Сто га­доў на­тхнення!

№ 35 (1526) 27.08.2021 - 03.09.2021 г

Го­ме­льс­кі дзяр­жаў­ны ка­ледж мас­тац­тваў імя Н. Ф. Са­ка­лоў­ска­га свят­куе сваё 100-год­дзе: ся­род сё­лет­ніх буй­ных падзей у ку­ль­тур­ным жыц­ці Го­ме­ля — гэ­та ад­на з са­мых гуч­ных. У маш­та­бах гіс­то­рыі тэр­мін, мо­жа, і не­вя­лі­кі, але для на­ву­ча­ль­най уста­но­вы 100 га­доў — вя­ліз­ны пра­ме­жак ча­су, на­поў­не­ны муд­рас­цю, на­тхнен­нем і пра­цай не­ка­ль­кіх па­ка­лен­няў пед­аго­гаў. Він­ша­ван­ні ў ад­рас ка­лек­ты­ву ка­ле­джа гу­ча­лі 26 мая 2021 го­да на вя­лі­кім юбі­лей­ным кан­цэр­це ў Го­ме­льс­кім аб­лас­ным гра­мад­ска-ку­ль­тур­ным цэн­тры. З ві­та­ль­ны­мі сло­ва­мі вы­сту­пі­лі стар­шы­ня Го­ме­льс­ка­га аб­лас­но­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та Ге­надзь Са­ла­вей, стар­шы­ня Го­ме­льс­ка­га га­рад­ско­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та Пётр Кі­ры­чэн­ка, прад­стаў­ні­кі Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь і іншыя афі­цый­ныя асо­бы. Твор­чы дух ка­ле­джа ма­ца­ваў­ся дзе­ся­ці­год­дзя­мі, тра­ды­цыі і ка­но­ны вы­кла­дан­ня фар­мі­ра­ва­лі­ся па­сту­по­ва і пра­цяг­ва­юць шлі­фа­вац­ца — з на­тхнен­нем і жы­вой ці­ка­вас­цю да ўся­го но­ва­га і пра­грэ­сіў­на­га.

/i/content/pi/cult/865/18362/21.jpgІмя кам­па­зі­та­ра Не­ста­ра Фё­да­ра­ві­ча Са­ка­лоў­ска­га, аўта­ра му­зы­кі Дзяр­жаў­на­га гім­на Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, на той час яшчэ не ка­ледж, а Го­ме­льс­кае му­зыч­нае ву­чы­ліш­ча атры­ма­ла ў 1958 го­дзе. Але гіс­то­рыя ўста­но­вы вя­дзец­ца ад 1921 го­да, ка­лі на­ву­чан­не ў му­зыч­ным тэх­ні­ку­ме ішло па ча­ты­рох спе­цы­яль­нас­цях — фар­тэ­пі­яна, аркес­тра­выя інстру­мен­ты, арган, со­ль­ныя спе­вы. У 1988 го­дзе пры ву­чы­ліш­чы ад­кры­ла­ся дзі­ця­чая му­зыч­ная шко­ла, а ў 1994-м ву­чы­ліш­ча ста­ла ка­ле­джам мас­тац­тваў.

За гэ­ты час ад­ука­цыю атры­ма­лі ка­ля ся­мі ты­сяч на­ву­чэн­цаў, якія ця­пер і са­мі на­ву­ча­юць іншых і якія бліс­ку­ча вы­сту­па­юць на сцэ­нах кан­цэр­тных за­лаў не то­ль­кі Бе­ла­ру­сі, але і іншых кра­ін. Ся­род вы­дат­ных вы­пус­кні­коў Го­ме­льс­ка­га дзяр­жаў­на­га ка­ле­джа мас­тац­тваў — на­род­ныя артыс­ты БССР Мі­ха­іл Дры­неў­скі і Ярас­лаў Пят­роў, на­род­ныя артыс­ты Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ана­толь Ярмо­лен­ка, Мі­ка­лай Ско­ры­каў і Яўген Глад­коў, за­слу­жа­ныя артыс­ты і за­слу­жа­ныя дзея­чы мас­тац­тваў, да­кта­ры мас­тац­тваз­наў­ства і мно­гія іншыя вы­дат­ныя прад­стаў­ні­кі су­час­най Бе­ла­ру­сі.

