Па­мя­ці Міт­ра­па­лі­та Фі­ла­рэ­та

№ 35 (1526) 27.08.2021 - 03.09.2021 г

4 ве­рас­ня 2021 го­да ў Івян­цы рас­пач­нец­ца тра­ды­цый­ны, шос­ты Між­на­род­ны мас­тац­кі пле­нэр «Свя­тасць зям­лі Бе­ла­рус­кай», пры­све­ча­ны па­мя­ці Міт­ра­па­лі­та Фі­ла­рэ­та (Вах­ра­ме­ева), пер­ша­га Па­тры­ярша­га Экзар­ха ўсяе Бе­ла­ру­сі, і Го­ду на­род­на­га адзін­ства.

Ад­кры­ецца пле­нэр су­по­ль­най ма­літ­вай у хра­ме пра­па­доб­най Еўфра­сін­ні По­ла­цкай. Па­сля на­ба­жэн­ства ад­бу­дзец­ца ўра­чыс­тае ад­крыц­цё і асвя­чэн­не ду­хоў­на-асвет­ніц­ка­га і са­цы­яль­на­га цэн­тра. Прад­угле­джва­ецца асвят­лен­не «да­ро­гі ці­шы­ні» ў рам­ках іні­цы­яты­вы, пры­све­ча­най эка­ло­гіі.

Тра­ды­цый­на іні­цы­ята­рам ме­рап­ры­емства з’яў­ля­ецца пры­ход хра­ма пра­па­доб­най Еўфра­сін­ні По­ла­цкай у Івян­цы, на­ста­яцель яко­га — про­та­іе­рэй Вік­тар Пе­ра­гу­даў — з’яў­ля­ецца ду­хоў­ні­кам пле­нэ­ру. Ку­ра­тар пле­нэ­ру — Глеб От­чык, стар­шы­ня Гра­мад­ска­га аб’­яднан­ня «Бе­ла­рус­кі са­юз мас­та­коў».

Арга­ні­за­та­ры пра­екта — Бе­ла­рус­кая Пра­вас­лаў­ная Цар­ква, Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, ГА «Бе­ла­рус­кі са­юз мас­та­коў», ГА «Бе­ла­рус­кі са­юз жан­чын», ГА «Бе­ла­рус­кі са­юз жур­на­ліс­таў», ТАА «Бе­лін­жы­ні­рын­гстрой­Інвест».

Пла­ну­ецца, што ўдзел у пра­екце возь­муць мас­та­кі з шас­ці кра­ін. Акра­мя бе­ла­рус­кіх май­строў пэн­дзля, на пле­нэр пры­едуць прад­стаў­ні­кі з Рас­іі, Укра­іны, Мал­до­вы, Гру­зіі, Сер­біі, Ру­мы­ніі. Асаб­лі­вас­ці ця­пе­раш­няй падзеі — удзел май­строў-іка­на­піс­цаў і вы­пус­кні­коў Мас­тац­кай ака­дэ­міі, а так­са­ма пра­вя­дзен­не ў кож­най епар­хіі кон­кур­су дзі­ця­чых пра­вас­лаў­ных ма­люн­каў, леп­шыя з якіх бу­дуць ад­абра­ныя жу­ры і прад­стаў­ле­ныя на вы­ні­ко­вай вы­ста­ве.

Пла­ну­ецца і шэ­раг ду­хоў­ных ме­рап­ры­емстваў: на­вед­ван­не Жы­ро­віц­ка­га ма­нас­ты­ра, Да­ма­во­га Хра­ма Мін­скай епар­хіі, му­зея-ка­бі­не­та Міт­ра­па­лі­та Фі­ла­рэ­та. У пра­гра­ме так­са­ма пла­ну­ецца пра­вя­дзен­не твор­ча­га су­моў­я ў фар­ма­це круг­ла­га ста­ла «Жыц­цё на шля­ху пра­ўды». У ім ча­ка­ецца ўдзел лі­та­ра­та­раў, цар­коў­ных гіс­то­ры­каў і мас­та­коў. За­пла­на­ва­ны ві­зіт у Івя­нец­кі дом-інтэр­нат для дзя­цей з асаб­лі­вас­ця­мі раз­віц­ця, пад­час яко­га ад­бу­дзец­ца кан­цэрт, пад­рых­та­ва­ны сі­ла­мі вы­ха­ван­цаў уста­но­вы.

17 ве­рас­ня ў вы­ста­вач­най за­ле Па­ла­ца ку­ль­ту­ры г. Ма­ла­дзеч­на ад­кры­ецца вер­ні­саж. За­вер­шыць між­на­род­ны пле­нэр вы­ста­ва «Свя­тасць зям­лі Бе­ла­рус­кай», ад­крыц­цё якой за­пла­на­ва­на ў На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь 24 ве­рас­ня.