Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
100 партрэтаў: “урасці” ў новую фармацыю
У выдавецтве “Чатыры чвэрці” выйшаў у свет цудоўна ілюстраваны альбом-кніга пад назвай “Времен связующая нить” (“Повязь часоў” — “The connection of times”), у які ўвайшлі 100 рэпрадукцый жывапісных партрэтаў XVI — XX стагоддзяў са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, а таксама падрабязныя мастацтвазнаўчыя анатацыі да кожнага твора.
Візіт Патрыярха
23 кастрычніка пачаўся афіцыйны візіт Найсвяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія ІІ у нашу краіну. Адна з першых яго сустрэч з грамадскасцю ў гэты ж дзень адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі...
Канцэпцыя “горнай ракі” замест бетоннага рэчышча
На фоне таго штылю, які назіраўся ў выставачным жыцці Мінска ў апошнія гады, падзеі не так даўно распачатага сезона выглядаюць на сапраўдную буру. Што тут казаць, калі адных толькі біенале за лічаныя месяцы адбылося ажно дзве! А раней нам здавалася, што яны бываюць толькі ў Венецыі… Дый і іншых цікавых праектаў, забяспечаных арыгінальнай канцэпцыяй, у гэты сціслы адрэзак часу не бракавала. Публіка адрэагавала адэкватна: нагамі. Людзей у мінскіх галерэях прыкметна паболела. Адсюль узнікла надзея, што зацікаўлены глядач ізноў, як і калісьці, стане катэгорыяй адносна масавай. З чым звязаны гэты ўсплёск актыўнасці? Ён стаў заканамернай тэндэнцыяй развіцця беларускай арт-прасторы, або выпадковым збегам абставін? І ці варта чакаць працягу? Думаецца, адказы на гэтыя пытанні залежаць ад імпэту тых, хто шмат у чым вызначае якасць і яркасць сталічнага мастацкага жыцця, — галерыстаў.
Пакаштаваць фрыкасэ і тарунскі пернік
Кандыдат гістарычных навук Ігар Вуглік займаецца даследаваннямі культуры і побыту беларускай шляхты XVII — XVIII стст. Увазе чытачоў “К” прапануем вынікі вывучэння стала нашых продкаў. Адбітак змены гістарычных эпох зазнае не толькі мастацтва ці архітэктура, але і нацыянальная кухня. Сёння, як, зрэшты, і спрадвеку, айчынныя прысмакі ўпадабаюць любыя замежныя гурманы. Але сфарміраваліся традыцыі прыгатавання беларускіх страў не адразу. Іх карані сягаюць у ХVІІ стагоддзе.
Куфар-радца
Выпуск № 10 (22)
Дэльфійскае рэха ў цэнтры мастацкага свету
Сёння ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудуцца ўрачыстая цырымонія закрыцця і гала-канцэрт пераможцаў V Маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаў-удзельніц СНД. Але пераможцамі гэтага спаборніцтва сталі не толькі ўладальнікі залатых, срэбраных, бронзавых медалёў і дыпломаў, але і ўсе мы. Бо сталі сведкамі садружнасці народаў і цудоўнага свята мастацтваў, якое сабрала амаль 600 удзельнікаў з 11 краін.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»