Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры

№ 28 (1519) 09.07.2021 - 17.07.2021 г

За пошук, навацыі, выхаванне, падтрымку і развіццё чытання
Падведзены вынікі XXIX рэспубліканскага бібліятэчнага конкурсу

Сёння ў Беларусі сфарміравана бібліятэчная сістэма, якая ўключае больш за 7 тысяч публічных і спецыяльных бібліятэк з сукупным фондам каля 180 мільёнаў экзэмпляраў дакументаў.

Бібліятэчная сетка сістэмы Міністэрства культуры самая шматлікая: гэта 2475 дзяржаўных бібліятэк, у тым ліку Нацыянальная бібліятэка Беларусі і 6 абласных універсальных.

Удзел бібліятэк Рэспублікі Беларусь у захаванні і развіцці нацыянальнай культуры, у духоўна-маральным і патрыятычным выхаванні беларускага грамадства, фарміраванне інфармацыйных рэсурсаў, укараненне інавацыйных тэхналогій, павышэнне якасці бібліятэчнай адукацыі, кадравае забеспячэнне з’яўляюцца прыярытэтнымі задачамі на сённяшні дзень і знаходзяцца ў полі зроку Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Бібліятэкі нашай краіны выконваюць місію захавання культурнай памяці народа і адыгрываюць значную ролю ў фарміраванні сістэмы каштоўнасцяў, традыцый і светапогляду, бо менавіта ў бібліятэчных фондах знаходзіцца багатая інтэлектуальная спадчына — важнейшы складнік духоўнага і матэрыяльнага багацця, культурнага і інфармацыйнага патэнцыялу нацыі.

Ва ўсе часы бібліятэчныя ўстановы былі і застаюцца бясплатнымі культурнымі цэнтрамі. Людзі чытаюць і наведваюць іх з задавальненнем, менавіта тут кожнага чакае шчасце сустрэчы з цікавай кнігай, або добрае мерапрыемства. У век камп’ютарных тэхналогій і інтэрнэту бібліятэкары працуць па-іншаму: больш папулярызуюць чытанне, кнігі, рэалізуюць новыя цікавыя праекты, шмат супрацоўнічаюць са школамі і дзіцячымі садкамі, выкарыстоўваюць новыя формы і метады бібліятэчнага абслуговання і гэтак далей.

Ад імя Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і сябе асабіста выказваю глыбокую ўдзячнасць усім пераможцам і ўвогуле ўсім удзельнікам рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка-асяродак нацыянальнай культуры” за добрасумленную натхнёную творчую працу, выкананне конкурсных работ на высокім прафесійным узроўні, інавацыйны падыход за выкананне бібліятэчнай справы.

Алена БЕРАЗОЎСКАЯ,

галоўны спецыяліст упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь