Нёман, што ў Тальяці

№ 24 (1515) 12.06.2021 - 19.06.2021 г

Наша Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія “Нёман” дзейнічае ў Тальяцці. Мэты ў нас глабальныя: стварэнне ўмоў для захавання і развіцця культуры і звычаяў беларускага народа, развіццё нацыянальнай адукацыі, асветы, народнай творчасці, літаратуры, мастацтва, вывучэнне і захаванне традыцый, арганізацыя і правядзенне беларускіх свят, стварэнне бібліятэк, нядзельных беларускіх класаў, развіццё мастацкай самадзейнасці…

/i/content/pi/cult/854/18140/12.jpgЦалкам рэальныя планы, бо ў Тальяці жыве каля 1,5 тысячы беларусаў. А ў нашай суполцы — больш за 100 актыўных чалавек. Дарэчы, “Нёман” быў арганізаваны і зарэгістраваны ў 2005 годзе.

У красавіку таго ж года я стварыла ансамбль беларускай песні, бо нарадзілася ў спеўнай сям’і. Так з’явілася “Купалінка”, якая складаецца з этнічных беларусаў. Песні, якія выконваем, — меладычныя, вельмі вясёлыя. Працуем з беларускімі аўтарамі Мікалаем Яцковым, Міхаілам Скрунзем, Ірынай Раманоўскай. У рэпертуары — больш за 450 твораў. Песняй трэба жыць! Што мы і робім. Бралі, да прыкладу, удзел у фестывалі-конкурсе самадзейных калектываў беларусаў Расіі. Мерапрыемства ладзілася ў Маскве. А наш калектыў быў адзначаны за лепшы рэпертуар.

За праведзеныя мерапрыемствы — не сорамна. Пра канцэрты, фестывалі і святочныя акцыі ведаюць не толькі ў Тальяці, але і ў Жыгулёўску, Маскве, Мінску, Магілёве, Ваўкавыску і Бабруйску. Наша аўтаномія працуе з навучальнымі ўстановамі, з бібліятэкамі Самарскай вобласці.

Мы вельмі ўдзячныя Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскаму цэнтру нацыянальных культур, Упаўнаважанаму па справах рэлігій і нацыянальнасцяў за падтрымку і дапамогу, якую яны нам аказваюць. У выніку мы маем нацыянальныя касцюмы, літаратуру, пасылаем на курсы і семінары кіраўнікоў творчых калектываў. А гэта нам вельмі патрэбна.

/i/content/pi/cult/854/18140/13.jpgУ 2005 годзе ў Тальяці адбылася сустрэча з тагачасным Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь. На наступны год да нас завіталі кіраўнікі беларускай прамысловасці і прафсаюзныя лідары. 2017-ты стаў годам сустрэчы з дарадцам-кіраўніком аддзялення беларускага пасольства ва Уфе Пятром Балтруковічам. Новы кіраўнік Артур Карповіч таксама завітаў да нас. Адбылося гэта ў бягучым годзе. Сустрэчы адбываліся ў Самарскім абласным доме дружбы народаў. Гучалі беларуская мова і беларуская песня, што не можа не радаваць.

2011 год. Падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве з Ваўкавыскім раёнам. З 2010 па 2020 гады ад Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь атрымалі дыплом за паспяховую рэалізацыю праекта “Адміністрацыйны рэгіён Беларусі — арганізацыя суайчыннікаў за мяжой”. І ўвогуле наш “Нёман” сем гадоў запар называўся лепшым за рэалізацыю сацыяльных праектаў.

У 2010 годзе пачаў дзейнічаць дзіцячы ансамбль “Зорачкі”, які станавіўся лаўрэатам прэстыжных конкурсаў. У адной са школ створаны факультатыўны беларускі клас. Святочныя мерапрыемствы ў Палацы культуры і творчасці Тальяці ўпрыгожваюць беларускія самадзейныя калектывы з Ваўкавыска і Смалявічаў…

Кожны раз, калі я прыводжу сваіх артыстаў у Беларусь, мы абавязкова наведваем Хатынь, Курган Славы, Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальную бібліятэку, у Бабруйску (маім родным горадзе) — мясцовую крэпасць…

Праект “Мір — праз культуру” аб’ядноўвае людзей розных нацыянальнасцяў. У Тальяці пражываюць прадстаўнікі 124 нацыянальнасцяў. Мы шануем іх звычаі і культуру.

Я ў Тальяці жыву больш за 35 гадоў, але маёй Радзімай застаецца Беларусь. Мае дзеці і ўнукі ганарацца, што яны беларусы. І ў гэтым — вялікі сэнс.

Людміла Дзёміна, старшыня мясцовай грамадскай арганізацыі “Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія “Нёман” гарадской акругі Тальяці”