Майстар-клас ад кіназоркі

№ 42 (1481) 17.10.2020 - 23.10.2020 г

9 кастрычніка ў Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” адбыўся майстар-класс заслужанага артыста Расіі Сяргея Махавікова, які зараз здымаецца ў Мінску ў 12-серыйным дэтэктыве пад рабочай назвай “Былых не бывае”.

/i/content/pi/cult/820/17552/24.jpgСустрэчу наведалі студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Падчас дзвюхгадзіннай імпрэзы артыст, які зняўся больш як у 60-ці фільмах, адказваў на пытанні будучых калег, распавядаў пра цікавыя выпадкі са здымачнай пляцоўкі, свае творчыя планы, а таксама выканаў некалькі песень.