Прызначаны новы міністр культуры Беларусі

№ 47 (1487) 21.11.2020 - 27.11.2020 г

Паводле паведамлення прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 19 лістапада 2020 года прызначыў Анатолія Маркевіча міністрам культуры.

/i/content/pi/cult/825/17636/26.jpgАнатолій Маркевіч нарадзіўся ў 1971 годзе ў вёсцы Громкі Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.

У 1994-м скончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.С.Пушкіна, а ў 2006-м — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 1993 года Анатолій Маркевіч пачаў працаваць у сістэме адукацыі ў якасці настаўніка, з 1995 года — дырэктара Прудзянскай базавай школы Шчучынскага раёна. У 1998 — 2002 гадах кіраваў рознымі школамі ў Гродзенскай вобласці.

У 2002-м быў прызначаны намеснікам старшыні Карэліцкага райвыканкама. У 2010-2011 гадах узначальваў Карэліцкі раённы Савет дэпутатаў, працаваў старшынёй Навагрудскага райвыканкама (2011 — 2019 гады).

Да прызначэння міністрам культуры быў памочнікам Прэзідэнта — інспектарам па Брэсцкай вобласці.