З думкай пра памяць пакаленняў

№ 13 (1504) 27.03.2021 - 02.04.2021 г

24 сакавіка адбылася чарговая апаратная нарада міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў міністэрства. Дзякуючы сродкам відэасувязі, удзел у нарадзе прынялі таксама начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў.

Закранаючы пытанні патрыятычнага выхавання моладзі, было згадана, што адбылася сустрэча супрацоўнікаў міністэрства з прадстаўнікамі Дабрачыннага фонду Аляксея Талая, па выніках якой быў сфарміраваны праект плана мерапрыемстваў. Ён прадугледжвае ўсталяванне памятнага знака “Жывая памяць удзячных пакаленняў” і стварэнне адпаведнай інтэрактыўнай экспазіцыі ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Таксама запланаваная распрацоўка відэаўрока для школьнікаў, якія здолеюць, у выніку, здымаць відэаролікі аб сваіх родных, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях Вялікай Айчыннай вайны. Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў мусіць ажыццявіць здымку прыкладна сямі відэаролікаў аб ветэранах і ўдзельніках вайны, якія сёння знаходзяцца ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання.