Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
“Маладзічок” сталее-маладзее
Вясновыя канікулы! Апошні сакавіцкі тыдзень здаўна стаў скарбонкай разнастайных дзіцячых конкурсаў, фестываляў, прэм’ер і многіх іншых цікавостак, скіраваных на вядомае “эстэтычнае выхаванне моладзі”, што з кожным годам толькі набывае актуальнасць. У Палацы культуры Маладзечна, да прыкладу, 27 — 28 сакавіка адбыўся IX Адкрыты конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні “Маладзічок-2021”.
Суплёт сюжэтаў блізу родных мясцін
З надыходам першых цёплых дзён нас усё часцей наведваюць думкі аб новых вандроўках па роднай краіне. Але пакуль веснавое надвор’е яшчэ застаецца зменлівым, выбірацца ў далёкую дарогу зусім не абавязкова. Цікавосткі архітэктурнай спадчыны, сляды знакамітых землякоў і месцы памяці, вартыя наведвання, могуць знайсціся зусім паблізу. Звернем увагу хаця б на бліжэйшыя ваколіцы сталіцы, і агледзім, што адметнага можна пабачыць нават цягам аднаго дня, накіраваўшыся на паўднёвы захад ад Мінска.
Аўтабібліятэка: учора, сёння, заўтра
Не памылюся, напэўна, калі назаву мабільныя ўстановы культуры апошнім мастком, што звязвае рэгіянальную культуру з дробнымі дальнімі вёсачкамі, дзе і пяці жыхароў-пенсіянераў не набярэцца. Зарасце сюды травой аўтамабільная каляіна — і можна крыж на патрыярхальнай вёсцы ставіць. Нездарма ўзнікла словазлучэнне “сена на асфальце”. Не гараджане яго прыдумалі, а тыя, хто змушана змяніў прапіску і назаўжды развітаўся з роднымі весніцамі. Як спыніць ці хаця б запаволіць працэс сельскага скасавання? Як зрабіць дзейнасць нестацыянарнага абслугоўвання чытачоў максімальна эфектыўнай?
Давайце прыдумаем сваё
На ўласныя вочы пераканаўся, што кнігарань у краіне становіцца ўсё менш і менш. Нават у немалым і амбіцыйным Кобрыне знайшлася за гарадскім паркам толькі адна — прыватная. Не ведаю, ці захавалася яна па сёння. Свет робіць усё для таго, каб не адвучыць грамадства ад чытання і кнігі, а мы, на жаль, адстаём. Не зачыняць варта, а яшчэ і новае прыдумваць. Нашы бібліятэкары збольшага малайчыны: і на роварах кнігі развозяць, і ў грамадскім транспарце вершы чытаюць.
Маленькія дзеці — Вялікі тэатр
Заканчваюцца вясновыя канікулы, што прынеслі школьнікам і канцэртна-тэатральныя прэм’еры, і суцэльны хіт-парад ранейшых музычных спектакляў. Адначасова пачынаецца падрыхтоўка далейшых сустрэч з юнымі гледачамі ў нашых тэатральных залах. Якім жа павінен быць дзіцячы рэпертуар? Асабліва, калі справа тычыцца такіх складаных жанраў, як опера і балет.
Карані мастака пад дахам Бацькаўшчыны
Днямі ў Шчучынскім раённым Цэнтры культуры і творчасці адбылося адкрыццё персанальнай выставы мастака-жывапісца Алеся Родзіна, пад вясновай назвай “Абуджэнне”. Ідэйным натхняльнікам правесці выставу ў Шчучыне стаў спадар Сяргей Даўгарукаў, дацэнт кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду БДУ, які мае незвычайнае хобі. У вольны час ён дапамагае мастакам ладзіць выставы ў розных кропках Беларусі. Яго прапанову падтрымала спадарыня Святлана Жвірбля, дырэктар Цэнтра. Так у Шчучыне здарыўся рукатворны цуд.
Мастацкі. Сёлета і заўжды
31 сакавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі адбыўся семінар для супрацоўнікаў рэгіянальных музеяў мастацкага профілю. Нягледзячы на тое, што ў галоўнай культурнай скарбніцы краіны бюджэт, спонсарская дапамога, матэрыяльнае і кадравае забеспячэнне лепшыя за тое, што маюць музеі ў рэгіёнах, праблемы ва ўсіх музейшчыкаў краіны сутнасна аднолькавыя. Адпаведна, універсальнымі могуць быць і сродкі іх вырашэння.
