Сацыяльная рэклама “Наша культура”: вынікі конкурсу на лепшы малюнак

№ 19 (1510) 09.05.2021 - 15.05.2021 г


/i/content/pi/cult/849/18046/29.jpgДнямі ў выставачнай зале “Акадэмія” Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў прайшло пасяджэнне журы творчага конкурсу на лепшы малюнак для сацыяльнай рэкламы “Наша культура”. Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і дзяржаўная ўстанова адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў”.

Прафесійнае журы разгледзела 217 работ і вызначыла пераможцаў конкурсу.

Першае месца прысуджана Юліі Касцюкевіч за працу “Свой край”.

Другое месца — Марыне Пяркоўскай за працу “Я люблю Беларусь”.

Трэцяе месца — Вользе Пілецкай за працу “Райскі сад”.

Узнагароджанне пераможцаў адбылося 6 мая бягучага года.

Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