Дзейснасць Праграмы

№ 6 (1497) 06.02.2021 - 13.02.2021 г

Адзінства! Развіццё! Незалежнасць!
Шмат ініцыятыў напярэдадні VI Усебеларускага народнага сходу ўвасоблены ў жыццё. І дэвіз форума — “Адзінства! Развіццё! Незалежнасць!” — гэта той падмурак, на якім трымаецца Стваральнасць.


У розных кутках нашай краіны доўжыцца работа па ўключэнню гісторыка-культурных каштоўнасцяў у сучасны кантэкст.



/i/content/pi/cult/836/17819/1_1.jpgПрацягваецца маштабнае аднаўленне Старога замка ў Гродне. Дзверы галоўнай экспазіцыі жамчужыны гісторыі краіны плануецца адкрыць для наведвальнікаў ужо летам. Днямі побач з Гальшанскім замкам, дзе таксама працягваецца рэканструкцыя з аднаўленнем, адчыніўся візіт-цэнтр.

А вось яшчэ адна актуальная навіна.

29 студзеня Савет Міністраў зацвердзіў Дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021 — 2025 гады. На яе рэалізацыю выдаткаваны немалыя сродкі — 4 млрд. беларускіх рублёў. Дакумент прыняты “ў мэтах стварэння ўмоў для эфектыўнага функцыянавання сеткі арганізацый культуры і актыўнага ўключэння грамадзян Беларусі ў культурнае жыццё краіны”.

Дзяржпраграма мае пяць падпраграм: “Культурная спадчына”, “Мастацтва і творчасць”, “Функцыянаванне і інфраструктура сферы культуры”, “Беларусы ў свеце”, “Архівы Беларусі”.

Сапраўды, вялікая гісторыя краіны спасцігаецца і праз багацце яе культуры. Пра тое распавядаюць матэрыялы нумара. Пра тое мы распавядзем і ў наступных нумарах.