У далонях нашай Беларусі
Сельскі клуб майго юнацтва (у мамінай вёсцы) — гэта сімвал вясковай неўміручасці, жыццярадаснасці і яснай перспектывы. Маладосць майго веку супала з маладосцю нашай вёскі. А ў юнацтве не задумваешся пра старасць. Між тым, за 1970-мі і 1980-мі прыйшлі 1990-я і нулявыя. Наша старасць супала са старасцю нашай вёскі. Але не хачу пра сумнае. …У сельскім клубе майго юнацтва дзверы адчынены штодня і з самага ранку. І ў час летніх ці зімніх вакацый цягам дня ад моладзі тут проста не пратаўкнуцца. Прыязджаюць сваякі з Польшчы, Канады, Амерыкі, Украіны, Расіі… Абарыгены не супраць. Гульні, танцы, гутаркі, кіно, у бібліятэку — ці не чарга. А дзядзька Мішык у сваім спрадвечным брылі не забываецца на “крыкавую” рэкламу: “Прыходзьце ў клуб, не пашкадуеце!” Мы не шкадуем, а ён — зацікаўлены, бо ягоная жонка Маня (мая стрыечная цётка) — загадчык пашанотнай установы. І план выконваецца… Хтосьці мудры сказаў, што ўсё мінае. Аднак усё, спадзяюся, і вяртаецца…
Кіч як эдэм вакол сябе
Слова “кіч” у мастацкім асяроддзі звыкла мае негатыўнае адценне. Але ўсе мы бачым і сутыкаемся з ім ледзь не кожны дзень — бо ён жыве не толькі на карцінах, але і ў публічнай прасторы, на нашых вуліцах і ў дварах. Даследчыкамі гэтая з’ява часта ігнаруецца як “немастацтва”, пры тым што займае яна даволі значнае месца ў культуры. І пры тым, што “не заўсёды да яе варта ставіцца выключна негатыўна”, — лічыць аўтар кнігі “Кіч у мастацкай культуры Беларусі” Дар’я БУНЕЕВА. Кніга неўзабаве мае выйсці — гэта будзе практычна першая вялікая работа па даследаванні кіча ў нашай краіне. Разам з аўтарам — мастаком і мастацтвазнаўцам Дар’яй Бунеевай — мы анансуем выданне і гаворым пра розныя віды мастацкага кіча.
А трэці жораў адляцеў…
Недарэмна ў кожным кутку Беларусі ты бачыш процьму жалобных адзнак у памяць ахвяраў той страшэннай вайны, якая так жорстка ўварвалася на нашу зямлю восем дзесяцігоддзяў таму. Бачыш і велічныя мемарыялы ў гонар салдат і партызанаў, што здабылі Перамогу. Цяпер усе помнікі нашай жывой нацыянальнай гісторыі — частка Душы і Духоўнасці Беларусі. І расповед пра іх мы вялі і будзем весці на старонках нашай газеты надалей. ...Пятнаццаць гадоў таму скульптар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Уладзімір Слабодчыкаў і архітэктар Ігар Марозаў прыступілі да стварэння цыкла манументальных работ, прысвечаных Памяці Герояў Вялікай Айчыннай вайны і памяці ахвяр Другой сусветнай вайны. Пазней гэты цыкл атрымаў сімвалічную назву “І памятае свет уратаваны...” і стаў, па сутнасці, вобразна-пластычнай “сімфоніяй” барацьбы і перамог. Зразумела, тады, у пачатку 2000-х гадоў, планы на нейкія праекты канкрэтных помнікаў ці мемарыяльных знакаў пакуль адсутнічалі.
Веснаванне пачынаецца!
Сёння ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі пачынаецца 36-ты фестываль “Мінская вясна”, які складаецца з 11-ці вечароў. Прычым адкрываецца фэст канцэртам “Музыкатэрапія. Рэнесанс і барока”. Цыкл такіх рэлакс-праграм — адно з новых веянняў нашага імклівага, складанага часу, якое чарговы раз падкрэслівае гаючую ролю мастацтва.
Ён бязмежна любіў землякоў
Не стала майго старэйшага сябра, беларускага мастака Мікалая Несцярэўскага. Да свайго 90-годдзя Мікалай Лаўрэнцьевіч не дажыў 6 дзён. Ён так шчыра і ўпэўнена рыхтаваўся да свайго юбілею, які меркаваў адзначыць і ў Мінску, і ў Дзятлаве… Планаваліся некалькі выстаў у Мінску і ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Ён ужо запрасіў сваіх землякоў і сяброў, але каранавірус не даў ажыццявіць планы гэтага таленавітага ва ўсім, светлага душой і сэрцам чалавека, з якім я сябраваў шмат гадоў. Вядома ж, юбілей мы адзначым, але ўжо без яго. А мы так марылі зноў пабачыць гэтага прыгожага, высокага, мужнага і адкрытага земляка, якога любілі ўсе, а ён любіў нас.
