Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Ля вытокаў айчыннага краязнаўства
У мінулым нумары “К” мы анансавалі адкрыццё выставы “Руплівец беларускай даўніны”, прымеркаванай да 170-годдзя з дня нараджэння вядомага гісторыка, археографа і краязнаўцы Аляксея Парфёнавіча Сапунова. Мерапрыемства адбылося 11 сакавіка ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і зрабілася першым у шэрагу акцый, прысвечаных 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якое будзе адзначацца ў верасні гэтага года.
“Сярод шляхоў знайсці Дарогу”
Народную артыстку Беларусі Марыю Захарэвіч цяпер з поўным правам можна ганарліва называць ардэнаносцам. Учора на сцэне роднага для яе Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, акурат перад пачаткам першага паказу адроджанага спектакля “Вечар”, адбылася ўрачыстая імпрэза: знаная актрыса, што аддала гэтаму тэатру амаль 64 гады, атрымала ордэн Францыска Скарыны.
“На асіне сяджу, скрозь клён гляджу, бярозу трасу...”
Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый мае філіял у Гомелі, у якім 4 залы. Адна з іх — “Жывое рамяство”, тут жа майстэрня з кроснамі і іншымі прыладамі для пляцення, снавання і ткання паясоў, спрэнга, габелена… Менавіта тут, у вопыце шматгадовага дзеяння клуба “Параскева”, і наспела пытанне аб унутраных сэнсах творчасці. У майстэрні адкрылася выстава пра майстэрства.
Па клавішах памяці і будучыні
У Беларускай дзяржаўнай філармоніі завяршылася серыя канцэртаў “Пакуль не йдуць цітры…” Назва праекта — улюбёныя словы маладой піяністкі Алёны Цагалка, памяці якой і прысвечаны гэты фэст, што прайшоў сёлета ўжо ў сёмы раз. Пад “цітрамі” дзяўчына разумела фінал, толькі не кінастужкі — жыцця. А яно ў яе аказалася вельмі кароткім: невылечна захварэўшы, яна памерла яшчэ студэнткай.
Заўтра як ўчора?
Неяк славутага матэматыка запыталі, што сталася з ягоным таленавітым вучнем, на якога навуковая грамада мела вялікія спадзяванні. “Ён стаў паэтам. Для матэматыкі ў яго аказалася занадта мала фантазіі” — быў адказ. Я згадваю гэту прыпавесць, калі разважаю пра суадносіны абстрактнага і прадметнага ў мастацтве і ў жыцці.
Творчасць патрабуе засяроджанасці
Ці атрымаецца так, каб днём гандляваць на рынку, працаваць на будоўлі ці засядаць у парламенце, а ўвечары пісаць карціны ці вершы? Але, мяркую, паспрабаваць варта. Раптам нечакана для сябе самога адкрыеш сваё сапраўднае пакліканне і рэзка зменіш жыццёвы вектар.
Таямніцы Юзафа Аляшкевіча
Творчай спадчыны нашага земляка, мастака Юзафа Аляшкевіча (1777 — 1830) у Беларусі не так ужо і багата. Хочацца верыць, што ў хуткім часе з’явяцца такія мецэнаты, якія палічаць за неабходнае ўзбагаціць калекцыі і нашых беларускіх музеяў карцінамі Аляшкевіча.
Міхал Клеафас і Марыя дэ Нэры
(Заканчэнне. Пачатак у № 11)
Няўлоўны герой на фоне пустаты
У адрозненне ад спартыўных спаборніцтваў, мастацкія конкурсы і прэміі наўрад ці здатныя вызначыць лепшых — у гэтай сферы аб’ектыўных крытэрыяў быць не можа. Затое яны сведчаць пра настроі і трэнды сярод саміх “суддзяў” з экспертнай супольнасці — пра тое, што сёння лічыцца вартым і важным, якія крытэрыі ставяцца ў галаву кута… І той факт, што ў спіс лаўрэатаў І Трыенале жывапісу, графікі і скульптуры, якую не так даўно ладзіў Беларускі саюз мастакоў, патрапіла Таццяна РАДЗІВІЛКА, прыемна ўражвае. У яе палотнах зусім няма ўсяго таго, у чым сёй-той вінаваціць цяперашняе мастацтва — хайпа, павярхоўнасці ды камерцыі. Гэтыя творы глыбокія, таямнічыя, незразумелыя — і зусім някідкія, папраўдзе інтэлігентныя. За імі яўна нешта стаіць, і ты гэта адчуваеш, нават калі не можаш зразумець, што менавіта.
