Падзякі міністра культуры

№ 45 (1484) 07.11.2020 - 13.11.2020 г

5 лістапада ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь адбылося пасяджэнне, прысвечанае падвядзенню вынікаў агляда-конкурса на лепшую арганізацыю работы па ахове працы сярод дзяржаўных устаноў, падпарадкаваных Міністэрству культуры.

/i/content/pi/cult/823/17593/3.jpgЗа дасягненне высокіх паказчыкаў у дадзенай галіне працы была аб’яўлена Падзяка міністра культуры Рэспублікі Беларусь:

установе адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”;

установе “Музей” Замкавы комплекс “Мір”.

Цэнтральны камітэт Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму узнагародзіў пераможцаў каштоўнымі падарункамі.

/i/content/pi/cult/823/17593/4.jpg