Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Хроніка лакацый у развіцці ідэі
У пошуках увагі наведвальнікаў беларускія музеі ўсё часцей звяртаюцца да інтэрактыўных праектаў, здольных зацікавіць і захапіць людзей любога ўзросту. Якімі сродкамі дасягаецца такая мэта, як спалучаюцца ў музейных экспазіцыях нечаканыя лёсы і рэчы, і як кожны можа знайсці музейны прадмет ва ўласным доме?
Кантакт як выхад з анлайну
21 — 27 сакавіка Магілёўскі абласны драматычны тэатр будзе адзін за адным прымаць вядучыя калектывы з іншых гарадоў краіны: тут пройдзе Тэатральны тыдзень “М.@rt.кантакт.by”.
Хто прадставіць краіну на “Славянскім базары”
20 сакавіка бягучага года ў Барысаве на базе Палаца культуры імя Максіма Горкага адбудзецца фінал адбору. Ужо стала прыемнай традыцыяй, што падзея з года ў год змяняе лакацыі і праходзіць у фармаце гала-канцэрта. Змагацца за права прадставіць Беларусь на знакамітым форуме будуць два дзясяткі фіналістаў, якія прайшлі папярэднія адборы на дзіцячы і дарослы вакальныя конкурсы.
Апантаны даследчык роднага краю
11 сакавіка ў Музеі кнігі (Нацыянальная бібліятэка Беларусі) адкрылася выстава “Руплівец беларускай даўніны”, прымеркаваная да 170-годдзя з дня нараджэння гісторыка, археографа, краязнаўца Аляксея Парфёнавіча Сапунова. Паводле інфармацыі сайта nlb.by, выстава арганізавана сумесна з Віцебскім абласным краязнаўчым музеем пры ўдзеле Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.
Нармалёвае веснавое жаданне
Вялікі японскі архітэктар Кэндза Танге, разважаючы пра ментальнасць гараджаніна — а праз планетарныя маштабы ўрбанізацыі, вёскі ў чыстым выглядзе нідзе ў свеце, бадай што, ужо і няма, — адзначаў, што прыродай шчыра захапляцца здольны не селянін, якому ад зямлі няма калі галаву падняць. Але менавіта чалавек з урбанізаваным мысленнем, якому ў горадзе не стае нетраў сапраўдных як увасаблення жывых эмоцый на тле размеранага, унармаванага жыцця. Слушна! Мабыць, таму ці не ў кожнай гарадской кватэры ды і ў грамадскіх памяшканнях і офісах абавязкова на сцяне будзе нейкі адпавядаючы інтэлектуальнаму патэнцыялу і эстэтычным запытам гаспадароў краявід.
Гульня ў класіку і шалёныя тыгры
Зборныя выставы, зразумела, не рэдкасць, але ў Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва яны атрымліваюцца асаблівымі. Прычынай таму хаця б сама архітэктоніка прасторы — не суцэльная вялікая зала, а гронка колішніх майстэрняў. Адпаведна, кожны з аўтараў можа атрымаць не “койкамесца ў камуналцы”, а цалкам сабе адасобленую жылплошчу. Маленькую, але сваю. Менавіта таму адзінкай вымярэння зборных выстаў тут становяцца не творы, але цэльныя праекты. І гэтая прасторавая перавага куды важнейшая, чым нейкая абагульняльная ідэя: яе ў такім выпадку можна асабліва і не шукаць. Ладзіць такія зборныя ініцыятывы ў НЦСМ стала ўжо традыцыяй. Чарговая з іх — “Альтэрнатыва” — прадстаўляе пяць даволі размаітых міні-выстаў, чыста механічна склееных у адно. Аб’ядноўвае аўтараў хіба адносная невядомасць (прычым незаслужаная) іхніх імёнаў.
Не спяшайцеся выкідваць!
Гомельскі палацава-паркавы ансамбль — адзін з найпрыгажэйшых музеяў Беларусі. Пры гэтым і адзін з самых старых — гісторыя палаца пачалася ў 1777 годзе, разнастайныя калекцыі, годныя звання музейных, збіраліся яшчэ ў першыя гады XIX стагоддзя тагачасным уладаром палаца графам Мікалаем Румянцавым. А сапраўдны музей — Гісторыка-мастацкі — упершыню быў адкрыты ў 1919 годзе. За сто гадоў і сам музей, і яго калекцыі перажылі рознае, нават і амаль поўнае знікненне — з сямі з паловай тысяч экспанатаў з эвакуацыі часоў Другой сусветнай вайны вярнуліся толькі 200. Але былая веліч адрадзілася, і фонды папаўняюцца з кожным днём. Менавіта новым здабыткам музейных фондаў за 2020 год і прысвечана выстава, што зараз праходзіць у Гомельскім палацава-паркавым ансамблі, — “У музей на заслужаны адпачынак”.
Няўрымслівы даследчык танца “ад вытокаў”
Мікола Аляксеевіч Козенка — вядучы этнахарэограф і лідар у даследаванні традыцыйных беларускіх народных танцаў у сучаснай Беларусі. Майстра ведаюць як у нашай краіне, так і далёка за мяжой. На днях ён адзначае свой 70-гадовы юбілей і не спыняе плённай працы. Як кажа сам Мікола Аляксеевіч: “Багата зроблена, але багата яшчэ трэба зрабіць”.
