Новыя прызначэнні і штодзённая праца

№ 22 (1513) 29.05.2021 - 04.06.2021 г

25 мая адбылася чарговая апаратная нарада міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў Міністэрства. Дзякуючы сродкам відэасувязі, удзел у нарадзе прынялі таксама начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў.

/i/content/pi/cult/852/18098/15.jpgАдбылося прадстаўленне новапрызначаных супрацоўнікаў цэнтральнага апарата Міністэрства культуры. Пасаду начальніка аддзела ўстаноў адукацыі заняла Марына Юркевіч, якая перад прызначэннем працавала намеснікам дэкана факультэта павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі. На пасаду намесніка начальніка аддзела міжнароднага супрацоўніцтва і інфармацыйнага забеспячэння прызначана Вольга Паўлава, якая будзе выконваць таксама абавязкі памочніка міністра культуры.

17 мая адбыўся візіт Анатолія Маркевіча ў горад Бяроза Брэсцкай вобласці, дзе плануецца стварэнне мемарыяльнага комплексу на месцы канцэнтрацыйнага лагера, які дзейнічаў у 1934 — 1939 гадах. У сувязі з гэтым паступіла прапанова аб задзейнічанні памяшканняў у адным з будынкаў колішняга лагера для стварэння экспазіцыі, прысвечанай гісторыі гэтага месца. Група спецыялістаў з ліку супрацоўнікаў Нацыянальнага гістарычнага музея ў супрацоўніцтве з прадстаўнікамі мясцовых органаў улады і работнікамі сферы культуры прымае ўдзел у выпрацоўцы алгарытму далейшай работы над стварэннем мемарыяла. У выніку мусіць быць прадстаўленая канцэпцыя вырашэння гэтага пытання.