Мы идем по стране,
улыбаясь векам,
Улыбаясь весне,
голубым родникам…
— Не такая ўжо гэтая песня прапагандысцка-камсамольская. У многіх з падобных твораў гучаў, так бы мовіць, “біг-біт”, другая моцная доля. І песні камсамольскія — гэта і лірыка, і патрыятызм.
Мы выконвалі менавіта такія творы аўтарства Ігара Лучанка, Аляксандры Пахмутавай. “Песняры” абавязкова ўключалі ў праграму выступлення на замежных фестывалях падобныя песні, і менавіта іх прымалі, мо вы цяпер не паверыце, “на ўра”!Я лічу, што наша прэмія Ленінскага камсамола за 1977 год, атрыманая за канцэртную праграму 1975 — 1976 гг. і прапаганду патрыятычнай песні сярод моладзі, цалкам заслужаная. Папулярней за “Песняроў” у той час проста нікога не было. І мусіць, больш працаздольнага калектыву таксама не адшукаць. Я ганаруся гэтым!
Прэміі не адыгрывалі для нас вызначальнай ролі, але ўспрынялі яе як належнае, бо ўсведамлялі свой статус. Няхай і не сціпла — але факт! У той час званне лаўрэата такой прэстыжнай прэміі было вельмі значным. Але абставін уручэння дакладна не памятаю.
Мяркую, што сустрэлі вестку, пагружаныя ў працу. Мы ж у тыя часы выступалі, напрыклад, у маскоўскім “Алімпійскім” на 44 тысячы гледачоў! Цяпер там “зборныя” канцэрты праходзяць для аўдыторыі напалову меншую.
Нехта сказаў, што зняцце помнікаў не менш геніяльнае за іх усталяванне. Дык вось, я з гэтым не пагаджаюся! Гісторыя ёсць гісторыя, яе не трэба знічтажаць, а наадварот — браць з яе самае карыснае, каб пасля не было шкада за марныя справы і гады. Таму, яшчэ раз паўтаруся: прэміяй Ленінскага камсамола сапраўды ганаруся і лічу, што “Песняры” былі найбольш вартыя яе!
Сяргей ТРАФІЛАЎ