абсяж­ны ДУ­ХОЎ­НЫ МОСТ.

Бяс­спрэч­на, раз­умныя, вы­со­ка­інтэ­лек­ту­аль­ныя на­стаў­ні­кі сён­ня па­спя­хо­ва су­мяш­ча­юць у сва­ёй вы­са­ка­род­най дзей­нас­ці інтэр­нэт і тра­ды­цый­ную кні­гу. Яны за­ўсё­ды зной­дуць маг­чы­масць эфек­тыў­на ўраў­на­ва­жыць вы­ка­рыс­тан­не гэ­тых двух рэ­сур­саў. Доб­ра, што і мно­гія біб­лі­ятэ­кі Бе­ла­ру­сі ства­ры­лі элек­трон­ныя кні­гас­хо­віш­чы — так чы­та­чы мо­гуць вы­браць зруч­ны для іх ва­ры­янт. Бо­льш за тое, ва ўста­но­вах ку­ль­ту­ры і ад­ука­цыі, на прад­пры­емствах пра­во­дзяц­ца сус­трэ­чы чы­та­чоў і пі­сь­мен­ні­каў. Та­кія жы­выя твор­чыя сус­трэ­чы і за­клі­ка­юць чы­та­чоў яшчэ бо­льш актыў­на пад­арож­ні­чаць па ста­рон­ках тво­раў на­цы­яна­ль­на­га пры­го­жа­га пі­сь­мен­ства.

Кан­стан­цін КАР­НЯ­ЛЮК.

Ві­цебск.