Чытач — газета — Міністэрства

№ 31 (1522) 31.07.2021 - 06.08.2021 г


Старшыня цыклавой камісіі, выкладчык вышэйшай катэгорыі Пінскага каледжа УА “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітет імя А.С.Пушкіна” Ларыса Валько:

— Ці існуе магчымасць размеркавання выпускнікоў педагагічнага каледжа па спецыяльнасці “Музычная адукацыя” ў дзіцячыя школы мастацтваў?

— На сёння існуе магчымасць размеркаваць выпускнікоў педагагічнага каледжа па спецыяльнасці “Музычная адукацыя” ў дзіцячыя школы мастацтваў. Усе выпускнікі, у якіх было размеркаванне на працу па гэтай спецыяльнасці, прыйшлі на працоўнае месца ў якасці маладога спецыяліста.

— Ці ёсць магчымасць прайсці спецыяльныя курсы павышэння кваліфікацыі па дысцыплінах музычнага цыкла для выкладчыкаў педагагічных каледжаў на базе ўстаноў адукацыі Міністэрства культуры?

— Так. Есць магчымасць прайсці спецыяльныя курсы павышэння кваліфікацыі па дысцыплінах музычнага цыкла для выкладчыкаў педагагічных каледжаў на базе ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” (БДАМ). Але трэба ўлічваць тое, што бюджэтныя курсы павышэння кваліфікацыі фінансуюцца Міністэрствам культуры, а педагагічныя каледжы адносяцца да Міністэрства адукацыі. Такім чынам, выкладчыкам педагагічных каледжаў можна прайсці курсы толькі на платнай аснове на базе БДАМ у адпаведнасці з планам.

Выкладчык вышэйшай катэгорыі (музычныя дысцыпліны) Пінскага каледжа УА “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітет імя А.С.Пушкіна” Валенціна Пастухова:

— Як вядома, па лініі Міністэрства культуры рэгулярна праводзяцца конкурсы выканальніцкага майстэрства — вакальныя, харавыя, інструментальныя. Ці магчымы ўдзел у іх навучэнцаў і выкладчыкаў ССНУ Міністэрства адукацыі?

— Так. Напрыклад, установа адукацыі “Гімназія-каледж мастацтваў імя І.А.Ахрэмчыка” прымае ўдзел у падобных конкурсах. Такім чынам, есць магчымасць і іншым установам адукацыі прымаць удзел у падобных конкурсах.

Кансультанты аддзела адукацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь — Т.М.Нямкевіч, А.А.Макейчык