Высокая місія для Кода нацыі

№ 41 (1480) 10.10.2020 - 16.10.2020 г

9 кастрычніка ў Тэатры-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” адбылося ўрачыстае пасяджэнне, прымеркаванае да Дня работнікаў культуры. Віншаванне Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі з нагоды гэтага свята зачытаў са сцэны першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў. У віншавальным адрасе, у прыватнасці, адзначана: “На працягу ўсёй гісторыі беларускага народа найвялікшай каштоўнасцю заўсёды была аўтэнтычная культура, заснаваная на гуманістычных ідэалах і старажытных традыцыях, якія аб’ядноўваюць нас, узбагачаючы духоўнае жыццё. Таму людзі творчасці выконваюць надзвычай высокую місію. Захаванне і памнажэнне роднай спадчыны было і застаецца для нашай незалежнай краіны адным з галоўных прыярытэтаў. Сёння вельмі важна падтрымліваць юныя таленты, выхоўваць дзяцей і моладзь у павазе і любові да Айчыны, знаходзіць новыя формы папулярызацыі культурнага кода нацыі.” У час урачыстасцяў работнікам культуры і дзеячам мастацтва былі ўручаны ганаровыя граматы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў краіны, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, а таксама прэміі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

/i/content/pi/cult/819/17536/015.jpgФотаздымкі Таццяны МАТУСЕВІЧ

/i/content/pi/cult/819/17536/017.jpg