Куфар-радца

№ 43 (861) 25.10.2008 - 31.10.2008 г

Выпуск № 10 (22)

Вітаем шаноўных чытачоў “Куфра-радцы”!
У гэтым выпуску працягваем вывучэнне “Юрыдычных тонкасцей”, распачатае ў папярэднім нумары газеты, і друкуем узор дагавора падраду (аказання паслуг).
Да ўсяго, “рыхтуем сані” загадзя, прапануючы вашай увазе п’есу Наталлі Марчук “Цётухна Прастуда і Новы год”. Захапляльны сюжэт, інтэрактыўнасць пастаноўкі і скразная музычнасць, несумненна, прыйдуцца даспадобы маленькім наведвальнікам вашай установы культуры! П’еса прайшла апрабацыю ў беларускага і расійскага гледача напярэдадні Новага года.

Да чарговай сустрэчы на нашых старонках!