Газета — рэгіёны — чытач

№ 35 (1526) 27.08.2021 - 03.09.2021 г


 — Мэ­та­вае на­кі­ра­ван­не да­па­ма­гае вы­пус­кні­кам на­ву­ча­ль­ных уста­ноў за­ймець пер­шае пра­цоў­нае мес­ца, зда­быць пра­фе­сій­ны дос­вед і пры жа­дан­ні за­ма­ца­вац­ца ва ўпа­да­ба­ных мес­цах. Як ця­пер у рэ­гі­ёнах ад­быў­ся мэ­та­вы на­бор ва ўста­но­вы ку­ль­ту­ры?

Пер­шы на­мес­нік на­ча­ль­ні­ка га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня ідэ­ало­гіі, ку­ль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі Го­ме­льс­кай воб­лас­ці Інга За­ўга­род­няя:

— Ад­мі­ніс­тра­цыя воб­лас­ці ад­соч­вае па­трэ­бы ра­ёнаў у ма­ла­дых кад­рах. Спе­цы­фі­ка ад­ука­цыі сфе­ры ку­ль­ту­ры ў тым, што ад­мыс­ло­вая пад­рых­тоў­ка ў бу­ду­ча­га сту­дэн­та па­він­на быць на яе пер­шым эта­пе, ка­лі ча­ла­век то­ль­кі ву­чыц­ца ў шко­ле. Та­му пед­аго­гі га­лі­ны так­са­ма па­він­ны ўплы­ваць на вуч­няў, ра­іць ім згод­на са здо­ль­нас­ця­мі абі­раць ад­ука­цыю ў сфе­ры ку­ль­ту­ры або не. З на­шы­мі рэ­гі­яна­ль­ны­мі ССНУ — Ма­зыр­скім дзяр­жаў­ным му­зыч­ным ка­ле­джам, Го­ме­льс­кім дзяр­жаў­ным ка­ле­джам мас­тац­тваў і Го­ме­льс­кім дзяр­жаў­ным мас­тац­кім ка­ле­джам — у нас за­клю­ча­ны па­гад­нен­ні на пэў­ную ко­ль­касць на­бо­ру па мэ­та­вым на­кі­ра­ван­ні. Ме­на­ві­та гэ­та і да­зва­ляе за­ма­цоў­вац­ца вы­пус­кні­кам па­блі­зу ад род­на­га до­му.

— На­ву­чэн­цам уста­ноў ад­ука­цыі ку­ль­ту­ры, як ні­ко­му інша­му, трэ­ба да­ска­на­ла ве­даць сваю кра­іну, яе тра­ды­цыі і гіс­то­рыю і на­огул быць па­тры­ёта­мі Бе­ла­ру­сі. Як пра­цу­юць над вы­ха­ван­нем мо­ла­дзі ў Ві­цеб­скім дзяр­жаў­ным ка­ле­джы ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў?

Ды­рэк­тар Ві­цеб­ска­га ка­ле­джа ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў Іры­на Аб­ду­ла­ева:

— Мы рэ­гу­ляр­на пра­па­ноў­ва­ем на­шым на­ву­чэн­цам на­вед­ваць зна­ка­выя для бе­ла­рус­кай гіс­то­рыі мес­цы. Ле­тась, як і за­ўсё­ды, бы­лі з імі на лі­ніі Ста­лі­на і ў Брэс­цкай крэ­пас­ці, у мін­скім Му­зеі ВАВ. Так­са­ма мы не аб­мі­на­ем зна­ка­выя аб’екты род­най Ві­цеб­шчы­ны, на­прык­лад на­вед­ва­лі лі­нію “Пра­рыў” ва Уша­чах, бы­лыя кан­цла­ге­ры ў Док­шы­цах і Глы­бо­кім. Ды і ў са­мім Ві­цеб­ску на­ша мо­ладзь ве­дае пра ге­та, дзе ма­са­ва зніш­ча­лі­ся яўрэі. Так­са­ма на­шы твор­чыя на­ву­чэн­цы рых­та­ва­лі гэ­тай вяс­ной тэ­атра­ль­нае вы­ступ­лен­не і тэ­ма­тыч­ную вы­ста­ву кар­цін у га­рад­скім Му­зеі па­мя­ці во­інаў-інтэр­на­цы­яна­ліс­таў.

— Ма­тэ­ры­яль­нае за­бес­пя­чэн­не га­лі­ны ку­ль­ту­ры ў ра­ёнах кра­іны для рэ­алі­за­цыі ўсіх за­ду­мак — важ­ная за­да­ча. Як у рэ­гі­ёнах вы­ра­ша­на пы­тан­не на­яўнас­ці аўтат­ран­спар­ту?

На­мес­нік стар­шы­ні Клі­ма­віц­ка­га рай­вы­кан­ка­ма па са­цы­яль­ных пы­тан­нях На­тал­ля Глу­ша­ко­ва:

— Што ты­чыц­ца на­ша­га ра­ёна, то, ка­лі ўзнік­ла па­трэ­ба ў тран­спар­це, стар­шы­ня ма­гі­лёў­ска­га аб­лвы­кан­ка­ма Ле­анід За­яц прэ­зен­та­ваў на яго на­быц­цё сер­ты­фі­кат, пры­ста­са­ваў­шы гэ­ты пад­ару­нак да свя­та між­на­род­на­га дзі­ця­ча­га фес­ты­ва­лю “За­ла­тая пчол­ка”. У вы­ні­ку за срод­кі аб­лас­но­га бю­джэ­ту мы за­ку­пі­лі аўто­бус на 12 мес­цаў. Так­са­ма ў на­яўнас­ці ўста­ноў ку­ль­ту­ры ра­ёна ма­ецца “Га­зель” і лег­ка­вая “Шко­да”, усе ў доб­рым ста­не.

Пад­рых­та­ваў Па­вел СА­ЛАЎ­ЁЎ