Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Сорак імгненняў Максіма Багдановіча
1 красавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча прайшла прэзентацыя мастацка-дакументальнай выставы “40/40”. Мерапрыемства было прымеркаванае да саракагоддзя з дня стварэння музея.
Рэдкае выданне
На адным з апошніх пасяджэнняў лідскага раённага літаб’яднання “Суквецце” была прадстаўлена ўнікальная кніга “Закуй, закуй, зязюленька, рана...” Гэта не проста кніга, а каштоўная анталогія беларускіх народных песень. Сабрана яна Аленай Іваноўскай на Лідчыне ў 1905 — 1912 гадах.
На парадку дня — тэатр
Пачынаючы з сакавіка, Міністэрства культуры Беларусі ладзіць выезды з вядучымі тэатральнымі крытыкамі і спецыялістамі на перадпаказы прэм’ерных спектакляў, што рыхтуюцца па ўсёй краіне. У гэтую сераду ў склад творчай дэлегацыі, што накіроўвалася ў Брэст адразу ў абодва тэатры, патрапіў наш карэспандэнт.
Нязгасная Зорка Гагарына
Літаральна праз два дні чалавецтва чакае дата, якую без перабольшання можна назваць — сусветна-зорнага маштабу. Шэсцьдзясят гадоў таму ўсе тэле- і радыёкампаніі Планеты Зямля бесперапынна, як “SOS”, перадавалі адзінае сенсацыйнае паведамленне: “Чалавек у космасе!” Першыя палосы мільярдных газетных тыражоў ва ўсіх дзяржавах выходзілі ў свет з такой адкрытай і бясконца абаяльнай, знаёмай цяпер кожнаму зямляніну ўсмешкай Юрыя Гагарына. “Беларускі матыў” за гэтыя шэсць дзясяткаў гадоў таксама магутна гучаў, ды і сёння годна гучыць у касмічных далячынях. Нашы шаноўныя землякі Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак аднымі з першых у кагорце лётчыкаў-касманаўтаў асвойвалі глыбіні Сусвету. Там жа, далёка ад Зямлі, сустрэне Дзень касманаўтыкі-2021 — а ў іншых краінах ён святкуецца як Міжнародны дзень палёту чалавека ў космас — і Уладзімір Навіцкі. Наша Айчына нарадзіла не толькі трох касманаўтаў-беларусаў, але і стала першапраходцай у спасціжэнні, так бы мовіць, “касмічнай прасторы” ў выяўленчым мастацтве. І першым мы згадваем імя народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР і прэміі Саюзнай дзяржавы, скульптара Івана Міско. Усё сваё творчае жыццё ён прысвяціў героям Космаса. Вось і сёння, напярэдадні знамянальнага “касмічнага юбілею”, мы прэзентуем яго новы твор з немудрагелістай, але абсалютна асацыятыўнай для міжнароднай супольнасці назвай — “12 красавіка”. Белая і чорная мармуровыя паўсферы на кампазіцыі як падзелены часавы пояс, як надыход дня і ночы на планеце, што назіраў у гістарычным палёце зорны зямлянін Юрый Гагарын. І ягоны размашысты аўтограф з бронзы, і ягоныя вочы...
Магчымасць пазнаёміцца бліжэй
Амаль тыдзень таму адбылася сустрэча міністра культуры Анатолія Маркевіча з дэлегацыяй амбасады Пакістана ў Рэспубліцы Беларусь. Падчас грунтоўнай размовы бакі абмяркавалі пытанні, звязаныя з пашырэннем супрацоўніцтва ў культурнай сферы, а таксама абменам вопытам у галіне кінематаграфіі. А 6 красавіка афіцыйна адкрыліся Дні культуры Ісламскай Рэспублікі Пакістан. Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў прымаў гасцей.
Дайсці да кожнай вёскі
Чым жыве сельская глыбінка? Пра гэта смела можна спытаць у загадчыкаў аўтаклубаў. Гэта яны калясяць па ўсіх ваколіцах сваіх рэгіёнаў, ведаюць і чым жыве глыбінка і якія праблемы там ёсць. Іх ведаюць у твар у кожным маланаселеным пункце. Цяпер шмат кажуць пра тое, ці патрэбныя аўтаклубы, у якім статусе ім існаваць як іх называць. Аднак не ў назве справа, сутнасць — у іх місіі.
