Беларускае зямля, беларускае неба

№ 52 (1492) 25.12.2020 - 31.12.2020 г

Напрыканцы года ў выдавецтве “Беларуская энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі” выйшаў альбом “Зямля і неба Фердынанда Рушчыца”. Альбом на трох мовах - беларускай, рускай і англійскай. Аўтар ідэі і каардынатар праекта генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пракапцоў. Ён жа складальнік і аўтар тэксту ўступнага артыкула.

/i/content/pi/cult/830/17719/11.jpgТэкставую частку складаюць звесткі біяграфічнага характару і сціслая характарыстыка творчасці мастака. Змешчаны архіўныя фотаздымкі, па якім відаць, як рысы часуадбіваліся на абліччыФердынандаРушчыца, а таксама якім было асяроддзе, што атачала мастака - людзі і матэрыяльны свет.

Цікавым мне падаўся макет выдання. У той частцы альбома, дзе згрупаваны жывапісныя творы, на левым баку разгорткі змешчаны агульны выгляд карціны, а на правым - эфектны фрагмент. Якасць друку дазваляе перадаць асаблівасці почырку мастака. На фотаздымках бачна не толькі як пакладзены мазок, але і тканевая фактура, што прасвечваеццапраз слой фарбы.

Адзначу хіба адну не тое каб памылку, але недакладнасць ў падпісах да аднаго з твораў. Ёсць у альбоме рэпрадукцыя плаката работы Рушчыца, на якім змешчаны гербы гарадоў Рэчы Паспалітай. Над выявайкожнага герба назва горада на польскай мове. Падрэпрадукцыяй на трох мовах пералічаны гэтыя гарады: “Навагрудак, Вільня, Коўна, Ашмяны, Тракай …” Пры тым, што на польскай мовена плакаце -“Трокі”. Калі браць гістарычную тапаніміку, дык мусіць быць “Вільня, Коўна, Трокі”, калі сучасную - “Вільнюс, Каўнас, Тракай”. А змешваць адно з другімне варта.Мусіцьбыцьчысцінястылю.

Калі не акцэнтаваць ўвагу на гэтай драбязе, можна адзначыць, што выданне патрэбнае і сваечасовае як знак вяртання нашай краінай сваёй культурніцкай спадчыны. Хай нават не на матэрыяльным, а на інфармацыйным узроўні.

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"