“Хто ж, калі не ты?”
Заспець гэтага чалавека ў Мінску даволі складана, а на пытанне, якія навіны, атрымліваеш іх адразу цэлы россып: заўтра ладзім імпрэзу ў Залессі, на наступным тыдні — вернісаж у Салігорску, а там трэба будзе ўжо і ў Докшыцы чарговую выставу весці. Такіх выстаў у невялічкіх гарадах за мінулы год Сяргей Даўгарукаў арганізаваў каля 150. Сёлета планы яшчэ больш грандыёзныя — дзвесце! Да сваіх намераў ён ставіцца без усялякага скепсісу ды сумневаў: маўляў, я такі чалавек, што калі бяруся за нейкую справу, дык ні ў якім разе не адступлюся і абавязкова давяду да канца. Але тут у асобы цікаўнай, вядома, узнікае пытанне: чаму ж дацэнт юрыдычнага факультэта БДУ стаў культуртрэгерам, які імкнецца несці беларускае мастацтва ў “гушчу народа”?
Белы птах Беларусі
Заслужаны артыст Беларусі, чыё імя непарыўна звязана з ансамблямі “Харошкі” і “Свята”, нястомны збіральнік нашага танцавальнага і музычнага фальклору, чалавек з сонечнай усмешкай на вуснах — такім запомнілі Анатоля Кашталапава ўсе, хто з ім супрацоўнічаў. Словы падзякі майстру, які аддаў сцэне амаль паўстагоддзя, неаднаразова гучалі і будуць гучаць — найперш ад ягоных паплечнікаў, ад тых калектываў, дзе ён працаваў. Мы ж пагутарылі з дачкой і малодшай калегай Анатоля Міхайлавіча — Алесяй Кашталапавай. Тым больш, што яна выступіла аўтарам творчага праекта, прысвечанага памяці знанага артыста і мастацкага дзеяча: у пачатку наступнага сезону ў сталічнай філармоніі адбудзецца канцэрт-прысвячэнне “Белы птах”.
Паміж Беніцай і Смалянамі, або Чаму б не пракласці маршрут для турыстаў?
Гэтай публікацыяй мы завяршаем серыял, прысвечаны мясцінам такой знакавай для Беларусі асобы, як Тамаш Зан. У ім не абышлося без невялічкіх адгалінаванняў, бо хацелася паказаць гісторыю тых мясцін больш аб’ёмна, а таксама засяродзіцца на “праблемных зонах”, якіх нямала сустрэлася на гэтым доўгім, зімовым шляху. Сёння мы прапануем увазе чытачоў “тапанімічны канцэнтрат”. Кожны турыст або экскурсавод зможа лёгка ўзбагаціць яго дадатковымі звесткамі. Ну і, вядома, хацелася б, каб наш план не застаўся без увагі чытачоў. Бо гэты год адметны ў “занаўскім календары” — 225-я гадавіна з дня нараджэння. Падаецца, выдатная нагода, каб узгадаць яго імя на дзяржаўным узроўні.
Кінаплакаты — сведкі часу
У першы летні месяц 2021-га спаўняецца 80 гадоў ад пачатку Вялікай Айчыннай вайны. 22 чэрвеня Дзень памяці і смутку аб’яднае народы, што прайшлі праз тыя трагічныя і гераічныя ваенныя часы і здабылі перамогу. Зараз па ўсёй Беларусі адбываюцца мерапрыемствы і акцыі, прымеркаваныя да гэтага сумнага юбілею. У іх шэрагу і новая экспазіцыя Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны “Подых часу на кінаэкране”, у якой прадстаўлены арыгінальныя афішы і плакаты мінскага кінапракату пасляваенных гадоў: савецкія фільмы, што выходзілі тады на экраны, засноўваліся на падзеях вайны. Сярод іншых на выставе можна ўбачыць і плакаты знакамітых стужак, створаных на кінастудыі “Беларусьфільм”, — “Канстанцін Заслонаў” (1949), “Дзеці партызана” (1954), “Гадзіннік спыніўся апоўначы” (1958), “Дзяўчынка шукае бацьку” (1959).
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»