— У Ленінградзе быў такі літаратурна-мастацкі часопіс — “Аврора”, — распавядае Юрый Сяргеевіч. — У яго рэдакцыю прыехаў вядомы паэт-шасцідзесятнік Глеб Гарбоўскі. Ён адшукаў мяне, зацікавіўшыся маімі работамі ў АПН, і сказаў, што хацеў бы напісаць матэрыял пра Хатынь. Для мяне гэтая тэма — своеасаблівая: я з першага зруба здымаў падзеі на тым месцы, дзе паўстаў мемарыяльны комплекс. Я зрабіў для яго фотарэпартаж, якім ён быў вельмі задаволены. А для мяне былі прыемнымі стасункі з гэтым адметным творцам, сапраўды “піцерскім” чалавекам, тым, хто выхаваны гэтым астраўком зямлі.
Прайшоў пэўны час, і я нават паспеў забыцца на тую публікацыю, ды вось прыходзіць “Аврора”, дзе бачу сваё прозвішча ў раздзеле “Лаўрэаты прэміі Ленінградскага гаркама камсамола”. Тэлефаную Гарбоўскаму, але аказалася, што ён тут не пры чым: гэта рашэнне рэдкалегіі.
Сяргей ТРАФІЛАЎ