Музычны АртГранд-марафон на падыходзе

№ 39 (1478) 26.09.2020 - 02.10.2020 г

Мінск актыўна рыхтуецца да Міжнароднага дня музыкі. З нагоды гэтага на працягу чатырох дзён (1 — 4 кастрычніка) Установа дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Музычная школа Арцёма Шаплыкі” плануе правесці вялікі Музычны АртГранд-марафон. Што будзе адбывацца на працягу гэтых дзён? Вельмі шмат культурных падзей: дабрачынны канцэрт, прэзентацыя новай сістэмы музычнай адукацыі, майстар-класы, воркшопы, конкурсы і, вядома ж, Музыка — вельмі-вельмі шмат прыгожай класічнай Музыкі ў выкананні вядомых музыкантаў, салістаў Белдзяржфілармоніі, лаўрэатаў міжнародных конкурсаў.

/i/content/pi/cult/817/17494/010.jpg1 кастрычніка — дабрачынны канцэрт «Класіка для ўсіх»

1 кастрычніка адбудзецца дабрачынны канцэрт педагогаў Музычнай школы АртГранд “Класіка для ўсіх” у рамках праекта “Музыка ацаляе”. У праграме — вядомыя творы Баха, Бетховена, Шапэна, Радрыга і іншых кампазітараў у выкананні салістаў Белдзяржфілармоніі, лаўрэатаў міжнародных конкурсаў.

Арганізатары — Музычная школа АртГранд і адна з крамаў музычных інструментаў у Мінску. Месца правядзення: ГЦ “Замак”, пачатак — у 18.00, уваход — вольны. Мерапрыемства разлічана для дарослых і дзяцей ад 6 гадоў.

2 кастрычніка — Гранд-івэнт «Натхненне»: класіка step by step

Лепшыя творы класічнай музыкі ў выкананні лаўрэатаў шматлікіх міжнародных конкурсаў, прэзентацыя новай сістэмы музычнай адукацыі ў Беларусі, воркшоп з педагогамі, знаёмства з рознымі музычнымі інструментамі, аўтограф-сесіі і тэматычная фотозона — такую насычаную праграму падрыхтавалі для гледачоў педагогі Музычнай школы АртГранд.

На гранд-эвенты “Натхненне” вы зразумееце: музычная адукацыя зараз стала прасцей, цікавей і больш даступнай! Новая сістэма — гэта сучасныя методыкі выкладання, свежы погляд на вывучэнне класічнай музыкі, камфортнае і эфектыўнае вывучэнне музычных дысцыплін.

Арганізатар — Музычная школа АртГранд. Месца правядзення: Малая зала імя Р.Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі, пачатак — у 19.00. Мерапрыемства разлічана для дарослых і дзяцей ад 6 гадоў.

3 кастрычніка — Дзень адчыненых дзвярэй Музычнай школы АртГранд

Напярэдадні прафесійнага свята — Дня настаўніка — Музычная школа АртГранд адкрые свае дзверы для ўсіх, хто любіць музыку! У гэты дзень вас чакае знаёмства з рознымі музычнымі інструментамі, зносіны з аднадумцамі і майстар-класы, а таксама магчымасць “прымяраць” на сябе ролю піяніста, скрыпача або опернага спевака пад чулым кіраўніцтвам педагогаў школы АртГранд. Акрамя таго, для юных гасцей і іх бацькоў будуць праведзены міні-кансультацыі і інтэрактыў з конкурсамі і падарункамі.

Арганізатар — Музычная школа АртГранд. Месца правядзення: вул. Ракаўская, 16а, час правядзення — з 11.00 да 14.00, уваход — вольны. Мерапрыемства разлічана для дзяцей ад 2 гадоў і іх бацькоў.

4 кастрычніка — Дзень нараджэння АртГранд

4 кастрычніка Установа дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Музычная школа Арцёма Шаплыкі” адзначае свой Дзень нараджэння! Вядома, што адзначаць гэтае свята лепш за ўсё ў коле сяброў, таму 4 кастрычніка на сцэне Белдзяржфілармоніі збяруцца аматары музыкі ўсіх узростаў — ад 3 да 84 гадоў! У канцэрце прымуць удзел запрошаныя госці — выпускнікі школы АртГранд 2018 — 2020 гадоў, а таксама сябры і партнёры школы з Беларусі і замежжа.

У праграме канцэрта — любімыя творы класічнай акадэмічнай музыкі (Бах, Бетховен, Гайдн, Моцарт, Шапэн, Шуман і іншыя кампазітары), а таксама сучасныя кампазіцыі і музыка з кінафільмаў. Выканаўцы — вучні класічнага і эстраднага аддзяленняў Музычнай школы АртГранд: лаўрэаты міжнародных конкурсаў, праграмісты, прадпрымальнікі, дзеці-вундэркінды і ўсе, хто проста любіць музыку.

Арганізатар — Музычная школа АртГранд. Месца правядзення: Малая зала імя Р.Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі, пачатак — у 16.00. Мерапрыемства разлічана для дарослых і дзяцей ад 3 гадоў.

Нелішне будзе дадаць, што класічная музыка ў жывым выкананні — выдатны спосаб адпачыць ад працоўных будняў, расслабіцца і здабыць новыя сілы, а таксама зірнуць на звыклыя рэчы па-новаму. Далучайцеся!

Паводле інфармацыі сайта artgrand.by.