Творчае знаёмства Нацыянальнай бібліятэкі з сям’ёй Змітрака Бядулі асабліва шырока прайшло ў гэтым, юбілейным, годзе. 27 студзеня адбыўся навукова-практычны семінар “Шляхамі маладнякоўцаў”, 15 красавіка адкрылася выстава “Беларускі салавей”, 23 красавіка бібліятэка прадставіла ўнікальныя дакументы для выставы ў “Беларускай хатцы”, 29 красавіка ў бібліятэцы адбыўся юбілейны круглы стол “Беларускі салавей”, а на восень запланаваны конкурс для маладых беларускіх творцаў. У многіх з гэтых мерапрыемствах Яфім Самуілавіч прымаў непасрэдны ўдзел.
Нагадаем, што ў лістападзе 2020 года парэшткі Змітрака Бядулі перапахавалі на мінскіх Усходніх могілках, і цяпер “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” збірае сродкі для стварэння помніка, годнага аўтару. Нераўнадушныя могуць пералічыць сродкі на дабрачынны рахунак, разліковы рахунак у беларускіх рублях:
BY15AKBB36429000005530000000, У ААТ “ААБ Беларусбанк”, БІК: AKBBBY2X, УНП: 190269032
Павел САЛАЎЁЎ