Там, дзе ця­куць ма­лоч­ныя рэ­кі

№ 36 (1527) 04.09.2021 - 10.09.2021 г

У агра­га­рад­ку Су­рын­ка Сло­нім­ска­га ра­ёна пра­йшло свя­та ма­ла­ка “Ма­лоч­ны край — лю­дзям рай”. Мож­на лі­чыць гэ­тае ме­рап­ры­емства ві­зі­тоў­кай на­зва­най вёс­кі. Тут зда­вён уме­юць эфек­тыў­на пра­ца­ваць з ма­лоч­ным стат­кам.

/i/content/pi/cult/866/18377/pages-12-S3.jpg

Пад­час свя­та мож­на бы­ло прад­эгус­та­ваць, а так­са­ма на­быць ма­лоч­ную пра­дукцыю ад мясц­овых гас­па­дынь, ад пры­ват­най гас­па­дар­кі “Сма­ка­та” і Сло­нім­ска­га вы­твор­ча­га цэ­ха Шчу­чын­ска­га мас­ла­сыр­за­во­да.

Бы­лі адзна­ча­ны леп­шыя ра­бот­ні­кі ма­лоч­на-та­вар­най фер­мы сель­ска­гас­па­дар­ча­га прад­пры­емства імя Су­во­ра­ва. Тра­ім пе­ра­даві­кам пад­ара­ва­лі сто­кі­лаг­ра­мо­вых быч­коў.

Ла­дзі­лі­ся кон­кур­сы “Ма­лоч­ная гас­па­ды­ня”, “Мая леп­шая ка­роў­ка”… Пра­ца­ва­лі ган­даль, атрак­цы­ёны, фо­та­зо­на. Ка­лек­ты­вы мас­тац­кай са­ма­дзей­нас­ці ра­ёна пад­рых­та­ва­лі кан­цэрт.

Ган­на ПАН­АШЧЫК, за­гад­чык ад­дзе­ла ме­та­дыч­най і ку­ль­тур­на-ма­са­вай ра­бо­ты Сло­нім­ска­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры, на­род­най твор­час­ці і ра­мёс­тваў.