Ведаць традыцыі і гісторыю

№ 17 (1508) 24.04.2021 - 30.04.2021 г

20 красавіка адбылася чарговая апаратная нарада міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў міністэрства. Дзякуючы сродкам відэасувязі, удзел у нарадзе прынялі таксама начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў.

Закранаючы тэму развіцця музейных устаноў і актывізацыі іх дзейнасці ў накірунку пошуку новых форм працы, міністр звярнуў увагу на досвед наведвання Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, дзе супрацоўнікі міністэрства працавалі падчас рэспубліканскага суботніка 17 красавіка. Ёсць меркаванне, што пры музеі варта стварыць падсобную гаспадарку, што дазволіла б наведвальнікам яшчэ глыбей адчуць атмасферу традыцыйнай беларускай вёскі, з якой многія прадстаўнікі маладога пакалення часта ўжо зусім не знаёмыя.

/i/content/pi/cult/847/18004/29.jpgТаксама абмяркоўваліся пытанні арганізацыі мерапрыемстваў у рамках плана адзначэння Года народнага адзінства, між іншага — арганізацыя тэматычных экскурсійных маршрутаў па гістарычных мясцінах, звязаных з падзеямі міжваеннага перыяду мінулага стагоддзя, запланаваныя здымкі відэаролікаў, дакументальных і мастацкіх фільмаў на вышэйзгаданую тэму, а таксама добраўпарадкаванне і стварэнне новых мемарыялаў, прысвечаных гэтаму гістарычнаму перыяду сярод якіх — памятны знак на месцы канцэнтрацыйнага лагера ў Бярозе-Картузскай і мемарыял “Уз’яднанне” ў Мінску.

22 красавіка адбылася сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з калектывамі рэдакцый газеты “Культура” і часопіса “Мастацтва”, прымеркаваная да Адзінага дня інфармавання. Падчас гутаркі закраналіся пытанні захавання гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, недапушчэння скажэння гісторыі, выхавання ў грамадзян, і асабліва моладзі, патрыятызму, грунтуючыся на праўдзе аб падзеях айчыннай гісторыі і пашане да духоўнай спадчыны народа. Таксама на сустрэчы былі абмеркаваныя перспектывы развіцця сферы культуры, яе актуальныя праблемы і планы далейшай работы па інфармаванні насельніцтва аб усіх накірунках культурнага жыцця краіны.