Да юбілею народнай артысткі

№ 4 (1496) 23.01.2021 - 30.01.2021 г

У гонар знакамітай балерыны і педагога Клары Малышавай галоўны балетмайстар Вялікага тэатра Беларусі Юрый Траян адкрыў святочны вечар. Ён паведаміў, што на самым пачатку свайго творчага шляху яны танцавалі на адной сцэне з Малышавай, яна ж была і яго педагогам-рэпетытарам.

/i/content/pi/cult/834/17792/27.jpgКлара Мікалаеўна выхавала далёка не аднаго прадстаўніка калектыву Вялікага. У гэты вечар народнай артыстцы Беларусі жадалі самага галоўнага — здароўя. Сама вінаватая імпрэзы, якой у снежні споўнілася 85 гадоў, сказала шчырыя словы ўдзячнасці тэатру і гледачам. Як паведамляе сайт Вялікага тэатра (bolshoibelarus.by), пасля ўрачыстай часткі зайграла музыка Мінкуса — пачаўся балет “Дон Кіхот”.

Фота з сайта Вялікага тэатра Беларусі

/i/content/pi/cult/834/17792/28.jpg