Тра­ды­цыі, ума­ца­ва­ныя та­лен­там

№ 35 (1526) 27.08.2021 - 03.09.2021 г

У кож­най мясц­іны на­шай кра­іны ёсць свой брэнд, у тым лі­ку і ў сіс­тэ­ме ад­ука­цыі ку­ль­ту­ры. У па­лес­кім го­ра­дзе Іва­на­ва (Брэс­цкая вобл.) бо­льш за дзе­сяць га­доў та­му па­яві­ла­ся шко­ла бон­дар­ства з мэ­тай за­ха­ван­ня ста­ра­жыт­ных тра­ды­цый гэ­та­га рэ­гі­ёна. Пун­ктам рас­паў­сю­джван­ня гэ­та­га ра­мяс­тва тут з’яўля­ецца вёс­ка Ры­ла­ві­чы. З са­ка­ві­ка гэ­та­га го­да Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры не­ма­тэ­ры­яль­най пра­яве твор­час­ці ча­ла­ве­ка “Тэх­на­ло­гія вы­ра­бу драў­ля­на­га бан­дар­на­га по­су­ду” ў го­ра­дзе Іва­на­ва і вёс­цы Ры­ла­ві­чы Іва­наў­ска­га ра­ёна над­ала ста­тус гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най каш­тоў­нас­ці. А ра­ней ка­лек­тыў шко­лы бон­дар­ства быў уз­на­га­ро­джа­ны прэ­мі­яй Прэ­зі­дэн­та “За ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не”.

Ка­неч­не ж, за­ха­ван­не тра­ды­цый кры­ецца ў тым, каб пе­рад­аць іх най­бо­льш аўтэн­тыч­на на­ступ­ным па­ка­лен­ням. У Іва­наў­скую шко­лу бон­дар­ства пры­ма­юць вуч­няў 6-7 кла­саў. Дзя­цей за­пра­ша­юць на спас­ці­жэн­не май­стэр­ства на 3 га­ды. Прад­ме­ты, якія тут вы­ву­ча­юць, ці­ка­выя і, як пра­ві­ла, спе­цы­яль­ныя — тэх­на­ло­гія вы­твор­час­ці бон­дар­на­га по­су­ду, яго аздаб­лен­не, мас­тац­кія ра­мёс­твы. Вы­кла­да­юць і агу­ль­ныя прад­ме­ты, якія мо­гуць так­са­ма спат­рэ­біц­ца ў інжы­нер­най пра­фе­сіі, — чар­чэн­не, ма­лю­нак, кам­па­зі­цыя, ма­тэ­ры­ялаз­наў­ства, вы­твор­чае на­ву­чан­не.

На­огул жа ў Іва­наў­скім ра­ёне дзей­ні­чае 7 школ мас­тац­тваў. Так, у га­рад­ской дзі­ця­чай ха­рэ­агра­фіч­най шко­ле пра­цу­юць гру­пы па гім­нас­ты­цы для да­шка­лят, а так­са­ма сту­дыя су­час­ных тан­цаў для мо­ла­дзі. У Іва­наў­скай шко­ле на­род­на-дэ­ка­ра­тыў­на­га мас­тац­тва — гур­ток “Май­стра­вы”. У Ад­ры­жын­скай дзі­ця­чай шко­ле мас­тац­тваў — сту­дыя эстэ­тыч­на­га раз­віц­ця для са­мых ма­ле­нь­кіх.

У шко­лах мас­тац­тваў Іва­наў­ска­га ра­ёна вя­дзец­ца пра­ца па ўдас­ка­на­лен­ні ад­ука­цыі. У ра­ёне што­год ад­бы­ва­юцца пед­ага­гіч­ныя фо­ру­мы і кір­маш іна­ва­цый, на якіх вы­клад­чы­кі аб­ме­нь­ва­юцца на­пра­цоў­ка­мі.

