Закранаючы пытанні патрыятычнага выхавання моладзі, было згадана, што адбылася сустрэча супрацоўнікаў міністэрства з прадстаўнікамі Дабрачыннага фонду Аляксея Талая, па выніках якой быў сфарміраваны праект плана мерапрыемстваў. Ён прадугледжвае ўсталяванне памятнага знака “Жывая памяць удзячных пакаленняў” і стварэнне адпаведнай інтэрактыўнай экспазіцыі ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Таксама запланаваная распрацоўка відэаўрока для школьнікаў, якія здолеюць, у выніку, здымаць відэаролікі аб сваіх родных, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях Вялікай Айчыннай вайны. Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў мусіць ажыццявіць здымку прыкладна сямі відэаролікаў аб ветэранах і ўдзельніках вайны, якія сёння знаходзяцца ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання.