На на­ступ­ным тыд­ні

№ 37 (1528) 11.09.2021 - 17.09.2021 г

У рам­ках стар­шын­ства Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь у Сад­руж­нас­ці Не­за­леж­ных Дзяр­жаў у бя­гу­чым го­дзе ў год 30-год­дзя Сад­руж­нас­ці 15–16 ве­рас­ня 2021 го­да ад­бу­дзец­ца па­ся­джэн­не Са­ве­та па ку­ль­тур­ным су­пра­цоў­ніц­тве дзяр­жаў-удзе­ль­ніц СНД. Мі­ністр ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь з’яў­ля­ецца Стар­шы­нёй Са­ве­та з 2017 го­да.

У склад Са­ве­та ўва­хо­дзяць мі­ніс­тры ку­ль­ту­ры (на­мес­ні­кі мі­ніс­траў) кра­ін СНД, якія пры­муць удзел у па­ся­джэн­ні ў анлайн-фар­ма­це.

Так­са­ма для ўдзе­лу ў па­ся­джэн­ні ў Мінск пры­бу­дуць статс-сак­ра­тар Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры, інфар­ма­цыі, спорту і мо­ла­дзе­вай па­лі­ты­кі

Кыр­гыз­скай Рэ­спуб­лі­кі Б.Ш. Ся­кі­маў, ды­рэк­тар Між­на­род­на­га Дэ­ль­фій­ска­га ка­мі­тэ­та У.М. Пан­явін, ды­рэк­тар фе­дэ­ра­ль­най дзяр­жаў­най бю­джэт­най на­ву­ко­ва-да­след­чай уста­но­вы «Рас­ійскі на­ву­ко­ва-да­след­чы інсты­тут ку­ль­тур­най і пры­род­най спад­чы­ны імя Дз.С. Лі­ха­чо­ва» У.У. Арыс­тар­хаў.

Па­ся­джэн­не Са­ве­та про­йдзе ў На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­цы Бе­ла­ру­сі 15 ве­рас­ня 2021 го­да.

16 ве­рас­ня дэ­ле­га­цыя на­ве­дае На­цы­яна­ль­ны гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ны му­зей-за­па­вед­нік “Ня­свіж”, які з’яў­ля­ецца ба­за­вай арга­ні­за­цы­яй дзяр­жаў — удзе­ль­ніц Сад­руж­нас­ці Не­за­леж­ных Дзяр­жаў па кі­рун­ку “му­зей­ная спра­ва”.

Пла­ну­ецца, што на па­ся­джэн­ні з да­кла­дам “Аб дзяр­жаў­най па­лі­ты­цы ў га­лі­не ку­ль­ту­ры ў Рэ­спуб­лі­цы Бе­ла­русь” вы­сту­піць Стар­шы­ня Са­ве­та, мі­ністр ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ана­то­лій Мар­ке­віч.