Цяпер у ка­ле­джы 440 вуч­няў і 156 вы­клад­чы­каў, на­ву­чан­не ідзе па 15 спе­цы­яль­нас­цях. Вы­пус­кні­кі атрым­лі­ва­юць ся­рэд­нюю спе­цы­яль­ную ад­ука­цыю на ба­зе 9 і 11 кла­саў ся­рэд­няй шко­лы, па­сля за­кан­чэн­ня ка­ле­джа ста­но­вяц­ца артыс­та­мі і кі­раў­ні­ка­мі са­ма­дзей­ных ха­роў і аркес­траў, фа­льк­лор­ных і ха­рэ­агра­фіч­ных ансам­бляў, на­стаў­ні­ка­мі дзі­ця­чых школ мас­тац­тваў, рэ­жы­сё­ра­мі аб­ра­даў і свят, арга­ні­за­та­ра­мі ку­ль­тур­най дзей­нас­ці. У Го­ме­льс­кім ка­ле­джы на­ву­чэн­цы атрым­лі­ва­юць не то­ль­кі ад­ука­цыю, але і за­пат­ра­ба­ва­ную і сап­раў­ды пры­го­жую пра­фе­сію, якая ў да­лей­шым жыц­ці дае ма­ла­дым спе­цы­яліс­там ра­дасць твор­час­ці. Мно­гія па­сля ідуць і ў вы­шэй­шыя на­ву­ча­ль­ныя ўста­но­вы, а хто­сь­ці по­тым і вяр­та­ецца ў род­ны ка­ледж, каб пра­цяг­ваць спра­ву сва­іх на­стаў­ні­каў.

У якас­ці ад­ной з буй­ней­шых арт-пля­цо­вак го­ра­да ка­ледж мас­тац­тваў імкнец­ца падзя­ліц­ца пры­га­жос­цю му­зы­кі да­лё­ка за меж­амі сва­іх улас­ных сцен і та­му арга­ні­зуе вя­лі­кую ко­ль­касць вы­язных кан­цэр­таў. У кан­цэр­тных пра­гра­мах зна­хо­дзіц­ца мес­ца і кла­січ­на­му ма­тэ­ры­ялу для фар­тэ­пі­яна і струн­ных інстру­мен­таў, і фа­ва­ры­там ма­са­ва­га слу­ха­ча — гі­та­ры, сак­са­фо­ну, ба­яну. Пра­ктыч­на ўсе кан­цэр­ты ад­бы­ва­юцца з вы­ступ­лен­ня­мі ва­ка­ліс­таў эстрад­на­га і ака­дэ­міч­на­га кірункаў. Асаб­лі­вай па­пу­ляр­нас­цю ў пуб­лі­кі ка­рыс­та­юцца пра­гра­мы з удзе­лам усіх 12 твор­чых ка­лек­ты­ваў ка­ле­джа, у лі­ку якіх За­слу­жа­ныя ама­тар­скія ка­лек­ты­вы.

Кож­ны год гіс­то­рыя ка­ле­джа па­паў­ня­ецца но­вы­мі ўзна­га­ро­да­мі, дып­ло­ма­мі і пе­ра­мо­га­мі яго на­ву­чэн­цаў на буй­ных му­зыч­ных фо­ру­мах як у Бе­ла­ру­сі, так і за меж­амі. То­ль­кі з IX Рэ­спуб­лі­кан­ска­га ад­кры­та­га кон­кур­су вы­ка­наў­цаў на на­род­ных інстру­мен­тах імя І. Жы­но­ві­ча вуч­ні і вы­клад­чы­кі ка­ле­джа пры­вез­лі 10 дып­ло­маў і гра­мат. Пад­обных тры­умфа­ль­ных вы­ступ­лен­няў на кон­кур­сах у гіс­то­рыі га­мя­ль­чан ня­ма­ла.

Цяпер заканчваецца ра­монт і пад­рых­тоў­ка аўды­то­рый да но­ва­га на­ву­ча­ль­на­га го­да, рас­пра­цоў­ва­ецца экс­па­зі­цыя Му­зея гіс­то­рыі ка­ле­джа, пры­мер­ка­ва­ная да сто­га­до­ва­га юбі­лею. У пла­нах — ства­рэн­не му­зыч­на-асвет­ніц­ка­га лек­то­рыя.