Новыя стратэгіі “Беларусьфільма”
У кінастудыі “Беларусьфільм” слаўная гісторыя. А вось яе будучыня і дзень сённяшні ўжо не першы год хвалююць і творцаў, і аматараў кіно, ды й проста ўсіх тых, хто неабыякавы да нашай беларускай культуры. У новы 2021 год “Беларусьфільм” увайшоў з новымі планамі і стратэгіямі, якія павінны наблізіць яго да выхаду з крызісу: паводле слоў генеральнага дырэктара Уладзіміра КАРАЧЭЎСКАГА, ідзе сур’ёзная “перазагрузка мадэлі”. Пра тое, што змянілася і змяняецца, якія няпростыя рашэнні даводзіцца прымаць, чаго і калі варта чакаць, мы і пагаворым з Уладзімірам Карачэўскім. Дарэчы, Нацыянальную кінастудыю ён узначаліў якраз у сакавіку тры гады таму.
Подых часу на кінаэкране
22 сакавіка 2021 года ў 14:00 у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (Мастацкая галерэя, 3 — 4 паверх) адбудзецца адкрыццё часовай экспазіцыі “Подых часу на кінаэкране”, арганізаванай сумесна з Нацыянальнай кінастудыяй “Беларусьфільм” і Музеем гісторыі беларускага кіно ў рамках комплексу мерапрыемстваў да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
У яе прасілі ўраджаю
У некаторых месцах Беларусі ў Русальную нядзелю дзяўчаты з сухога маю (галінак бярозы, ліпы, клёна, якімі ўпрыгожвалі хату і падворкі на Сёмуху), рабілі ляльку-Русалку. Беларусы лічылі, што яна садзейнічае багатаму ўраджаю. Насілі яе па полі, а вечарам тапілі ў рацэ ці возеры. Часам Русалку рабілі ў выглядзе саламянага пудзіла каля метра вышынёй, рукі з пукоў каласоў, якія тырчалі ў бакі. Яе пакрывалі платкамі, якія завязвалі ў канцы, каб каласы не раскідаліся. З кавалка белага або шэрага палатна рабілі твар, размалёўвалі яго вугалем, на галаву павязвалі платок, апраналі ў кашулю і спадніцу. Русалку або тапілі або пакідалі на краі жытнёвага поля, сарваўшы з яе адзенне. Абрад провадаў Русалкі ў выглядзе лялькі не захаваўся ў жывой традыцыі.
Паміж Беніцай і Смалянамі, або Чаму б не пракласці маршрут для турыстаў?
Пачынаючы гэты шэраг тэкстаў, нельга было і падумаць, што з цягам часу ён перарасце ў нешта значна большае, чым спачатку планавалася. Бо жаданне прыцягнуць увагу да такой асобы як Тамаш Зан, распавесці пра яго род, сваякоў, розныя цікавыя падзеі і аб’екты прымусіла нямала паездзіць. І адначасова — распачаць і працягваць архіўныя пошукі. Сёння нават тое, што ўжо апублікавана — фактычна гатовы турыстычны маршрут. Нам застаецца дадаць толькі некалькі штрышкоў, без якіх ён не будзе мець лагічнага завяршэння. Сёння мы дадаем да маршруту прастору паміж Маладзечна і Аляхновічамі. А гэта мясціны, дзе Тамаш Зан нарадзіўся.
“Той, хто любіць папраўдзе, ён ціха Слова роднае ў сэрцы спяліць…”
Да знаёмства з выхавацелькай беларускамоўнай группы дзіцячага садка № 8 горада Смаргоні я ведала толькі адну жанчыну з імем Эдзіта. Не буду арыгінальнай — Эдзіту П’еху. Ну, і яшчэ Эдзіт Піаф. У Смаргоні ж ёсць свая славутасць — Эдзіта Бранцэвіч. Калі б мне давялося адказаць на пытанне, што аб’ядноўвае гэтых жанчын, я б адказала: найперш, прыемны голас. Яны велічныя, ведаюць сабе цану і любяць тое, чым займаюцца.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»