Та­ле­на­ві­тыя вуч­ні дзі­ця­чых школ мас­тац­тваў ра­ёна што­год бя­руць удзел ва ўсіх зна­ка­вых ра­ённых і аб­лас­ных гра­мад­ска-ку­ль­тур­ных акцы­ях і кан­цэр­тах, год­на прад­стаў­ля­ючы Іва­наў­скі ра­ён. Ад­ным з са­мых яркіх ме­рап­ры­емстваў у шко­лах мас­тац­тваў з’яўля­юцца спра­ваз­дач­ныя кан­цэр­ты.

Іва­наў­скія на­стаў­ні­кі су­пра­цоў­ні­ча­юць з пед­аго­га­мі Брэс­цка­га му­зыч­на­га ка­ле­джа, Пін­ска­га і Ба­ра­на­віц­ка­га ка­ле­джаў мас­тац­тваў. Іх вы­клад­чы­кі на пра­ця­гу ўся­го на­ву­ча­ль­на­га го­да пра­во­дзяць ад­кры­тыя ўро­кі, май­стар-кла­сы, пра­слу­хоў­ван­ні, кан­су­ль­та­цыі. Усё гэ­та да­зва­ляе скі­ра­ваць та­ле­на­ві­тую мо­ладзь на да­лей­шае ўдас­ка­на­ль­ван­не здо­ль­нас­цей і атры­ман­не твор­чай пра­фе­сіі, да­па­ма­гае за­ма­цоў­ваць пад­рых­та­ва­ныя кад­ры ў рэ­гі­ёне.

Без сум­не­ву, доб­ра на­ла­джа­на да­дат­ко­вая ад­ука­цыя і ў вя­лі­кіх аб­лас­ных га­ра­дах. Так, у Ма­гі­лё­ве пра­цуе 7 школ мас­тац­тваў. Уя­ві­це, што ў ад­ной то­ль­кі Ма­гі­лёў­скай дзі­ця­чай шко­ле мас­тац­тваў №4 за­йма­ецца ка­ля 400 ча­ла­век! Тут дзят­ва ву­чыц­ца ва­ло­дан­нем фар­тэ­пі­яна, скрып­кі, ві­ялан­чэ­лі, удар­ны­мі і ду­ха­вы­мі інстру­мен­та­мі, асвой­ва­юць ака­дэ­міч­ны і на­род­ны ва­кал. Шко­ла гэ­тая бо­льш за 40 га­доў пра­цуе над эстэ­тыч­ным вы­ха­ван­нем мо­ла­дзі. Дзе­ці аб­авяз­ко­ва ўдзе­ль­ні­ча­юць у раз­на­стай­ных фес­ты­ва­лях і кон­кур­сах го­ра­да, рэ­гі­ёна, рэ­спуб­лі­кі.

Пе­ра­ма­га­юць ма­ла­дыя твор­цы і за мя­жой — у Рас­іі, Лат­віі, Фран­цыі, Гер­ма­ніі, Іспа­ніі, Поль­шчы, Чэ­хіі. За мі­ну­лы год ула­да­ль­ні­ка­мі Гран-пры ся­род юных му­зы­каў шко­лы ста­лі трыа гі­та­рыс­таў “Ві­ват” на кон­кур­се ў Сма­лен­ску, Па­лі­на Якаў­ле­ва, а так­са­ма хор ма­лод­шых кла­саў “Трэ­лі” ў Мас­кве. Уша­на­ва­лі ма­ле­нь­кіх цым­ба­ліс­таў з ансам­бля “Пра­лес­кі” ў Бал­га­рыі.

На хва­лях ра­дыё “Акі­ян-плюс” 2 чэр­ве­ня ў рам­ках Рэ­спуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су “Secondo strumento” шко­лу прад­ста­ві­ла Дар’я Чур­кі­на і атры­ма­ла дып­лом за леп­шае вы­ка­нан­не тво­ра бе­ла­рус­ка­га аўта­ра. Ста­но­вяц­ца сты­пен­ды­ята­мі Прэ­зі­дэн­цка­га фон­ду та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі ма­гі­лёў­скія вуч­ні. На­прык­лад, Дзміт­рыю Шы­яну, вя­до­ма­му ўжо на твор­чых пля­цоў­ках ма­ле­нь­ка­му му­зы­ку, уру­ча­на га­на­ро­вая прэ­мія гэ­та­га фон­ду.