Адзінству беларускага народа

№ 31 (1522) 31.07.2021 - 06.08.2021 г

Загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (26.07.2021 г., № 155) была зацверджана Інструкцыя аб парадку арганізацыі і правядзення конкурсу эскізных праектаў скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай адзінству беларускага народа.

Мэтай конкурсу эскізных праектаў скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай адзінству беларускага народа (далей — конкурс) з’яўляецца пошук найбольш выразнага вобразнага рашэння, якое сродкамі манументальнага мастацтва адлюструе тэму адзінства беларускага народа.

Кампазіцыйна-пластычнае выкананне эскіза скульптурнай кампазіцыі і добраўпарадкавання прылеглай тэрыторыі неабходна выканаць у класічных рэалістычных традыцыях нацыянальнага манументальнага мастацтва з улікам устаноўкі твора на Кастрычніцкай плошчы ў г. Мінску ў спалучэнні з архітэктурным ансамблем на названай плошчы.

Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Удзельнікамі конкурсу могуць быць аўтары або аўтарскія калектывы, якія складаюцца са скульптараў і архітэктараў, якія маюць альбо атрымліваюць адпаведную прафесійную адукацыю.

Інфармацыя аб конкурсе размяшчаецца на афіцыйным сайце Міністэрства культуры, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і ў СМІ і змяшчае дадзеныя аб конкурсе, яго ўмовах і крытэрыях, парадак ацэнкі прадстаўленых удзельнікамі матэрыялаў, парадак і тэрміны абвяшчэння вынікаў конкурсу, а таксама іншую неабходную інфармацыю ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Для ўдзелу ў конкурсе да 26 жніўня 2021 г. уключна неабходна падаць заяўку па зацверджанай форме Міністэрства культуры на адрас: г.Мінск, пр.Пераможцаў, 11, оф. 718, кантактны тэлефон + 375 17 204 86 05.

Матэрыялы конкурсу павінны быць прадстаўлены ўдзельнікамі конкурсу не пазней за 17.00 26 жніўня 2021 г. па адрасе: г. Мінск, вул.Някрасава, 3, “Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў”.

Матэрыялы конкурсу разглядаюцца журы на закрытым пасяджэнні не пазней за 1 верасня 2021 г.

Склад журы зацвярджаецца загадам Міністэрства культуры.