Масток да нашай Хатыні

№ 43 (861) 25.10.2008 - 31.10.2008 г

Фотакарэспандэнт “Культуры” Юрый ІВАНОЎ распавёў гісторыю сваёй камсамольскай прэміі. Хоць і не той, што давалі на ўзроўні ўсяго СССР або адной з пятнаццаці рэспублік, але сутнасна значнай: нібы ад блакаднага Ленінграда перакінуты масток памяці да нашай Хатыні.

 /i/content/pi/cult/181/1817/Mastok.jpg
— У Ленінградзе быў такі літаратурна-мастацкі часопіс — “Аврора”, — распавядае Юрый Сяргеевіч. — У яго рэдакцыю прыехаў вядомы паэт-шасцідзесятнік Глеб Гарбоўскі. Ён адшукаў мяне, зацікавіўшыся маімі работамі ў АПН, і сказаў,
што хацеў бы напісаць матэрыял пра Хатынь. Для мяне гэтая тэма своеасаблівая: я з першага зруба здымаў падзеі на тым месцы, дзе паўстаў мемарыяльны комплекс. Я зрабіў для яго фотарэпартаж, якім ён быў вельмі задаволены. А для мяне былі прыемнымі стасункі з гэтым адметным творцам, сапраўды “піцерскім” чалавекам, тым, хто выхаваны гэтым астраўком зямлі.
Прайшоў пэўны час, і я нават паспеў забыцца на тую публікацыю, ды вось прыходзіць “Аврора”, дзе бачу сваё прозвішча ў раздзеле “Лаўрэаты прэміі Ленінградскага гаркама камсамола”. Тэлефаную Гарбоўскаму, але аказалася, што ён тут не пры чым: гэта рашэнне рэдкалегіі. 

Сяргей ТРАФІЛАЎ