Фэст, фэст, фэст…
Інтэрнэт не пахаваў кіно, кіно не знішчыла тэатра, відэа — фатаграфію, фатаграфія — жывапіс, і гэтак далей. Віртуальная рэчаіснаць не скасавала прадметны свет. Па-ранейшаму жыве і трыяда “Жывапіс — Скульптура — Графіка”, а ў ёй, на маю думку, хай даруюць мне жывапісцы і графікі, дамінуе сярэдні чыннік. Бо гэта мастацтва, аздабляючы грамадскую прастору, наўпрост звяртаецца да людзей з гарадскіх плошчаў і іншых кропак эмацыйнага прыцягнення.
Асалода пошуку, натхнення і знаходак
“Не дабаўляць гадоў жыцця, а напаўняць жыццём гады” З афарызмаў Уладзіміра Церабуна Гэтыя словы належаць члену Беларускага саюза мастакоў, заслужанаму дзеячу мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Ганароваму грамадзяніну Смаргоні, лаўрэату прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, беларускаму скульптару, графіку, мастаку Уладзіміру Церабуну. 11 красавіка наш вядомы зямляк будзе адзначаць 75-гадовы юбілей. Напярэдадні гэтай даты мы сабралі афарызмы, якія належаць Уладзіміру Васільевічу і, дзякуючы ім, пастараліся зрабіць гэты нарыс.
Эмпатыя да пакутаў зямлі
Здаецца, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў з’явілася смелая і добрая традыцыя — штогод ладзіць вялікі праект на сур’ёзную і важную для ўсіх беларусаў тэму. Летась у фокусе ўвагі апынулася Другая сусветная вайна. А сёлета, роўна за месяц да 35-х угодкаў аварыі на ЧАЭС, у НЦСМ адкрылася выстава “Чарнобыль. Эфект спячага”. Ад многіх іншых юбілейных арт-падзей яе адрознівае адмысловы куратарскі падыход. Замест звыклай нам публіцыстычнай ілюстратыўнасці тут лейтматыў зусім іншы — грунтоўнае ды неперадузятае даследаванне. І калі гісторыкі імкнуцца выявіць новыя факты або зняпраўдзіць старыя, аб’ект цікавасці сучасных мастакоў зусім іншы — не самі падзеі, але іх адлюстраванне ў свядомасці.
Выратаваць палац, які мусіць жыць
Былы палац Святаполк-Чацвярцінскіх у Жалудку — адзін з самых раскручаных у сваёй намінацыі. Гэтаму спрыяе і выгоднае геаграфічнае становішча — зусім побач гродзенская траса, а ў ваколіцах ёсць цэлая гронка іншых адметнасцяў — і ўвага фатографаў, кінематаграфістаў ды журналістаў. А найперш — па-дэкадэнцку эфектны выгляд самога колішняга “гнязда раскошы”. Аднак маючы на руках усе гэтыя козыры, палац па-ранейшаму працягвае спакваля разбурацца. Болей за тое: на сёння яго лёс даволі няпэўны. Прададзены сем гадоў таму ў прыватную ўласнасць, летась ён ізноў адышоў да дзяржавы. І цяпер гэты цыкл трэба пачынаць наноў.
Гурочкі з Нізаўской бочкі
Вясна… Гадоў колькі таму, калі з’явіліся на галінках пупышкі, выбраўся ў першую пасля абрыдлай зімы камандзіроўку. Дзесьці перад Іўем маршрутка спынілася на “перакур”. Выбраўся на нясмелае пакуль сонейка і я, пакаштаваў паветра і — адкінуў цыгарэту. Такім неймаверным водарам шыбанула вясна, што жаданне жыць падалося адзіным шчасцем у свеце. Зноў хачу ў такую камандзіроўку. І для таго яшчэ, каб пераканацца ў правільнасці слоў нядаўняй маёй тэлефоннай суразмоўцы — загадчыка сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва, якая запэўнівала, што з мабільным клубным абслугоўваннем ў яе ў раёне — ніякіх праблемаў. Праўда, па словах гэтай упэўненай жанчыны, сезон аўтаклубнага шчыравання пачынаецца з красавіка (зіма, відаць, — час адхлання). А ў асобна ўзятую вёску перасоўная ўстанова трапляе раз у год (для таго, каб перыядычнасць наведвання аддаленых паселішчаў была часцейшая, запэўнівае загадчык, да справы падключаюцца сельскія клубы, у якіх таксама ёсць зона вясковага абслугоўвання). Вось, маўляў, і атрымліваецца, што праца аўтаклуба пры пэўных умовах не вымагае асаблівых высілкаў і не мае асаблівых праблемаў. Гэтая выснова выклікае ў мяне шмат пытанняў, таму цягам года вернемся да яе яшчэ не раз. А пакуль на старонках “К” друкуецца артыкул Валянціны Валчковай з Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра пра дзейнасць аўтаклубаў вобласці (стар.11). Гаворку аўтарка вядзе і аб праблемных пытаннях. Як вядома, вырашаць іх даводзіцца толькі тым, хто сумленна працуе.