Хіт-парад сямейных рэліквій
Што трэба зрабіць, каб беларуская кніга стала сапраўды роднай? Пытанне яшчэ тое. У пошуках адказу трэба, напэўна, не адзін тыдзень думаць, не адзін год працаваць. І школьную праграму (гэта я як колішні настаўнік сцвярджаю) варта якасна перагледзець, каб выкладалася наша літаратура ў кантэксце сусветнай. Тады, прынамсі, стане зразумелым, што змянілася на зямлі пасля асветніцтва Скарыны, сэнсашукання Быкава і філасофскіх разваг Танка. У адваротным выпадку ўчарашні школьнік так і пранясе праз усё жыццё перакананне, што Купала — гарадскі і шляхецкі, а Колас — вясковы ды прыземлены. Дык вось, каб больш дэталёва разглядаўся ў школе “Сымон-музыка”, дык і думкі такой у вучняў не ўзнікла б. Натуральна, адказнасць на беларускіх выкладчыках — неймаверная. А на бібліятэкарах — не меншая.
Міхал Клеафас і Марыя дэ Нэры
Часам лёс зводзіць людзей зусім далёкіх адзін ад аднаго. Здавалася б, нішто не можа прадвесціць іх сустрэчу. Гэтыя людзі жывуць у розных краінах, належаць да рознага сацыяльнага статусу, у іх розныя погляды, менталітэт, густы і прыхільнасці. Але аднойчы рок, як казалі старажытныя грэкі, пачынае плесці свой сюжэт: падштурхоўваць іх, весці да месца, дзе яны нарэшце зблізяцца. Нярэдка такія сустрэчы адбываюцца на тле бурных гістарычных падзей. Асаблівая ж інтрыга атрымліваецца тады, калі на зломе эпох сустракаюцца мужчына і жанчына…
Паўстагоддзя служэння коласаўцам
Амаль паўстагоддзя актрыса прысвяціла служэнню коласаўскаму тэатру, а калі браць шырэй, то і ў цэлым беларускаму сцэнічнаму мастацтву. Бо маштаб многіх вобразаў, створаных Тамарай Скварцовай, даволі грунтоўны. Нездарма ж яны адзначаны на міжнародным і рэспубліканскім узроўні (як тая ж Бабуля з драмы “Пахавайце мяне за плінтусам” Паўла Санаева, за якую актрыса атрымала дыплом “За псіхалагічную праўду вобраза ў сцэнічным увасабленні сучаснай прозы” на IV Міжнародным тэатральным фестывалі “Родниковое слово” ў Архангельску, прыз “Лепшая жаночая роля” на VI Міжнародным фестывалі камерных і монаспектакляў LUDI у Арле, “Залаты дыплом” на Міжнародным тэатральным форуме “Залаты Віцязь”).
Залатое сячэнне беларускай анімацыі
12 сакавіка 1971 года на “Беларусьфільме” пачалася праца над мультыплікацыйным фільмам “Нязнайка-паэт”. Ад гэтай даты і вядзе адлік афіцыйная гісторыя беларускай анімацыі. 12 сакавіка 2021 года творчай вечарынай на студыі “Беларусьфільм” адзначаўся 50-гадовы юбілей беларускага анімацыйнага кіно: мультыплікатары згадвалі гісторыю, пераглядалі кадры з лепшых работ за мінулыя 50 гадоў і — атрымлівалі віншаванні. З вітальным словам на юбілейным мерапрыемстве выступіў начальнік аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Аляксей Бязуглы. На працягу ўсяго юбілейнага года будуць адбывацца розныя цікавыя імпрэзы: больш маштабнае і гучнае святкаванне яшчэ наперадзе.
Паміж Беніцай і Смалянамі, або Чаму б не пракласці маршрут для турыстаў?
Чым сёння вядома вёска Маліноўшчына, якая хаваецца ў палях і лясах пад Маладзечна? Адны адкажуць, што заводам “Аквадзіў”, другія згадаюць, што там ёсць “егіпецкая піраміда” (капліца-пахавальня Святарэцкіх). Трэція скажуць, што ў гэтым маёнтку нарадзілася Брыгіда Святарэцкая, жонка Тамаша Зана. Бываў тут і сам Тамаш Зан. Менавіта па гэтай прычыне абмінуць Маліноўшчыну, ствараючы турыстычны маршрут “Шлях Тамаша Зана”, проста нельга. У Маліноўшчыну можна патрапіць і цывілізавана, на аўтобусе, але сапраўдныя вандроўнікі не шукаюць лёгкіх шляхоў.
У яе прасілі ўраджаю
У 2007 годзе мастацтвазнаўца Зінаіда Зіміна надрукавала невялічкую кніжку пра тэкстыльныя абрадавыя лялькі, якія выклікалі сапраўдны бум. Яна дала штуршок да засваення даўняй традыцыі вырабу такіх лялек. Час наспеў — жанчыны ўбачылі адмоўны ўплыў лялек “Барбі” на выхаванне дзяўчынак і сталі цікавіцца, з якімі лялькамі гулялі іх бабулі. Справа не толькі ў тым, што паменшаная выява чалавека для дзіцячай гульні не толькі ўдасканальвалася, але і стала каштаваць надзвычай дорага. Проста час пасля развалу Савецкага Саюза пазбавіў грамадства абавязковай ідэалогіі, і людзі сталі звяртацца да містыкі, нетрадыцыйных рэлігій, а ў станоўчым выпадку — да сваіх этнічных каранёў. Спрацавала генетычная памяць. Да таго ж, у Беларусі ў гарадскіх жыхароў яшчэ захоўваюцца сувязі са сваякамі ў вёсках і настальгія па вясковаму жыццю. Вось і ўзнікла цікавасць да лялькі і традыцыйных абрадаў з яе выкарыстаннем.
У дызайне — наперадзе планеты ўсёй
Неверагодна, але факт, што быў такі момант, калі Беларусь сапраўды ў дызайне аказалася наперадзе планеты ўсёй. Гэта было звязана з падзеяй, якая адбылася ў Мінску цяпер ужо ў далёкім 1971 годзе — акурат паўстагоддзя таму. Але ўсё па парадку.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2021 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»