Таямніцы Юзафа Аляшкевіча
(Заканчэнне. Пачатак у №№ 10, 12) У мінулых частках нашай сагі аб Аляшкевічах мы распавялі пра радавод славутага мастака, і пра тое, з якой прычыны нарадзіўся міф аб ягоным жамойцка-літоўскім паходжанні. Сёння мы распавядзем аб тым, як паўплывала на лёс Юзафа Аляшкевіча знаёмства яго бацькі з ксяндзамі Антонам і Тадэвушам Букатымі. А таксама аб тым, якую важную ролю ў жыцці мастака адыгралі магнаты Прозары, Пшаздзецкія, Радзівілы і Хадкевічы.
Без пафасу пра нетыповага мастака
Летась Беларусь на дзяржаўным узроўні святкавала 100-годдзе мастацкага аб’яднання УНОВИС. Паверыць у такое яшчэ з дзясятак гадоў таму было проста немагчыма — настолькі трывала тая віцебская гісторыя ў нашай краіне была забытая, цікавіліся ёй толькі вузкія спецыялісты. У 2018-м у гістарычным будынку быў адкрыты новы крэатыўны Музей гісторыі Віцебскага мастацкага вучылішча, а калектыў музея неўзабаве атрымаў за яго пачэсную прэмію. Усё гэта не магло б адбыцца без мастака Андрэя ДУХОЎНІКАВА — дырэктара Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва, які прыдумваў, арганізоўваў, прабіваў, заахвочваў, знаходзіў грошы і партнёраў… На гэтай пасадзе ён працуе 10 гадоў, але ў творчым асяроддзі Віцебска быў вядомы і раней — выкладаў у мастацкай гімназіі, радаваў уласнымі выставамі, арганізоўваў цікавыя агульныя праекты, ізноў жа — прыдумваў, заахвочваў, дасягаў выніку. Апошнімі гадамі прозвішча Андрэя Духоўнікава гучыць пастаянна. Але ж пра самога чалавека, пра самога мастака і не так многа вядома. Рэдкі выпадак, калі размова з Андрэем Духоўнікавым будзе не толькі пра УНОВИС, Шагала і Малевіча.
Фестывальны шлях “Маладзечна”
ХХ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2021” пройдзе 11—12 чэрвеня на базе Летняга амфітэатра і Палаца культуры Маладзечна, іншых устаноў горада і раёна. Традыцыйна яго галоўнай падзеяй стане Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Канцэрт-адкрыццё будзе прысвечаны творчасці кампазітара Ігара Паліводы.
“Народная культура — вельмі моцная ідэалогія”
Мікола Козенка — этнахарэограф і рэжысёр, этнапедагог, вядомы збіральнік, даследчык і папулярызатар народнага танца. Праекту “Берагіня” ён прысвяціў 23 гады жыцця. Мікола Козенка пагадзіўся пагутарыць пра тое, што яго цяпер асабліва хвалюе.
Сакрэты рэчаў з мінулага Песняра
У адным з нядаўніх нумароў (гл. № 9 (1500) ад 27 лютага) мы ўжо згадвалі аб цікавым праекце, які рэалізуецца сёлета ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы. Тут ладзіцца серыя экскурсій, якія дазваляюць наведвальнікам пазнаёміцца з найбольш адметнымі і ўнікальнымі артэфактамі, што захоўваюцца ў фондах музея, і якія амаль немагчыма пабачыць у складзе пастаяннай ці часовых экспазіцый. Мінулым разам мы мелі шчасце пазнаёміцца з рукапісамі Янкі Купалы, прыжыццёвымі выданнямі яго твораў і асабістымі рэчамі паэта — цяпер зноў наведаем самыя таемныя пакоі музея, каб агледзець рэчы з іншых калекцый.
Загінуўшых чакаюць вечна...
...Усё далей і далей ад нас Вялікая Айчынная. Хутка будзе восемдзясят гадоў з дня яе трагічнага пачатку і семдзясят шэсць — з дня яе пераможнага заканчэння. Але вось з часам яна нібы зноў пачынае набліжацца да нас і зноў асэнсоўваецца нечакана востра, і ўсё больш пранізліва... І так кожны год: асабліва ў светлыя дні майскай Нікі — багіні Перамогі, а потым — чорнага дня 22-га чэрвеня, калі мы, нашчадкі тых, хто не вярнуўся з вайны, моўчкі падымаем бакал з чырвоным, як кроў, віном...
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»